![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Ушанаваньне памяці Васіля Быкава
25/6/2018 › Навіны Зянон Пазьняк: СІСТЭМНАЕ РАЗЬВІЦЬЦЁ АФЁРЫ (Ліст да сяброў Партыі пра афёру “Бульбаш-хол”) Пакуль што ўсё разьвіваецца па тэхналёгіі Масквы. Пасьпяховая ў пачатку дзейнасьць пікетоўшчыкаў супраць існаваньня незаконнага рэстарана была разьбіта на асобныя групы і колькасна разам яны ўжо не зьбіраюцца. Проста і дэструктыўна. Наступным этапам стала публічная інфармацыя пра слабасьць пікетоўшчыкаў, слабасьць беларускіх арганізацыяў і грамадзтва. Маўляў, мы слабыя, ў нас няма сілы для змаганьня — рабем высновы (хаця, рэальна, не слабыя і сіла ёсьць магутная). 19/6/2018 › Навіны Валеры БУЙВАЛ: Зьнішчэньне Курапацкай сьвятыні спосабам рэжымнай“мэмарыялізацыі” Пачнем з аксіёмы. Мэмарыял на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні ўжо ёсьць. Гэта Народны мэмарыял Курапаты, які стварае Беларускі народ – нашчадкі тых, каго расейскія акупанты расстрэльвалі ў Курапатах, катавалі і зьнішчалі на шырокіх прасторах ГУЛАГа. Сотні крыжоў выраблены на народныя ахвяраваньні і пастаўлены на магілах пакутнікаў. 19/6/2018 › Навіны Забаўляльны рэстаран ля Курапатаў мусіць быць ліквідаваны (Выступ на чэрвеньскім 2018 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім здароўя і добрых спраў у цяжкім часе, каб набліжалася наша будучыня. Мой кароткі выступ будзе па актуальнай тэме, якая нязьменна прысутнічае ў нашым жыцьці. Гэта Курапаты. Напад на Курапаты ніколі ня спыніцца, не перастане, пакуль будзе існаваць Расея, бо генацыд народаў – гэта расейскае злачынства, а Курапаты ёсьць факталагічнае сьведчаньне, рэчавая ўліка гэтага злачынства. 11/6/2018 › Навіны Годнае жыцьцё магчымае толькі ў сваёй мове і культуры (Чэрвеньскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 10 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – «Забаўляльны рэстаран ля Курапатаў мусіць быць ліквідаваны». (Публікуецца). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыі і Фронту. 11/6/2018 › Навіны ЗВАРОТ ДА ГРАМАДЗКАСЬЦІ БЕЛАРУСІ Зьвяртаемся да грамадзкасьці Беларусі падтрымаць словам і справай існаваньне Народнага Мэмарыялу Курапаты. Цяперашняя ўлада перашкаджала яго стварэньню, таемна зьнішчаліся і псаваліся памятныя знакі і мэмарыяльнае асяроддзе Курапатаў. Апошнім часам гэтая ўлада намерваецца ўціснуцца ў існуючы Мэмарыял і правесьці там сваю нібыта мэмарыялізацыю з мэтай разбурэньня Народнага Мэмарыялу шляхам чужароднага канструяваньня. 5/6/2018 › Навіны ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ АХВЯРАМ СТАЛІНСКАГА ГЕНАЦЫДУ, ЗАБІТЫМ У КУРАПАТАХ (Выступ у Дзень памяці пра генацыд) Дарагія землякі, дарагія беларусы! Сёньня, 3-га чэрвеня, спаўняецца 30 гадоў з таго дня, які перамяніў Беларусь, які ўзьняў у гару Беларускі дух народнага сумленьня і прагу справядлівасьці. У гэты дзень Беларусь пачула рэальную народную праўду пра сталінскі генацыд, і гэтая праўда ўскалыхнула людзкія душы. Гэтая праўда прагучэла як атамны выбух. На яе адгукнулася ўся краіна. Масква і яе камуністычная ўлада, якія думалі, што задушылі ў Беларусі ўсё жывое, што ўсю нацыю ўжо затапталі ў друз, затахцілі ў небыцьцё, — яны памыліліся. Аказалася, што Беларусь духоўна жывая і сьмела дэманструе свой гнеў. 5/6/2018 › Навіны 30 год адкрыцьця Курапатаў. Мітынг-рэквіем у Курапацкай сьвятыні
5/6/2018 › Навіны Адышоў у лепшы сьвет апошні прыхільнік “акадэмічнага асяродка” 60-х гадоў — Арсень Ліс. Гэта значная асоба ў беларускім адраджэньні ня толькі сваімі навуковымі працамі пра вядомых людзей Беларусі, але, як я лічу, і сваімі міжлюдзкімі кантактамі, ведамі, эрудыцыяй і ўплывам на сьведамасьць іншых людзей. Гэта тое, што, на жаль, амаль не фіксуецца ў гісторыі. 1/6/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Грамадзкая дырэкцыя Народнага Мэмарыялу Курапаты інфармуе, што неўзабаве пасьля адзначэньня 30-х угодкаў адкрыцьця Курапатаў плануецца стварэньне Брукаванкі Памяці на плошчы перад Крыжам Пакуты. 30/5/2018 › Навіны
3 чэрвеня сёлета з 13-00 да 16-00 на тэрыторыі Народнага мэмарыялу Курапаты адбудзецца мітынг-рэквіем “Дзень памяці пра генацыд”, прысьвечаны 30-ым угодкам адкрыцьця Курапатаў. Беларусь панесла велізарныя страты ў часы камуністычнай расейскай імпэрыі і асабліва ў перыяд масавых расстрэлаў людзей расейскім НКВД у 1937-1941 гадах. Запалім зьнічкі, ускладзем кветкі на магілах ахвяраў нашага народу. Памятайма, каб жыць і мець будучыню. 29/5/2018 › Навіны Зянон Пазьняк дамагаецца забароны маршаў шавіністаў у Гайнаўцы Радыё “Свабода”, Дзьмітры Гурневіч, 26 травень 2018 24 траўня ў Кракаве завершылася міжнародная канфэрэнцыя «За нашу і вашу свабоду», арганізаваная польскім Інстытутам нацыянальнай памяці. На сустрэчы была прынятая рэзалюцыя супраць маршаў у Гайнаўцы, удзельнікі якіх гераізуюць забойцаў беларусаў Падляшша. 27/5/2018 › Навіны
23-24 траўня ў Кракаве (Польшча) адбылася міжнародная канфэрэнцыя “За нашу і вашу свабоду”, арганізаваная польскім Інстытутам Нацыянальнай памяці пры ўдзеле былых дзеячоў Усходняга аддзелу “Змагарнай салідарнасьці”. Прысутнічалі, выступалі з дакладамі і прамовамі прадстаўнікі дэсідэнцкіх рухаў з Польшчы і былых акупаваных краінаў СССР: Азэрбайджана, Арменіі, Грузіі, Крымска-татарскай аўтаноміі, Украіны, Чачэніі, Беларусі. 26/5/2018 › Навіны
22/5/2018 › Навіны Да 30-ых угодкаў адкрыцьця Курапатаў У чэрвені сёлета спаўняецца 30 гадоў адкрыцьця Курапатаў, месца самых масавых растрэлаў людзей у Беларусі сталінскім маскоўскім камуністычным рэжымам ў 1937-1941 гадах. Пачынаючы з 1988 году ў Курапатах беларускае грамадзтва стварыла Народны Крыжовы Мэмарыял, які ўвесь час ўладкоўваецца і развіваецца. Мэмарыял “Курапаты” мае статус помніка 1-й катэгорыі. Кансэрватыўна Хрысьціянская Партыя – БНФ падала заяву на правядзенье мітынга-рэквіема “Дзень памяці пра генацыд”. Заява пададзена ў Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Плануецца выстава фотаматэрыялаў і дакумантаў на пераносных стэндах, выступленьні, мэмарыяльная музыка. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 16/5/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗУМНАЯ ПАДРЫХТОЎКА І ЗЬБЕРАЖЭНЬНЕ СІЛ (Урыўкі з выступу на травеньскім 2018 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) … Чакайма вясны сапраўднай, дакладней – набліжайма яе, бо чаканьнем нічога ня зробіцца. І хаця дрэннага шмат, не апускайма рук, не паддаваймася пачуцьцям. Спакойна, цагліна за цаглінай рабем справу, бо ўсялякая справа патрабуе падрыхтоўкі і зьберажэньня сіл. 14/5/2018 › Навіны Супраціў Маскве. Салідарнасьць у абароне беларускай мовы і культуры (Травеньскі Сойм 2018 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 14/5/2018 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ ПРА АДСУТНАСЬЦЬ ВЫБАРАЎ АЛЬБО ЯК ЛЮДЗЬМІ ЗВАЦЦА
18 лютага гэтага года адбыліся чарговыя псэўдавыбары ў мясцовыя саветы. Абстаўлена ўсё было цынічна і бессаромна. Выпрабоўвалі грубыя фальсіфікатарскія тэхналёгіі (”карусэлі”, укіды бюлетэняў, “паролі” для “сваіх” і т. п.). Рэжым ужо ня бачыць патрэбы хавацца ў ілжы, маскавацца і прыкідвацца, што адбываюцца нібы та “выбары”. Ён бачыць, што грамадзтва дэмаралізаванае, 5/5/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк: Чарнобыльскі шлях – наканаваньне, якое мусім прайсьці Паважаныя землякі-беларусы. 27/4/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк У Менску адбыўся мэмарыяльны мітынг да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы
27/4/2018 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
