![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Людзі Беларусі. Акупацыйны рэжым па загаду Лукашэнкі і патрабаваньні Масквы пачаў зьнішчаць Народны Мэмарыял Курапаты. Расейскія нашчадкі бальшавіцкіх бандытаў, якія забілі сотні тысячаў мірных грамадзянаў Беларусі, хочуць цяпер схаваць злачынствы, зьнішчыць народную памяць пра генацыд і магілы расстраляных людзей. Сёньня яны прыехалі ў Курапаты з тэхнікай, на машынах са схаванымі нумарамі, ачапілі Мэмарыял міліцыяй і пачалі ламаць крыжы над магіламі і па пэрымэтру магільніка ды вывозіць іх у невядомым кірунку. На раніцы яны ўжо пасьпелі выламаць 70 з тысячы мэмарыяльных крыжоў. Разбуралі ноччу. Гэта адкрытая вайна супраць памяці беларускага народа. 4/4/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк Напад рэжымных на Народны помнік “КУРАПАТЫ”
4/4/2019 › Навіны Выказваем шчырыя спачуваньні сп. Алесю Язьвінскаму, сябру Сойму КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, у сувязі з напаткаўшым яго горам – сьмерцю маці. Няхай будзе пухам зямля патрыётцы, якая прысьвяціла жыцьцё роднай Беларусі. Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і БНФ “Адраджэньне” 24 сакавіка 2019 г. 29/3/2019 › Навіны Зянон Пазьняк: Нацыянальная заканамернасьць утварэньня Беларусі на месцы ВКЛ.
27/3/2019 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Час, калі насарогі добра пахнуць Ужо ў 70-х гадах мінулага стагоддзя Масква была пераканана, што зь Беларусяй яна расправілася, і беларуская нацыя больш не падымецца. Тады перасьледвалі беларускую інтэлігенцыю, пазбаўлялі працы, цягалі на допыты ў КГБ, каб прышыць справу. Мне на тых допытах адкрыта казалі, што Беларусі ўжо няма і ня будзе. Яны сьвяткавалі (як яны меркавалі) нашу сьмерць. 27/3/2019 › Навіны ВОРАГІ ЧАЛАВЕЦТВА РЫХТУЮЦЦА ДА ВАЙНЫ СУПРАЦЬ НАС
23 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Час, калі насарогі добра пахнуць”. 27/3/2019 › Навіны
У дыпламатычнай практыцы дзейнічае шэраг правілаў, вызначаных традыцыяй, дыппратаколам і актуальным кодэксам паводзінаў. Усе ведаюць, што дыпламатыя – адна з формаў разьведкі, кожная дыпламатычная пляцоўка ў чужой краіне служыць для зьбіраньня інфармацыі, яе аналізу і перадачы ў цэнтр – сталіцу дзяржавы, пад сьцягам якой гэтая пляцоўка функцыянуе за мяжой. Ніхто, аднак, публічна не заяўляе пра гэта. А калі любому дыпламату задаць пытаньне “пра разьведку”, то ён усьміхнецца, махне рукой і скажа, што ягонай задачай ёсьць выключна наладжваньне ўсебаковых і ўзаемавыгодных адносінаў паміж дзяржавамі і народамі, умацаваньне дружбы і ўзаемаразуменьня – і ня больш таго. 27/3/2019 › Навіны У суботу, 23 сакавіка, аб 11.30 распачнецца канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню Волі – найвялікшаму сьвяту беларускага народа. Канфэрэнцыю арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 20 сакавіка 2019 г. 21/3/2019 › Навіны Некаторыя сацыёлагі і палітолагі бачаць падабенства паміж падзеньнем рэйтынга ўлады ў Расеі і сітуацыяй 2013 года. Тыя, хто старэйшыя, кажуць, што падобныя падзеі яны назіралі напярэдадні распада СССР. Самае цікавае, што і тыя і іншыя могуць мець рацыю. У 2013 годзе вядомыя расейскія экспэрты таксама казалі пра перадкрызісны стан краіны і таксама прыводзілі параўнаньне з апошнімі гадамі існаваньня Савецкага Саюза. 19/3/2019 › Навіны Узаемавыгаднае супрацоўніцтва з райхам. Ніякага супраціву агрэсару. Нікчэмныя пэрсанальныя санкцыі супраць клеркаў за міжнародня злачынствы райха – гэта дазвол на ўсё, што фюрэр вырашыць зрабіць у далейшым. Галоўны міф пра Захад – што іхнія палітыкі тыпа разумныя. Хлусьня. 19/3/2019 › Навіны Становіцца зразумелай стратэгія Крамля на выбарах ва Украіне. Гэта не падтрымка нейкага аднаго прыдатнага кандыдата, але спроба дыскрэдытаваць, а лепш наогул сарваць выбары. Пуціну ў прынцыпе зараз не патрэбны легітымны прэзыдэнт ва Украіне. Яму неабходна кінуць краіну ў хаос, дыскрэдытаваць украінскую дэмакратыю перад заходнімі партнёрамі. Расейскай прапаганда даўно паўтарае, што Украіна – дзяржава, якая не адбылася. Усе свае рэсурсы Крэмль кіне на тое, каб на бліжэйшых выбарах пацьвердзіць гэты тэзіс. 19/3/2019 › Навіны Лідэры змагарных нацый: Паншэрскі Леў Генэрал Ахмад Шах Масуд, які загінуў у 49 гадоў, быў камандзёрамі партызанскіх сілаў, якія супраціўляліся цьвёрдаму ісламскаму рэжыму Талібана ў Аўганістане. Гэта была адзіная цэльная ваенная апазыцыя Талібану і адзіная групоўка, якую сур’ёзна ўспрымалі на Захадзе. 19/3/2019 › Навіны Экс-дэпутат Антончык: Голубева і Трусава Лукашэнка «разьвёў як пацаноў»
Пры гэтым 1 сакавіка Алег Трусаў пасьля сустрэчы з Лукашэнкам заявіў Свабодзе: «Я быў проста ў захапленьні ад таго, што чуў і бачыў. Я магу параўнаць хіба з тым, як было, калі я абвяшчаў нашу незалежнасьць, і цяпер праз 25 год паўтарылася тое, што было». Сяргей Антончык сказаў, што гэтыя словы яго «вельмі моцна разанулі»: 6/3/2019 › Навіны КАНСТЫТУЦЫІ НЕЗАЛЕЖНАЙ БЕЛАРУСІ 25 ГАДОЎ!
Шаноўныя суайчыньнікі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь! 25/2/2019 › Навіны АБАРОНІМ НАШУ ПАМЯЦЬ І НАШУ КРАІНУ Улётка, для друкаваньня і распаўсюджваньня. У чарговы раз маскоўская ўлада лезе ў Беларусь. Масква вырашыла, што пасаджаны і выкармлены ёю мясцовы рэжым падрыхтаваў глебу для канчатковай акупацыі Беларусі: крамлёўскія лічаць, што нацыянальная дэградацыя і замбаваньне беларусаў “пасьпяхова завершана”, што нашы людзі хочуць братацца з расейскім імпэрыялізмам, а значыць можна без вялікіх перашкодаў захопліваць прадпрыемствы, зямлю, маёмасьць, тэрыторыю – усё, што належыць беларускаму народу. 23/2/2019 › Навіны
Гэта была першая прамова Уінстана Чэрчыля ў якасьці Прэм’ер-Міністра 13 траўня 1940 г. у Палаце Абшчынаў. Я прашу ўстаць, каб паказаць, што гэтая Палата вітае сфармаваньне Ураду, які прадстаўляе адзінадушнае і нязломнае рашэньне нацыі працягваць вайну зь Нямеччынай да пераможнага завяршэньня. 22/2/2019 › Навіны Валеры БУЙВАЛ: Дысідэнцтва ў засені імпэрыі У сьнежні мінулага года памерла “старэйшая праваабаронца Расеі” Л. М. Аляксеева. На пахаваньне прыехаў Пуцін. Праваабаронства ў Расеі гэта частка імпэрскай сістэмы. Пры Пуціне яно было ўключана ў сістэму спэцслужбаў. Л. Аляксеева засядала ў т. зв. Савеце па правах чалавека пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі, шэраг удзельнікаў жалобнай цырымоніі засядаюць там дагэтуль. 22/2/2019 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: РЭЖЫМ ЗАБАРАНІЎ НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ. БЕЛАРУСЫ, АБАРАНЯЙЦЕ КУРАПАТЫ!
Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу здароўя і моцнасьці духу ў гэтым цяжкім і подлым часе. 12/2/2019 › Навіны Мы не дапусьцім, каб вораг зьнішчаў нашу Беларусь
10 лютага ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Народны Мэмарыял Курапаты забаронены”. Старшыня прааналізаваў драматычныя падзеі вакол нацыянальнай сьвятыні беларусаў – Народнага Мэмарыялу Курапаты. 12/2/2019 › Навіны БЕЛАРУСКІ НАРОД ЯШЧЭ СКАЖА СВАЁ СЛОВА Паважаныя дэпутаты, паважаныя госьці і запрошаныя. Вітаю вас у слаўным горадзе Менску на нашай дэпутатскай асамблеі, пасьвечанай пытаньням нацыянальнага існаваньня. Усе праблемы беларускага грамадзтва – і культурныя, і сацыяльныя, і эканамічныя, і ўсе іншыя вынікаюць з пазыцыі кіруючай верхавіны ўлады, якая ў дачыненьні да народа і нацыі праводзіць тыповую акупацыйную палітыку. Гэтая ўлада ўспрымае народ не як вольнага творцу жыцьця ў дзяржаве, але як прадмет эксплуатацыі ў эканоміцы і аб’ект маніпуляцыі ў выбарах і палітыцы. 12/2/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
