Мюнхэн

19 сакавіка 2019 г.

Навіны

Узаемавыгаднае супрацоўніцтва з райхам. Ніякага супраціву агрэсару. Нікчэмныя пэрсанальныя санкцыі супраць клеркаў за міжнародня злачынствы райха – гэта дазвол на ўсё, што фюрэр вырашыць зрабіць у далейшым. Галоўны міф пра Захад – што іхнія палітыкі тыпа разумныя. Хлусьня. Нічога ня ведаюць, нічога ня памятаюць, не чыталі ніводнай кніжкі. Подлыя, баязьлівыя і прадажныя. Мюнэн. Якая чароўнасьць. Сьвет па старых граблях, што ляжаць на тым жа месцы, крочыць да новай вялікай вайны.

х х х

Хто б мог уявіць, але не на Нямеччыне, не на Брытаніі, не на Эўропе і не на Амэрыцы, а на Украіне трымаецца зараз увесь заходні сьвет. Стары Захад у абсалютнай прастрацыі перад расейцамі. Хочуць любові з Пуціным, ідыёты, неадэкваты. Усё, як перад Другой Сусьветнай. І ў нас такія рвуцца да ўлады. Калі і мы здамося – гэта канец усяму, нам і Захаду. Ня будзе пра што размаўляць.

Айдэр Муждабаеў

Крыніца: Фэйсбук.

Пераклады з расейскай. (В. Буйвал)