Некаторыя сацыёлагі і палітолагі бачаць падабенства паміж падзеньнем рэйтынга ўлады ў Расеі і сітуацыяй 2013 года. Тыя, хто старэйшыя, кажуць, што падобныя падзеі яны назіралі напярэдадні распада СССР. Самае цікавае, што і тыя і іншыя могуць мець рацыю. У 2013 годзе вядомыя расейскія экспэрты таксама казалі пра перадкрызісны стан краіны і таксама прыводзілі параўнаньне з апошнімі гадамі існаваньня Савецкага Саюза.
Міхаіл Дзімітрыеў – доктар эканамічных навук, былы Першы намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця РФ, кастрычнік 2013 года: “Я мяркую, што свабоды манэўра ва ўладаў практычна не засталося. Адзіны спосаб хутка зьмяніць сітуацыю – гэта дэвальвацыя рубля. Але гэта вельмі балючы лек, які можа аказацца амаль горш за саму хваробу, таму ўлады пакул баяцца яго прымяняць”.
Ігар Шувалаў – кандыдат юрыдычных навук, былі Першы віцэ-прэм’ер ураду РФ:
“Самы цяжкі пэрыяд быў на пачатку 2015 года, калі ўсё склалася ў адзін момант, і нам казалі, што будзе крах. А за два гады да гэтага нашы навукоўцы ўжо апісвалі, што мы амаль у той жа зоне, дзе СССР быў перад распадам, і калі ўрад зьдзейсьніць яшчэ адзін-два крокі, то мы ў прынцыпе непазьбежна паўторым той жа самы сцэнар”.
х
Пра тое, як у Крамлі выходзілі з перадкрызіснай сітуацыі 2013 года, ёсьць яшчэ адна цікавая цытата кандыдата эканамічных навук Канстанціна Рамчукова: “Вось уявім сабе, што ў нас бы не было Крыма, не было Данбаса, не было б Сірыі. Вось такі быў бы парадак дня, цікава? Мы б корпаліся ў крызісе, бо мы разумеем, што крызіс гэты не наступства санкцый, бо запавольваньне эканамічнага росту было ўжо ў 2013 годзе, то бок да Крыма”.
Атрымліваецца, эканамічны крызіс у 2014 годзе ўсё адно б здарыўся. А зьнешнепалітычныя авантуры толькі дазволілі згладзіць эфэкт ад непапулярных мер. Прыгадайце, як сьмяяліся “Іскандэры”. Як у Крамлі літаральна вымольвалі санкцыі. Ім трэба было перакласьці адказнасьць на будучы крызіс на зьнешняга ворага. Паказаць насельніцтву зьнешнюю прычыну, якой выкліканы ўсе беды расейцаў.
І гэта спрацавала. Антыкрызісныя меры, уключна з абесцэньваньнем нацыянальнай валюты, канфіскацыяй пэнсійных накапленьняў, санкцыямі супраць імпартных прадуктаў, абмежаваньнем адпачынку і пакупкі нерухомасьці замяжой, прайшлі не на фоне пратэстаў, а на фоне зьяднаньня насельніцтва вакол нацыянальнага лідэра. Падобнае назіралася на пачатковым этапе многіх войнаў, калі зьніжэньне дабрабыту суправаджалася ростам рэйтынга ўлады.
х
Калі сёньня сітуацыя ў Расеі сапраўды нагадвае 2013 год – эканоміка не расьце, рэйтынг улады падае – тады рэзонна меркаваць, што для выйсьця з крызісу ў Крамлі могуць зноў паспрабаваць выкарыстаць пасьпяховую мадэль 2014 года. Перавесьці стрэлкі на зьнешняга ворага і пад шумок правесьці новы этап непапулярных рэформаў. Для гэтага трэба не так шмат – усяго толькі распаліць новую палітычную авантуру.
Маштаб новай авантуры павінен быць дастатковым, каб насельніцтва забылася пра падвышэньне пэнсійнага ўзросту і зноў згуртавалася вакол нацыянальнага лідэра. Павінны зьявіцца новая вялікая мэта і новы вораг, на якога можна перакласьці адказнасьць. Нібыта нічога складанага, калі б не адно “але”: вялікія мэты патрабуюць нарастаньня эскалацыі. Прывычнай абароны ад тэрарыстаў або новага “русского міра” гэтым разам можа не хапіць.
х
У 2013 годзе, напярэдадні рэалізацыі Крамлём мінулай “вялікай мэты”, выйшаў даклад Начальніка Генэральнага штаба УС РФ Валерыя Герасімава. У ім апісвалася дактрына гібрыднай вайны, якую ЗША нібыта вядуць супраць Расеі. Зь іканаграфікай і апісаньнем канкрэтных этапаў ваенных дзеяньняў. Усё б нічога, але роўна праз год усё апісанае ў дакладзе адбылося на Паўднёвым Усходзе Украіны пад кіраўніцтвам Генштаба УС РФ.
Днямі выйшаў новы даклад Герасімава. У дакуманце гаворыцца пра распрацоўку прынцыпова новай стратэгіі вядзеньня ваенных дзеяньняў, якую ўжо ахрысьцілі “Траянскі конь”. Сутнасьць яе заключаецца ў актыўным выкарыстаньні “пратэстнага патэнцыяла пятай калёны” для дэстабілізацыі ахвяры. Ня ведаю, якой краіне рыхтавацца гэтым разам, але рэкамэндаваў бы вывучыць даклад усім, хто можа стаць патэнцыйнай “вялікай мэтай” Крамя.
Юры Хрыстэнзен
Крыніца: Фэйсбук.
Пераклад з расейскай