Становіцца зразумелай стратэгія Крамля на выбарах ва Украіне. Гэта не падтрымка нейкага аднаго прыдатнага кандыдата, але спроба дыскрэдытаваць, а лепш наогул сарваць выбары. Пуціну ў прынцыпе зараз не патрэбны легітымны прэзыдэнт ва Украіне. Яму неабходна кінуць краіну ў хаос, дыскрэдытаваць украінскую дэмакратыю перад заходнімі партнёрамі. Расейскай прапаганда даўно паўтарае, што Украіна – дзяржава, якая не адбылася. Усе свае рэсурсы Крэмль кіне на тое, каб на бліжэйшых выбарах пацьвердзіць гэты тэзіс.
Пуціну патрэбныя масавыя закалоты і сутыкненьні падчас выбараў, выкліканыя абвінавачваньнямі ў ціску на выбаршчыкаў і фальсіфікацыях. А яшчэ лепш – адмена прэзыдэнцкіх выбараў або іх другога тура. У гэтым выпадку можна было б абвясьціць украінскія ўлады нелегітымнымі і пераканаць у гэтым заходнюю грамадзкую думку.
Крэмль будзе спрабаваць зрабіць так, каб Україна выйшла з выбарчага працэсу расколанай і пазбаўленай міжнароднай падтрымкі. У гэтым выпадку яе лёгка будзе зжэрці.
Спадзяюся (практычна ўпэўнены), што гэты план рэалізаваць ня ўдасца. Але разумець яго трэба, папярэжаны – значыць узброены.
Ігар Эйдман
Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5C66D4CB09541
Пераклад з рускай