У суботу, 23 сакавіка, аб 11.30 распачнецца канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню Волі – найвялікшаму сьвяту беларускага народа. Канфэрэнцыю арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. На канфэрэнцыі выступяць гісторыкі і паэты, удзельнікі нацыянальна-вызвольнага руху, сьведкі гістарычных падзей сучаснай Беларусі. Канфэрэнцыя адбудзецца па адрасе: Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтр, вул. Газэты “Праўда”, 11. Ст. мэтро “Пятроўшчына”. Запрашаем усіх патрыётаў да ўдзелу ў канфэрэнцыі.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
20 сакавіка 2019 г.