![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
За часы савецкай акупацыі русіфікацыя на вусна-бытавым узроўні абгрунтоўвалася для ідыётаў “необходімостью поніманія”. Маўляў, “как жэ мы будзем употрэбляць белорускій язык, вдзь у нас жывут і рускіе, і таджыкі і прыезжают разныя народнасці. Ані не паймут”. 27/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк “ХАЙ ВОЛЯ ВЕЧНА БУДЗЕ З НАМІ” (Дзень Волі — 2022) Дарагія Беларусы, віншую нас ўсіх з Днём Волі, вялікім беларускім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіком! Мы перажываем цяжкі час — расейскую акупацыю нашай краіны і вымушаныя спатыкаць гэты Дзень у народнай няволі. Але доўга так ня будзе. Скора сканае расейскі мордар і на гэты раз — назаўсёды. 25 Сакавік — гэта таксама Дзень Зьвеставаньня Гасподняга — хай, як Зорка сьвеціць перад намі заўсёды, бо памятаем, што тады 25 Сакавіка 1918 года адрадзілася наша Вялікае Княства Літоўскае ў новай пастаці — у вобразе Беларусі, Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта найвялікшая падзея, якая абазначыла нашае адраджэньне і новае гістарычнае нацыянальнае існаваньне. 25/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСІ І ПРА ІНФАРМАЦЫЙНУЮ АТАКУ НА БЕЛАРУСКІ НАРОД Цяпер, калі адбылася ваенная акупацыя Беларусі войскамі Расейскай Фэдэрацыі, назіраецца зьява, якую можна акрэсьліць як татальную інфармацыйна-псіхалагічную атаку, накіраваную на экзістэнцыйнае зьнішчэньне Беларускай дзяржавы і будучыні Беларускай нацыі. Атака ўражвае, бо накіравана ня супраць акупацыйнага рэжыму, а супраць акупаванага беларускага народа, пры гэтым ініцыятары атакі змаглі падключыць да гэтага нападу масы агрэсіўных недасьведчаных людзей, практычна, на ўсім сьвеце. У некаторых краінах (напрыклад, як ня дзіўна, — у Эстоніі) пачалася адкрытая дыскрымінацыя беларусаў па нацыянальнай прыкмеце. Далей усё коціцца нібы само па сабе. Усё выглядае ненатуральна, але разумныя галасы ў Беларусі і ва Украіне, практычна, топяцца ў масавай сьляпой нянавісьці і статкавай псіхалогіі. 25/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк АКУПАЦЫЯ. КАНСТЫТУЦЫЯ ДЛЯ НЕПАПРАЎНЫХ Гэта такая канстытуцыя, якая як быццам, ёсьць, але яе, як быццам, — няма. Ліпа то ліпа, але для Лукашэнкі, Пуціна і непапраўных гэта што? Сам Лапаць сваёй рукой ўставіў у тэкст сакрамэнтальныя папраўкі і гэта цяпер для фальсіфікатараў і для непапраўных павінна быць галоўным законам. А палажэньні такія: 25/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АГУЧВАЮЦЬ МЕРКАВАНЬНІ ПРА КАНЕЦ ВАЙНЫ Сімптаматычная зьява. Канфармісцкія “дэмсмі” зьмясьцілі разважаньні нейкай нікому невядомай былой амэрыканскай дыпляматкі, якая “прагназуе” тры варыянты заканчэньня расейска-ўкраінскай вайны. Першы — варыянт кампрамісу. Ён мала карысны для абодвух бакоў (асабліва для Украіны). Варыянт 2 — “Пуцін перамагае” і варыянт 3 (што вельмі сьмешна) — “рэвалюцыя ў Расеі” — зьвяржэньне Пуціна. Пакінем ў баку прымітыўны інфантылізм былой васпані. (Там на Захадзе шмат хто так думае). Зьвернем ўвагу на два характэрныя мамэнты. Спадарыня не “прагназуе” ваеннай перамогі Украіны і крах пуцінскай авантуры. І другое — гэта тое, што “дэмсмі” выкапалі на паверхню такія маргінальныя разважаньні. 20/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Ёсьць неправераныя зьвесткі, што рэжым акупантаў вырашыў замяніць беларускіх малодшых афіцэраў Беларускага войска на руска-акупанцкіх. Мяркуюць што руска-акупанцкія афіцэры лепш пагоняць беларускіх жаўнераў (якія ўпіраюцца) ваяваць супраць украінцаў. Праблем няма, думаюць расейцы. Язык жэ рускі. 17/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Акцыя па зборы гуманітарнай дапамогі Добры дзень! Акцыя па зборы гуманітарнай дапамогі працягваецца і надалей. Кожны можа аказаць пасільную дапамогу. 17/3/2022 › Навіны Зянон Пазьняк: СЬЛЯПАЯ НЯНАВІСЬЦЬ ЦЕМРЫ Уся гэтая сьляпая нянавісьць, ўсе гэтыя неразумныя блакаваньні Беларускага народа, ахаіваньне і абплёўваньне беларусаў, што знахадзяцца пад расейскай акупацыяй, пад рэпрэсіямі, у турмах пад катаваньнямі, пад жорсткім перасьледам, усе гэтыя подлыя санкцыі супраць абяскроўленага Беларускага народу пасьля задушэньня пратэстнай рэвалюцыі, народу, які зьнішчаюць акупанты і які перажывае за Украіну, — усё гэтае аблайваньне беларусаў паказвае на нізасьць абмежаваных людзей, хто тое робіць, выяўляе пачварнае аблічча варожай агентуры, саўковага плебейства, грамадзкай прымітыўнасьці, дэманструе агрэсію сусьветнага зла, якое штурхае Беларусь на сьмерць у Расею тады, калі ў краіне рэпрэсіўна зьнішчана ўся грамадзянская супольнасьць народа і ліквідаваныя нацыянальныя інстытуты народнага існаваньня. 15/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ІСНУЕ ШАНЕЦ СКОНЧЫЦЬ З РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫЯЙ І З РЭЖЫМАМ ЛУКАШЭНКІ Беларусь 27 гадоў існавала пад рэжымам унутранай прамаскоўскай акупацыі. 17 студзеня 2022 года краіна трапіла пад зьнешнюю збройную акупацыю Расеі, якая пад выглядам манэўраў і па дамоўленасьці з сатрапам Лукашэнкам увяла на беларускую тэрыторыю армады свайго войска, заняла ўсе важныя ваенныя і цывільныя асяродкі нашай краіны і пачала рыхтаваць напад на Украіну. Акупанты сталі распараджацца на нашай зямлі, рабаваць насельніцтва, карыстацца нашай дзяржаўнай інфраструктурай у агрэсіі супраць Украіны. 14/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк: РЭПЛІКА НА РУСІФІКАЦЫЮ ЗА МЯЖОЙ У ПЕРАХОДНАЙ СТАДЫІ На пачатку было Слова. І слова было Богам. Тыя, хто ня ведаюць пра гэта, забыліся — ня маюць будучыні. * * * 13/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Юры Беленькі: Этапы зьнішчэньня нацыянальнага авангарду Беларусі https://www.youtube.com/watch?v=SGbhc4Xy8rQ 12/3/2022 › Навіны Зянон Пазьняк: Зараз вырашаецца наш лёс! Пуціна і Лукашэнку трэба арыштаваць або зьнішчыць як Бен Ладэна. https://www.youtube.com/watch?v=2WvGpXGY6fY 10/3/2022 › Навіны Запрашаем на беларускую багаслужбу ў Вільні. 13 сакавіка 2022 г. у Вільні ў грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве (Аўшроc Варту 7 в/ Aušros Vartų 7b) адбудзецца набажэнства на беларускай мове. Aliaksandr Adamkovich 10/3/2022 › Навіны Калі не спыніць Расею ва Украіне, чалавецтва чакае катастрофа | Юры Беленькі https://www.youtube.com/watch?v=7cchkkipyvQ 10/3/2022 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: АКУПАЦЫЯ БЕЛАРУСІ АГАЛІЛА АГЕНТУРУ Пуцін акупаваў Беларусь, увёў сюды свае войскі і напаў на Украіну. І тут прапуцінская групоўка Латушкі-Ціханоўскай паказала прыклады мімікрыі і інфармацыйнай тэхналёгіі. “Незалежнасьць губляе Лукашэнка, а не Беларусь”, - заявілі групнікі вуснамі Ціханоўскай. Маўляў, ерунда, тут не акупацыя краіны, гэта Лукашэнка страціў Беларусь. Маўляў, нічога страшнага. І групнікі выдаюць “маніфэст антываеннага руху” - за дэмакратыю. “Не - вайне!” - усклікаюць яны, маўляў, выступайма супраць вайны. 3/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Сёньня газпрамаўская групоўка напісала “маніфэст антываеннага руху”, а Ціханоўская яго па-руску агучыла. Беларусы, якія, магчыма, яшчэ не разумеюць паскуднасьці такой дзейнасьці, ня слухайце гэтай дэмагогіі групнікаў, якія толькі што вяшчалі за “мудрага Пуціна” (яшчэ нават не пераабуліся, скачуць на адной назе). Не чытайце іхных “маніфэстаў”. Не паўтарайце гэтае пацыфісцкае глупства. Трэба змагацца з расейскімі акупантамі ўсімі збройнымі спосабамі. Няхай спаткае акупантаў наша куля. Хай яны захлынуцца ад гарэлкі і падавяцца нашым хлебам. Хай іх разарве на часткі і спаліць наша памста. Прэч з нашай зямлі! Сьмерць расейскім акупантам! Жыве вольная Беларусь! Слава Украіне! 2 сакавік 2022. Зянон Пазьняк 2/3/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Барацьба супраць акупантаў, інфармацыйная вайна | Юры Беленькі https://www.youtube.com/watch?v=IJ1wVt20NLA 2/3/2022 › Навіны Пра рэферэндум і вайну | Юры Беленькі https://www.youtube.com/watch?v=sq738NVe5Nw 2/3/2022 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПРАМАСКОЎСКАЯ ПАЛІТЫКА МУСІЦЬ БЫЦЬ ЛІКВІДАВАНАЯ Пасьля вымушанага рашэньня Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь” аб узяцьці на сябе абавязку і функцыі альтэрнатыўнага ўраду Рэспублікі Беларусь у сувязі з акупацыяй краіны і расейска-украінаскай вайной газпрамаўсака-прапуцінаская група зь Вільні тут жа ўзьняла на шчыт сваю палітычную вітрыну Сьвятлану Ціханоўскую. Ціханоўская зноў пачала казаць пра сябе, што яна “представітель белорусского народа” і “гарант прав белорусов” і што яна, маўляў, стварае (цытата): “переходный кабінет на основе полномочій, данных мне белолрусскім народам” і т. п. фантазіі. 28/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК ЛІКВІДАВАЦЬ НЕБЯСЬПЕКУ Ваенная кампанія Пуціна супраць Украіны зацягнулася. “Бліцкрыг” ня ўдаўся. Масква зажадала перамоваў. Яны адбудуцца на мяжы Беларусі і Украіны. І вось тут пачынаецца небясьпечны пэрыяд. Псіхатып шэрага Пуціна збочаны і скасабочаны. Гэта відавочна. Калі амбіцыйную пасрэднасьць з малой душой загнаць у кут, яна можа таго не паражыць і пайсьці на крайнасьць. Гледзячы на паводзіны Пуціна, я не сумняваюся, што ў выключных умовах ён здольны рэалізаваць свае ядзерныя пагрозы, калі “все сдохнут, а рускіе пойдут в рай”. 28/2/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
