ПАЦЫФІСЦКІ МАНІФЭСТ ШКОДНІКАЎ

2 сакавіка 2022 г.

НавіныЗянон Пазьняк

Сёньня газпрамаўская групоўка напісала “маніфэст антываеннага руху”, а Ціханоўская яго па-руску агучыла. Беларусы, якія, магчыма, яшчэ не разумеюць паскуднасьці такой дзейнасьці, ня слухайце гэтай дэмагогіі групнікаў, якія толькі што вяшчалі за “мудрага Пуціна” (яшчэ нават не пераабуліся, скачуць на адной назе). Не чытайце іхных “маніфэстаў”. Не паўтарайце гэтае пацыфісцкае глупства. Трэба змагацца з расейскімі акупантамі ўсімі збройнымі спосабамі. Няхай спаткае акупантаў наша куля. Хай яны захлынуцца ад гарэлкі і падавяцца нашым хлебам. Хай іх разарве на часткі і спаліць наша памста. Прэч з нашай зямлі! Сьмерць расейскім акупантам! Жыве вольная Беларусь! Слава Украіне!

2 сакавік 2022. Зянон Пазьняк