Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

МАСКВА ХОЧА ЗАМЯНІЦЬ ГРУПОЎКУ ВАКОЛ ЦІХАНОЎСКАЙ НА ІНШУЮ АГЕНТУРУ ПАД ВЫГЛЯДАМ СТВАРЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ

(Ліст сябрам Адраджэньня)

Такія намеры абумоўлены тупіковым становішчам штабной групы, расчараваньнем у асяроддзі прыхільнікаў і (галоўнае) — крытычным асэнсаваньнем (з боку разумных беларусаў) шкоднасьці існаваньня такой групоўкі. Настроі замежжа (і ў Беларусі таксама) пачалі хіліцца ў бок нацыянальных каштоўнасьцяў. У выніку агентура стала працаваць на апераджэньне. Узьніклі “форумы” так званых “дэмсілаў” і адмоўныя ацэнкі на гэтых “форумах” офіса Ціханоўскай. (Спосаб агентурнага вырашэньня сваёй праблемы) Далей...

3/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НЕВЕРАГОДНАЯ КАМЭДЫЯ

Характэрная зьява саўковай псіхалогіі — калі нейкае палажэньне рэчаіснасьці выносіцца як пазыцыя палітыкі і прапускаецца праз прапаганду ды тэлевізар, і калі тое успрыме савок, тады яму хоць кол на галаве чашы, будзе тупа стаяць насьмерць і паўтараць тое, як папугай, нягледзячы ні на што.
Усе гэтыя ганебныя гады пад лукашысцкім рэжымам мы бачылі такія паводзіны адносна Лукашэнкі. “Сукін сын” (як афіцыйна называюць яго расейцы) прывёў да акупацыі краіны расейскім войскам, хоча ўцягнуць беларусаў у вайну супраць Украіны. І ўсяроўна для добрай чвэрці насельніцтва, нават у гэтых умовах, ён “прэзідзент харошы”. Вось што робіць з інтэлектам чужая прапаганда і русіфікацыя. Далей...

28/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Масква баіцца, што ў Беларусі з’явіцца сур’ёзны нацыянальна-вызвольны рух

Госць Радыё Рацыя палітык, лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк, распавёў у эфіры, чаму ён не паедзе на канферэнцыю „Новай Беларусі” і чаму нацыянальна-вызвольны рух не могуць стварыць Святлана Ціханоўская ці Павел Латушка.

– Спадар Зянон, ці знаёмыя вы твар у твар са Святланай Ціханоўскай?

– Не.

– Вось была б нагода пазнаёміцца, бо Офіс Ціханоўскай 8 і 9 жніўня ладзіць у Вільні канферэнцыю новай Беларусі і запрашае ўсіх ахвотных.

– Няма ніякай патрэбы з ёй знаёміцца. Магчыма пасля следства ў вольнай Беларусі, калі паўстане пытанне аб яе арышце, тады пазнаёмлюся. Далей...

24/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Якую інфармацыю спажывае ўкраінская аўдыторыя пра Беларусь? |

https://www.youtube.com/watch?v=MJzIB192T1I

Беларускі палітык Юры Беленькі аналізуе інфармацыю адносна Беларусі, якую спажывае ўкраінская аўдыторыя праз украінскія СМІ.

21/7/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: што робіць урад у выгнаньні, барацьба пад акупацыяй

У інтэрвію “Свабодзе” Зянон Пазьняк расказаў пра дзейнасьць Беларускага нацыянальнага сакратарыяту “Вольная Беларусь”, які ён узначальвае, пра тактыку супраціву падчас акупацыі, пра альтэрнатыву эўраінтэграцыі, а таксама адказаў украінцам, якія крытыкуюць беларусаў і выказаўся пра галоўнага партнэра беларусаў ва Ўкраіне.

https://www.youtube.com/watch?v=anOTZBXlc-0

20/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АРХІЎНЫЯ СТАРОНКІ (2)

Неяк адчыніў “Цяжкі час” (т.2), які выдаў 12 гадоў таму, і патрапіў на лісты аб абароне беларусаў (гл. у канцы). Звычайная зьява. Мы, фронтаўцы, змагаліся за кожнага беларуса. Тых, пра каго сказана ў дакумантах, удалося адстаяць, але хлопцы адпакутвалі з-за вар’ята.

Тады мной было арганізавана некалькі мітынгаў перад будынкам ААН у Нью-Ёрку ў падтрымку гэтых вызьняў. Я нават папрасіў Рыгора Барадуліна напісаць верш у падтрымку і гонар гэтых нашых трох арыштаваных хлопцаў. І Рыгор напісаў такі выдатны верш (надрукаваны ў “Беларускіх Ведамасьцях”). Далей...

20/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АРХІЎНЫЯ СТАРОНКІ (1)

Пачатак 21-га стагоддзя быў злавесны і стартаваў з трывожнай падзеі: абсалютную ўладу ў Расеі пераняў КГБ (ФСБ). Стала зразумела, што наперадзе — вайна, і магчыма — сусьветная. Лёзунг “Расея — гэта вайна” стаў для партыі (КХП — БНФ) дамінуючым. У Расеі да ўлады прыйшла партыя вайны. Аднак гэтая, праўда, мала значыла для савецкага абывацеля.

У 2000 годзе намі было прынята рашэньне паспрабаваць склікаць Міжнародную канфэрэнцыю кіруючых асобаў краінаў Эўропы і Амэрыкі, каб абмеркаваць пытаньне пра магчымасьць агрэсіі і вялікай вайны з боку гэбісцкай Расеі.
Нашыя партыйныя дэлегацыі з гэтай прапановай паехалі ў Парыж, Прагу, Варшаву, Вільню, Рыгу, Таллін, Вашынгтон і інш. Я езьдзіў у Рыгу, Варшаву і Вашынгтон. Далей...

17/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


НАРОДНАЯ ЗАПАВЕДЗЬ

Усім прыхільнікам дэмакратыі і свабоды хацеў бы нагадаць праўду, на якой стаіць сьвет.

У якім бы стане ні трываў народ, ніколі нельга зьневажаць, абвінавачваць і ненавідзець агулам свой народ, яго мову і быт, калі толькі сапраўды Вы хочаце дэмакратыі і свабоды, і каб народ існаваў.

Народ як роднае дзіця, трэба толькі любіць, шкадаваць, абараняць і дапамагаць яму стаць лепшым нават тады, калі ён Вас ненавідзіць, і гора ягонае трэба браць на сябе, каб у сэрцы яно было горам Вашым.

Такімі былі беларускія адраджэнцы, пачынаючы ад Каліноўскага, што ўзьнялі народ зь небыцьця і бяды і, дзякуючы якім існуе Беларусь.

9-07-2022
Зянон Пазьняк

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/narodnaazapavedz

17/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА “АБ’ЯДНАНЬНЕ ЎСІХ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ”

Пэрыядычна ў Беларусі і сярод беларусаў за мяжой і, звычайна, у таталітарных рэжымах зноў і зноў узьнікае пытаньне пра “аб’яднаньне ўсіх дэмакратычных сілаў”. Пра сутнасьць такіх намераў даўно вядома, але варта паўтарыць.

“Аб’яднаньне ўсіх дэмакратычных сілаў” — гэта тыповы антыдэмакратычны таталітарны тэзіс, які зьяўляецца, як правіла, у аўтарытарных і таталітарных краінах з слабым узроўнем дэмакратыі і ўсталяваным кантролем спэцслужбаў над грамадзтвам. Далей...

11/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РЭАЛЬНАСЬЦЬ ВАЙНЫ

Мэдыя-прастора — гэта асаблівая сфэра штучна створанага сьвету. Тое, што там адбываецца, уплывае на рэальнасьць, але не адпавядае ёй, бо супадае прыблізна, а часам супярэчыць рэальнасьці.
Ведаючы гэта, бывае карысна глянуць на сьвет вачыма староньняга фіксатара зьяваў і падзей, нягледзячы на ўласную заангажаванасьць у працэсы і на волевую зацікаўленасьць у іхным разьвіцьці.

У студзені гэтага года адбылася вайсковая акупацыя Рэспублікі Беларусь расейскім войскам. Масква ўвяла свае войскі, пераняла кантроль над ваеннай і стратэгічнай інфраструктурай Беларусі і, скарыстаўшы захоплены беларускі плацдарм, напала на Украіну.

Пачалася збройная агрэсія Расеі супраць Украіны. Захоплены ўкраінскія тэрыторыі, пяты месяц працягваецца маскоўска-украінская вайна. Далей...

10/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ДА ЖАЎНЕРАЎ І АФІЦЭРАЎ БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА

(Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
руху “Вольная Беларусь”)

Калі рашысцкія акупанты прымусяць менскага вар’ята штурхнуць беларускіх вайскоўцаў ісьці вайной на Украіну, каб страляць па ўкраінцах, тады памятайце, у Вас ёсьць тры шляхі:

Першы шлях — ганебны і самагубчы для Вас і для гонару нашай краіны. Гэта падпарадкавацца шызоідным распараджэньням вар’ята, ступіць на Украіну са зброяй і забіваць ні ў чым не павінных перад Вамі украінцаў на іхняй зямлі, і таксама прыняць ад іх сваю бязсэнсоўную сьмерць. Далей...

9/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПОМНІ, ЖАЎНЕР, ШТО ПАВІНЕН РАБІЦЬ: КОЖНАЮ КУЛЯЙ РАШЫСТА ЗАБІЦЬ

Трагічныя дні. Пад горадам Лісічанск ва Ўкраіне загінулі шэсьць хлопцаў-ваяроў з батальёну “Волат” палка Каліноўскага. Слава героям! Цэлая калона рашыстаў з танкамі напала на іх.

Няма, не прыдумалі яшчэ такога пакараньня, якім мусіць быць пакараная шызоідная істота, якая сядзіць у Менску, глядзіць на Маскву і зьнішчае Беларускі народ.

Родная Беларусь і помста рускім фашыстам — мусіць быць у сэрцы. Далей...

8/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


МІМІКРЫЯ ПСЭЎДАПАЛІТЫКІ І БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫ РУХ

Сярод думаючых беларусаў, здаецца, ужо не засталося асобаў, якія б ня ўбачылі і не зразумелі, што выбарчы праект 2020 года з Бабарыкам-Цапкалам і Ціханоўскімі — гэта шматхадовы эфэсбоўскі план Крамля, аформлены праз Газпрам і яго арганізацыі ў Беларусі. Сутнасьць праекту — стварэньне ўмоваў для фармальна дэмакратычнай замены нелегітымнага Лукашэнкі на іншага, дэмакратычна абранага стаўленьніка Крамля. Для Масквы гэта было важна, каб зрабіць анэксію Беларусі з апорай на легітымную прамаскоўскую ўладу і на легітымнага прэзыдэнта. Лукашэнка тым часам псаваў чысьціню афёры і ня ўпісваўся ў міжнароднае права.

Але ня ўсё пайшло для Масквы гладка. Сотні тысячаў беларусаў выйшлі на пратэсты пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Рух набыў нацыянальна-палітычную афарбоўку. Нацыянальны Беларускі сьцяг стаў галоўным героем і галоўным ідэйным сымвалам пратэстнагна руху, які пры ўмове радыкальнага абвастрэньня мог бы пагражаць існаваньню рэжымнай улады ў Беларусі і стаць небясьпечным прыкладам для расейцаў, нездаволеных палітыкай Крамля. Далей...

5/7/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Ці пагоніць Лукашэнка беларускае войска на вайну? Рэпрэсіі ў Беларусі |

Каментар беларускага палітыка Юрыя Беленькага па актуальных пытаньнях:
- Ці пагоніць рэжым Лукашэнку беларускіх вайскоўцаў на вайну ва Ўкраіну?
- Рэпрэсіі ў Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=ADyRmFpncms

5/7/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: РАЗУМНЫ ШУКАЕ СЯБРОЎ, НЕРАЗУМНЫ — ВОРАГАЎ

У апошні час (асабліва пасьля летувіскай блакады расейскіх чыгуначных перавозак ў Каралевец) рэзка ўзрасла колькасьць украінскай лаянкі супраць беларускага народа. Здаецца, што гэтыя зьявы карэлююцца. Нянавісьць часам “зашкальвае”, успышка беспрычынная і выглядае зробленай. Катэгорыя ўкраінскіх лаяншчыкаў (а яна, відаць, не малая: тут і саўкі, і правакатары, і злосьнікі, і вядомая кантора) са скуры вылазіць, каб зрабіць зь Беларусі ворага Украіны. Далей...

30/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСКАЯ ДАЎНЯЯ МУЗЫКА Ў ВАРШАВЕ

У эміграцыі найцяжэй творчым людзям. Нацыянальны тэатр увогуле ня можа існаваць на чужыне (бяз гледача тэатр не жыве). Цяжка мастаку, пісьменьніку і паэту, бо пісаць трэба дзеля народа, а ты не ў сваіх. Супраціўляюцца пустаце музыканты. Але й тут, каб разьвівацца і творча ацалець патрэбны свай слухач і свой глядач.

24-га чэрвеня ў Беларускім моладзевым зборы ў Варшаве (плошча Канстытуцыі, 6) сабраліся музыканты аматары сярэднявечнвй беларускай музыкі гурта “ЯВАРЫНА”. Зьехаліся ў Варшаву з розных канцоў Эўропы, каб паіграць сярод сваіх. Далей...

26/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: БЯЗМОЗГЛЫЯ РАШЭНЬНІ

Сёньня, 19-га чэрвеня, Дзень нараджэньня вялікага нацыянальнага і сусьветнага пісьменьніка, вялікага Беларуса Васіля Быкава. Хвала ягонаму жыцьцю, творчасьці і памяці. Але гаварыць тут буду пра іншае.

Расейская агентура ФСБ, што даўно і глыбока атабарылася ва Украіне, нахабна і ўпарта стварае для Украіны ворагаў у Беларусі, скарыстоўваючы, як і ўсюды, абмежаваных асоб ва ўкраінскай дзяржаўнай адміністрацыі і “нацыяналізаваных саўкоў”. Далей...

19/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ШЛЯХ ДА ІСНАВАНЬНЯ

Пасьля расейскай вайсковай акупацыі Беларусі тэзіс аб вызваленьні ад фашыстоўскага антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі (як мэта непасрэднага дзеяньня) — траціць сэнс, бо ліквідаваць рэжым сатрапа можна толькі вызваліўшыся з-пад расейскай акупацыі.

Вызваленьне Беларусі цяпер напрасткі зьвязана з парамогай Украіны ў вайне з Расеяй. Беларусам трэба ўсімі сіламі дапамагаць украінцам і найперш — непасрэдным удзелам у ваенных дзеяньнях на баку Украіны. Далей...

17/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА БЕЛАРУСЬ І ЭЎРОПУ

Яшчэ адзін характэрны аспэкт пратэстаў 2020-га года. Беларусы, нягледзячы на русіфікацыю і варварскі ўплыў Расеі, паказалі ў выступах сваю звыклую высокую культуру, аптымізм і інтэлігентнасьць. Гэта былі дэманстрацыі сьветлых людзей. Выходзілі сотні тысячаў, але не было ўчынена ніякой матэрыяльнай шкоды гораду з боку дэманстрантаў, тым больш ніякіх зьнішчэньняў, ніхто нідзе не пабіў шыбы (наадварот шыбы білі міліцыя і ОМОН). Дабраахвотныя памочнікі хадзілі з паліэтыленавымі мяшкамі сярод дэманстрантаў і забіралі сьмецьце. Горад быў чысты. Ніхто не станавіўся на лавачку ў абутку, бо так прывучаныя зь дзяцінства ў сваім памяшканьні. Іграла музыка і чуліся сьпевы. Далей...

15/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ

У сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім войскам, агрэсіяй Масквы супраць Ўкраіны і ўдзелам беларускіх дабраахвотнікаў у ваенных дзеяньнях на баку Украіны (найперш полк імя Каліноўскага) Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь” паведамляе, што сакратаром па ваенных справах ад БНС зьяўляецца Андрэй Вітовіч. Э-ПО: [email protected]

Беларускіх вайскоўцаў у эміграцыі (асабліва афіцэраў) якія жадаюць дапамагаць ўкраінцам у барацьбе супраць расейскіх агрэсараў просьба звязвацца праз гэтую э-по.

(12-06-2022)
БНС “Вольная Беларусь”

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/pavedamlenne-6

14/6/2022 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2025
П А С Ч П С Н
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2025