Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСКАЯ ДАЎНЯЯ МУЗЫКА Ў ВАРШАВЕ

26 чэрвеня 2022 г.

НавіныЗянон Пазьняк

У эміграцыі найцяжэй творчым людзям. Нацыянальны тэатр увогуле ня можа існаваць на чужыне (бяз гледача тэатр не жыве). Цяжка мастаку, пісьменьніку і паэту, бо пісаць трэба дзеля народа, а ты не ў сваіх. Супраціўляюцца пустаце музыканты. Але й тут, каб разьвівацца і творча ацалець патрэбны свай слухач і свой глядач.

24-га чэрвеня ў Беларускім моладзевым зборы ў Варшаве (плошча Канстытуцыі, 6) сабраліся музыканты аматары сярэднявечнвй беларускай музыкі гурта “ЯВАРЫНА”. Зьехаліся ў Варшаву з розных канцоў Эўропы, каб паіграць сярод сваіх.

Каб зрэдку сабрацца і займацца творчасьцю, музыканты-беларусы працуюць на розных працах у розных краінах. Сваіх, праўда, з усёй Варшавы сабралася ня шмат (пэўня каля 30 асобаў), але было добра. Зрэшты, каб мець уяўленьне, зьмяшчаю тут ніжэй некалькі відэа-запісаў і фота “Каларыт”. Можна паглядзець.

Я толькі з свайго боку хачу падзякваць палякам і ўладам Варшавы за добрыя людзкія і разумныя адносігы да беларускіх ўцекачоў з-пад акупацыі і з-пад фашыстоўскага бандытызму Лукашэнкі. Тое, што беларускай моладзі на выгнаньні выдзелілі для дзейнасьці прасторнае памяшканьне ў цэнтры Варшавы, сьведчыць аб вялікадушнасьці нашых польскіх суседзяў, ўзмацняе прыхільнасьць і давер паміж народамі, які застанецца надоўга і асабліва пасьля перамогі над расейскім фашызмам.

25 чэрвень 2022 г. Зянон Пазьняк