|  | |||
|  | |||
| Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» | |||
| Зянон Пазьняк: РЭПЛІКА ПРА БЕЛАРУСКІЯ ГРОШЫ 	Намер дэнамінацыі цяперашніх грошай, якая аб’яўлена антыбеларускім рэжымам (і якая будзе ў гэтых неспрыяльных умовах правальнай акцыяй) зноў выклікала ўвагу да гісторыі зьяўленьня грошай Рэспублікі Беларусь. Пра тое мной ужо неаднаразова было напісана, але гэтая мая рэпліка выкліканая зьяўленьнем у Сеціве розных фантазіяў на тэму нацыянальнай валюты.   11/3/2016 › Навіны 	“Пратэст” іпэшнікаў правалены. Яго, у прынцыпе, і не было. Насельніцтва аднатавала некалькі ўрачыстых пасяджэньняў у сталічных залях і нават месцамі пачула гуканьні “Мы голосовали за Лукашенко!”   11/3/2016 › Навіны Віктар Орбан: Абсурдная сытуацыя ў Эўропе 	Будапэшт. Пра неабходнасьць умацаваньня абарончых ліній супраць мігрантаў на вугорскіх межах казаў у нядзелю старшыня вугорскага ўраду Віктар Орбан у штогадовым выступе з ацэнкай сітуацыі ў краіне.   11/3/2016 › Навіны Віктар Орбан: Банды ня будуць нападаць на нашых жанчын 	Лепш дзейнічаць самастойна, чым стаяць разам і нічога не рабіць, заявіў сёньня ў сувязі з нелегальнай іміграцыяй ў інтэрв’ю для грамадзкага радыё Kossuth Rádió старшыня вугорскага ўраду Віктар Орбан.   11/3/2016 › Навіны Віталь Портнікаў: Савецкая мова 	Знакаміты расейскі філосаф прафэсар Мікалай Вахцін ў сваіх дасьледваньнях аб “савецкай мове” даказаў існаваньне “добрых” і “дрэнных” словаў, якія не ўжываюцца ў правільным кантэксьце.   11/3/2016 › Навіны 	Тэрарыстычнае апалчэньне “Ісламская Дзяржава” (ІД) імкліва пашыраецца, паводле ацэнкі галоўнакамандуючага НАТО Філіпа Брыдлова, пад прыкрыцьцём міграцыі ўцекачоў.   11/3/2016 › Навіны 	“Кошт акупацыі. У гэтай кароткай фразе заключаецца галоўная і самая пасьпяховая стратэгія Украіны і ўсяго цывілізаванага сьвету па вяртаньню да пачуцьця ашалелага Крамля. Кошт акупацыі. Ён павінен быць максімальна высокі для Расеі.” – піша ў болгу Цензор.нет палітолаг Кірыла Сазонаў.   11/3/2016 › Навіны Дыягназ: “мэгаламанія, нарцысізм” 	Днямі павесяліў чытаючую публіку «акупанцкамоўны» рэсурс “Белорусский партизан”. Там заняўся “самаізліяніямі” такі Уладзімер Мацкевіч. Цытуем наборысты тэкст:   11/3/2016 › Навіны 	У апошнія месяцы перад сьмерцю савецкі правадыр Ёсіф Сталін рыхтаваўся да чарговай зачысткі сваёй вертыкалі ўлады. Аднак тыя, хто па ягоных разьліках, павінны былі стацца ахвярамі, яго апярэдзілі.    11/3/2016 › Навіны 	Центральный банк РФ запускае “друкарскі станок”, – расейскі блогер. Старшыня рады дырэктараў МДМ Банка Алег Уюгін у інтэрв’ю для выданьня  finanz.ru распавёў пра наканаваньне расейскага цэнтрабанку ўключыць “друкарскі станок”, перадае   newsonline24.com.ua.   11/3/2016 › Навіны 	Былому польскаму прэзыдэнту ў 1990-1995 гг. выстаўленыя абвінавачваньні пасьля раскрыцьця дакумантаў, якія прадстаўляюць яго інфарматарам спэцслужбаў у камуністычную эпоху.   11/3/2016 › Навіны 
 | 
        Навіны ‹  Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты  беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека  галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей  Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах  Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: | 
| Беларуская Салідарнасьць // 20002025	 | 

