Тэрарыстычнае апалчэньне “Ісламская Дзяржава” (ІД) імкліва пашыраецца, паводле ацэнкі галоўнакамандуючага НАТО Філіпа Брыдлова, пад прыкрыцьцём міграцыі ўцекачоў. “ІД або Даэш набрыняла, як ракавая пухліна”, сказаў амэрыканскі генэрал у аўторак журналістам у міністэрстве абароны ЗША ў Вашынгтоне.
Сярод мігрантаў, якія шукаюць прытулку ў Эўропе, зьмяшаліся таксама крымінальнікі, тэрарысты і замежныя баевікі. Таму тэракты пагражаюць як эўрапейскім краінам, так і ЗША, паводле генэрала. Жорсткасьць апалчэньня прымушае мільёны людзей пакідаць Сірыю і Ірак і правакуе амаль ніколі ня бачаныя раней гуманітарныя выклікі.
APA/dpa Пераклаў з нямецкай В. Буйвал. Крыніца: аўстрыйская газэта “Die Presse”, 2.03.2016 http://diepresse.com/home/politik/aussenpolitik/4937521/Nato-bestaetigt_ISKaempfer-mischen-sich-unter-Fluchtlinge?_vl_backlink=/home/politik/aussenpolitik/index.do