Знакаміты расейскі філосаф прафэсар Мікалай Вахцін ў сваіх дасьледваньнях аб “савецкай мове” даказаў існаваньне “добрых” і “дрэнных” словаў, якія не ўжываюцца ў правільным кантэксьце. Таму “добрая” Савецкая Армія не ваявала з “добрым” аўганскім або вугорскім народамі – толькі з “агентамі ЗША” і “ворагамі народа”.
Пуцінская Расея, гэты абрубак СССР, які сьцякае крывёй, таксама не ваюе з украінскім народам – народ “добры” і наогул “мыадзіннарод”. Расея ваюе з “нацыяналістамі”, “фашыстамі”, “амэрыканскімі стаўленікамі”.
Але і гэта яшчэ ня ўсё. З прычыны таго, што вялікая частка расейскіх дэмакратаў таксама працягвае размаўляць і думаць на савецкай мове, то ў іхняй сьвядомасьці Расея і расейцы ня могуць ваяваць з Украінай. Бо расейскі народ – добры, а расейскі народ наогул вычляняць нельга, гэта “нацыяналізм”. Значыць, з “добрай” Украінай ваюе “кліка Пуціна”. А народ – ні пры чым. Ён – “добры”, ён “падмануты”, яго – не кранай. І калі закрануў – то ты “нацыяналіст”, “фашыст”, “прыхільнік Пуціна”. Тобок уключаюцца словы з “дрэннага шэрагу”.
Наша самая вялікая праблема з разуменьнем расейскіх тэкстаў – афіцыйных прапагандысцкіх і збольшага апазыцыйных – у тым, што яны напісаны на савецкай мове, а мы размаўляем па-расейску або па-украінску. Кажам тое, што ёсьць, а не так, як прадпісваюць правілы “новамовы”. Зразумела, носьбіты савецкай мовы ёсьць і сярод жыхароў Украіны – але ў агульнай сваёй масе тых, хто размаўляе і думае, яны выглядаюць безнадзейнымі ідыётамі і маргіналамі.
Такімі ж ідыётамі і маргіналамі выглядаюць тыя, хто спрабуе ў Расеі – і з расейцамі – размаўляць па-чалавечы, а не па-савецку.
Віталь Портнікаў Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/culture/portnikov-problema-rossiyskih-tekstov-v-tom-chto-ih-pishut-na-sovetskom-yazyke-a-my-govorim-po-russki-ili-po-ukrainski-119923.html