Кошт акупацыі

11 сакавіка 2016 г.

Навіны

“Кошт акупацыі. У гэтай кароткай фразе заключаецца галоўная і самая пасьпяховая стратэгія Украіны і ўсяго цывілізаванага сьвету па вяртаньню да пачуцьця ашалелага Крамля. Кошт акупацыі. Ён павінен быць максімальна высокі для Расеі.” – піша ў болгу Цензор.нет палітолаг Кірыла Сазонаў.

Крым і Данбас для Расеі павінны стацца не выгодным набыткам, а чамаданам без ручкі. Кінуць шкада, там жа «скрэпы». А несьці цяжка. І пакуль акупант учапіўся ў Крым і Данбас і не адпускае захопленае, наша задача матэматычна простая. Ператварыць чымадан без ручкі ў камень на шыі.

Памятаеце, як паляўнічыя лавілі хітрых малпачак на далёкіх выспах з дапамогай смачных арэхаў і глекаў? Малпа суе лапу ў глек, набірае жменю арэхаў, а выцягнуць лапу з арэхамі з глека ўжо ня можа. Так і трапляецца. Сквапнасьць губіць. Малпачак, Пуціна – усіх. Ёй усё адно – валасаты зьвярок альбо лідэр краіны з 86% рэйтынга.

Пакуль Расея толькі на пачатку шляху да катастрофы. Але грошай на ўтрыманьне акупаваных тэрыторый ужо не хапае. Задумкі з будаўніцтвам маста ў Крым дакладна падкосяць дзяржаўны бюджэт. А пакуль на Керчанскай паромнай пераправе з 23 лютага ўступаюць у моц новыя тарыфы на перавозку. Усё даражэе. Праезд і правоз прадуктаў, тавараў у Крым – цяпер даражэй.

Як там у рэкламных слоганах – “Хоць камяні з неба, галоўнае, мы дома” — ? Камянёў з неба ня будзе. І манны таксама. Будзе павольная эканамічная катастрофа. Якую Расея будзе спрабаваць выправіць любым коштам. І ў нейкі момант кошт акупацыі стане надта высокім.

Крэмль не саступіць – як тая малпачка з арэхамі ў жмені. Расейскі бюджэт абваліцца пад цяжарам абставінаў. Пераправа даражэе, будаўніцтва маста – як магільны камень для бюджэта. Забесьпячэньне праз Украіну вырашыла б праблему, але чаму мы павінны дапамагаць агрэсару вырашаць ягоныя праблемы?

Варыянтаў забесьпячэньня Крыма аўтатранспартам праз тэрыторыю Украіны няма. Кабмін у свой час увёў санкцыі і цяпер пазыцыя прэм’ера Яцанюка дастаткова жорсткая – альбо Расея заўтра вымятаецца з Крыму, альбо мы пачакаем, пакуль яна абваліцца і ўцячэ адтуль ад безвыходнасьці. Гэтую пазыцыя падтрымліваюць і крымскія татары – ніякіх паслабленьняў акупанту.

Мост пабудаваць? Ды хоць тунэль капайце. Чым болей грошай ўкладзеце ў працэс, тым хутчэй абваліцеся. А мы пачакаем. І пераможам. Крым без Украіны нежыцьцяздольны. Крэмль хоча праверыць гэта на сваім гаманцы і заплаціць катастрофай за амбіцыі? Ну, добра. Адной праблемай у цывілізаванага сьвету будзе менш.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://www.lifeinvest.com.ua/?p=33102