Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гора-аналітыкі пра «гульцоў» і Ўкраіну

Гэтыя сумоўцы вартыя адзін аднаго. А. Пачобута ў Польшчы лічаць журналістам і, падобна на тое, што на аснове ягоных тэкстаў для польскай прэсы робяць нават нейкія высновы пра сытуацыю ў Беларусі. А. Класкоўскага трымаюць у агенцыі Белапан у амплуа “палітолага”, адкуль ён рэгулярна выдае сваю “паліталогію”. Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Паховіны ў Валгаградзе - Масква «пити и плясати»

У іх усё было, як заўсёды. Як у 37-ым годзе. Толькі тады зьвяругі НКВД забіралі на сьмерць і забівалі людзей па начах. А ўдзень па ўсёй саўдэпіі “от Бреста до Куріл” рэпрадуктары надрываліся бадзёрымі бальшавіцкімі маршамі пра “пламенный мотор” і “вставай, любімая”. Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Ліліпуты ў вайне з Бандэрай

Нішто ня мае такой моцы, як ідэя, час якой настаў.

Віктор Гюго

Адкуль такая моц у нябожчыка Бандэры так матывавана палярызаваць украінскае грамадзтва: ня проста аддзяляць зерне ад мякіны, але і дэманстраваць сярэдняе зьвяно панікі і страху перад ім? Сапраўды, паводле Бібліі, увесь сьвет увасоблены ў два слова “так” і “не” – уся рэшта ад лукавага. Слабамоцныя, слабавольныя падалі голас вакол шэсьця з паходнямі з нагоды народзінаў Правадыра. Жагнайцеся, няшчасныя. Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


ЛІСТ З ЗАХАДУ

Падтрымайце ўкраінцаў і яны дапамогуць нам
пабудаваць больш адкрытую Эўропу”

3 студзеня ангельская газэта “Guardian” апублікавала зварот інтэлектуалаў Эўропы і Амэрыкі да ўрадаў дэмакратычных краін пад гэтым назовам. Вось тэкст гэтага зварота:

У гэтыя дні сьвет уважліва ўглядаецца ва Ўкраіну. Некаторыя з апошніх падзей, перш за ўсё нядаўнія спробы ўраду выкарыстаць гвалт супраць мірных дэманстрантаў, выклікаюць сур’ёзную заклапочанасьць. Мы, прадстаўнікі міжнароднай акадэмічнай грамадзкасьці, асабліва заклапочаны тым фактам, што гвалт і перасьлед даволі часта накіраваныя на моладзь, вельмі часта на журналістаў, студэнтаў унівэрсітэтаў і маладых навучэнцаў. Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Перадвыбарчая валтузьня ў Вільні

3 студзеня латвійская газэта “Neatkariga Rita Avize” апублікавала артыкул пад тытулам “Прэзыдэнт Летувы адмаўляецца сьведчыць па інфармацыі аб расейскай прапагандысцкай уцечцы”. Вось гэты артыкул: Далей...

6/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: АДРАДЖЭНЬНЕ

Адраджэньнем называецца ўнівэрсальны палітычны накірунак акупаванай (прыгнечанай) нацыі (народа) у змаганьні за свабоду і незалежнасьць. Вылучаецца як шырокі грамадзка-культурны і палітычны рух, які ставіць задачу адрадзіць усё разбуранае акупантамі (прыгнятальнікамі), найперш вярнуць афіцыйнае ўжываньне нацыянальнай мовы, аднавіць нацыянальны тэатр, мастацтва, літаратуру, эканамічную і палітычную дзейнасьць і на гэтым грунце сьцьвердзіць нацыянальную ідэю як аб’яднаўчы чыньнік народа (нацыі) на шляху да стварэньня незалежнай дзяржавы. Далей...

3/1/2014 › Навіны

 


Кітайцы рыхтуюцца да скачка. Над нашай краінай і нацыяй навісла сьмяротная пагроза

28 сьнежня нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Кітай зьмякчае палітыку аднаго дзіця”. Вось гэты артыкул: Далей...

3/1/2014 › Навіны

 


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(26.12 – 29.12.2013)

Арыфмэтыка Мао

26 сьнежня 2013 г. летувіская газэта “Respublika” напісала пра сьвяткаваньне ў Кітаі 120-й гадавіны нараджэньня Мао. У маўзалей Мао прышлі пакланіцца ўсе кіраўнікі краіны. Сьвяткаваў увесь Кітай. За пэрыяд кіраваньня краінай Мао былі забітыя або памерлі ад голаду 40 мільёнаў чалавек. Далей...

3/1/2014 › Навіны

 


Людзі са сьвечкамі ў Латвіі і ў Расеі

30 сьнежня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул і фота пад тытулам “Сотні людзей сабраліся на памінальныя мерапрыемствы аб трагедыі ў Залытудэ каля крамы, што была абрынулася”. Вось гэты артыкул: Далей...

3/1/2014 › Навіны

 


Расея. У Валгаград уводзяць войскі

У Сеціве зьмешчана відэа, на якім бачна, як па вуліцы г. Валгаграда рухаецца вялікая вайсковая калёна грузавікоў. Тып грузавікоў і табэльныя надпісы на іх сьведчаць аб тым, што вязуць “асабовы склад”, г. зн. вайскоўцаў, вялікую колькасьць вайскоўцаў. Далей...

3/1/2014 › Навіны

 


Украінцы шануюць дэмакратычных журналістаў

26 сьнежня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Украінская апазыцыя і СМІ сьвету рэзка адрэагавалі на зьбіцьцё журналісткі”. Вось гэты артыкул:

Як украінскія актывісты апазыцыі, так і СМІ сьвету рэзка адрэагавалі на зьбіцьцё вядомай журналісткі Тацяны Чарнавол. Далей...

3/1/2014 › Навіны

 


Саветы нелюбілі народ

У 1959 годзе ў Маскву прыехаў Крысьціян Дзіёр з сваёй калекцыяй адзеньня. Ішла хрушчоўская адліга, публікавалася тое, што было недаступна і забаронена раней, калгасьнікам урэшце выдалі савецкія пашпарты і, такім чынам, урэшце быў ліквідаваны адзін з атрыбутаў фэадальнага прыгону… Далей...

3/1/2014 › Навіны

 


Лукашысцкае міністэрства куражыцца

Разумныя людзі казалі спадарам з “Арт-сядзібы”, каб яны нікуды не зьвярталіся з сваёй пэтыцыяй. Але тыя не паслухалі пад распаўсюджаным прэтэкстам: “ведь надо что-то делать…” Вось і атрымаўся чарговы абсурд. Далей...

3/1/2014 › Навіны

 


“Беркут”

11 сьнежня дацкая газэта “Information” апублікавала артыкул і сэрыю фотаздымкаў пад тытулам “Спэцыяльныя сілы Беркут”. Вось гэты артыкул: Далей...

3/1/2014 › Навіны

 


Да каго ісьці і з чым?

З павагай стаўлюся да вядомага літаратара і гісторыка Ўладзімера Арлова. Яго выдатныя працы па папулярызацыі гісторыі краіны, роднай мовы і культуры маюць вялікую карысьць у справе захаваньня адметнасьці беларусаў і супраціву асіміляцыйным працэсам. Таму заўсёды з цікавасьцю чытаю і слухаю яго выказваньні і меркаваньні. Далей...

2/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: РЭПЛІКА ПРА АБЫХОДЖАНЬНЕ СА СЬВЯТЫМ

Знайшліся паважаныя людзі, якія на поўным сур’ёзе зьвярнуліся ў рэжымнае міністэрства з прапановай аб прызнаньні сьвятога нацыянальнага сымвала — Бел-Чырвона-Белага Сьцяга — гістарычна-культурнай каштоўнасьцю. Далей...

1/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


З НОВЫМ ГОДАМ!

Дарагія землякі, дарагія беларусы. Віншую ўсіх з надыходзячым 2014 Новым годам. Няхай ён будзе лепшым за мінулы! Няхай стане годам вольнай Беларусі і ўдыхне мужнасьць і сілы ў наш вялікі народ. Прыйдзе час і ўсё зрушыцца, павее сьвежы вецер, уздымуцца нашы сьцягі, загучаць песьні. Набліжайма гэты жаданы, сьветлы, доўгачаканы час.

Шчасьця ў Новым годзе!

Зянон Пазьняк

1/1/2014 › Навіны

Камэнтаваць


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024