Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гора-аналітыкі пра «гульцоў» і Ўкраіну

Гэтыя сумоўцы вартыя адзін аднаго. А. Пачобута ў Польшчы лічаць журналістам і, падобна на тое, што на аснове ягоных тэкстаў для польскай прэсы робяць нават нейкія высновы пра сытуацыю ў Беларусі. А. Класкоўскага трымаюць у агенцыі Белапан у амплуа “палітолага”, адкуль ён рэгулярна выдае сваю “паліталогію”.

Вядома, што А. Пачобут журфакаў не канчаў, ён – выпускнік Горадзенскага юрфака (кузьні рэжымных “слуг государевых” і крыніцы рознага пашыбу чыноў і агентуры). Але ў суседняй краіне яго называюць ня толькі журналістам, але і героем, ахвярай “бесчалавечных рэпрэсій”. Часам бывае цікава пачытаць, што піша гэтая “ахвяра”. Напрыклад у дыялогу з А. Класкоўскім, апублікаваным 3 студзеня ў польскай газэце “Gazeta Wyborcza”. Тэкст азаглаўлены з выклікам – “Беларусі не пагражае каляровая рэвалюцыя”. Чытаць і пераказваць гэтую банальнасьць нудна. Але вось канцоўка тут цікавая, у ёй раскрываюцца абодва пэрсанажы. Цытуем:

“А. Класкоўскі – Аднак ні на якія палітычныя рэформы Лукашэнка ня пойдзе. Ён разумее, што гэта азначала б дэмантаж сістэмы, якую ён стварыў, і ўрэшце нават прывяло б да страты ім улады”.

Цытата выразна паказвае, паводле якога прынцыпа трымаюць у мясцовых СМІ РБ у амплуа “палітолагаў”. Кажы, пішы і выдавай што хочаш, крый Лукашэнку і абзывай па чым зра ягоны рэжым дыктатарскім і недэмакратычным. Але ёсьць адно “але”. “Палітолаг” абавязаны рэгулярна падкрэсьліваць, што рэжым Лукашэнкі “створаны ім самым”, што Масква тут ні пры чым.

А вось А. Пачобут пытаецца:

“Чаму Майдан магчымы ва Ўкраіне, а не ў Беларусі?”

“А. Класкоўскі – Бо Ўкраіна – зусім іншая краіна. Палітычная сістэма там значна больш разьвітая – ёсьць шмат гульцоў, некалькі цэнтраў сілы, незалежныя СМІ. Усё гэта прыводзіць да таго, што прэзыдэнт Віктар Януковіч мае зьвязаныя рукі і ня можа выбраць сілавога варыянта (а Лукашэнка ня раз хваліўся, што ў 2010 г. спэцназ на працягу сямі хвілін ачысьціў цэнтар Менска ад пратэстуючых). Усе гэтыя намаганьні і палітычная барацьба вядуць да таго, што ўрэшце Ўкраіна пойдзе эўрапейскім шляхам. А вось што тычыцца Беларусі, то нам можа нават пагражаць страта незалежнасьці”.

(Крыніца: http://wyborcza.pl/1,75477,15216641,Bialorusi_nie_grozi_kolorowa_rewolucja.html)

Паводле “палітолага”, народны патрыятычны ўздым ва Ўкраіне адбыўся таму, што там “шмат гульцоў”, ведаеце, “гульня такая”. Не вынік вольнага разьвіцьця нацыянальнай культуры і мовы, не нацыянальная салідарнасьць мільёнаў украінцаў, а “гульцы”, “некалькі цэнтраў сілы” і ўсё такое. І яшчэ аказваецца, што “Януковіч мае зьвязаныя рук і ня можа выбраць сілавога варыянта”… Гора-палітолаг неяк забыўся, што ўноч на 30 лістапада Януковіч паслаў на Майдан зьвяруг са спэцназа і тыя зрабілі сваю “зачыстку” на працягу вельмі кароткага часу. Толькі вось на наступны дзень на Майдан прышлі паўмільёна ўкраінцаў і заявілі, што ня раюць прэзыдэнту біць мірных дэманстрантаў. Януковіч адразу замахаў рукамі і спіхнуў адказнасьць на некалькіх начальнікаў.

Узровень аргумэнтацыі і ацэнак гэтымі кадрамі проста ўражвае. Але самае галоўнае – гэта навязьлівыя тытулы прадукцыі і высновы ад такіх пэрсанажаў: “Беларусь іншая краіна”, “Беларусі не пагражае рэвалюцыя”, “Лукашэнка пахваліўся…” Бачна, што камусьці падабаецца гэты балалаечны звон. Камусьці хацелася б, каб гэта й была “музыка беларускай душы”. Ды толькі памятаем мы, як настырна ёрнічалі з украінскага народа: “ім бы толькі сала ды галушкі”, “нацыянальная ідэя аджыла сваё”… А потым давялося пасылаць ганцоў на Эўрамайдан.

Павел Гулевіч

6/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024