“Беркут”

2 студзеня 2014 г.

Навіны

11 сьнежня дацкая газэта “Information” апублікавала артыкул і сэрыю фотаздымкаў пад тытулам “Спэцыяльныя сілы Беркут”. Вось гэты артыкул:

Эфэктыўнасьць працы паліцыі можна ацэньваць паводле розных крытэрыяў. Можна паводле статыстыкі раскрытых злачынстваў, колькасьці асуджаных і зьняволеных, паводле бясьпекі грамадзянаў у жылых кварталах і г.д.

На жаль, эфэктыўнасьць украінскай паліцыі не вымяраецца ні па водным з падобных крытэрыяў. Грамадзяне называюць паліцэйскіх краіны зьняважлівай мянушкай “мусор” (расейскае слова, абазначае “сьмецьце”). Грамадзяне ў цэлым разглядаюць іх ня йнакш як крымінальную банду пагромшчыкаў, якія выкарыстоўваюць свае паліцэйскія здольнасьці, каб дзейнічаць – або ўстрымлівацца ад дзеяньня – толькі паводле іхняй уласнай прыхамаці. Гэта праявілася яшчэ раз падчас пратэстаў апошніх дзён.

У панядзелак пасьля абеду спэцыяльны аддзел украінскай паліцыі “Беркут” штурмаваў палітычную штаб-кватэру апазыцыйных сілаў, якія адыгралі вядучую ролю ў цяперашніх украінскіх праэўрапейскіх дэманстрацыях. “Беркут” атачыў і разбурыў таксама некалькі барыкадаў вакол і ўнутры шэрагу кварталаў горада, занятых пратэстоўцамі – выразны крок у памкненьнях аддзела пакласьці канец пратэстам.

Енс Хрыстафэсэн, фота – Мары Басташэўскі

Пераклаў з дацкай В. Буйвал

Крыніца: http://www.information.dk/fotobloggen/481680