Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гісторыя аднаго юбілею

Гісторыю трэба вывучаць уважліва, асабліва ў наш трывожны час, каб ведаць, і больш дакладна аналізаваць карані сёньняшняй трагедыі. Для ўсіх абазнаных і адэкватна думаючых людзей зразумела, што да вайны ва Украіне прывяла самая важная прычына – поўны захоп улады структурамі КДБ у вялізнай краіне з атамнай зброяй. Гэтая сумна вядомая арганізацыя, створаная пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў у Расеі, зьнішчыла мільёны людзей, раскашавалася не толькі ў былым СССР , але і па цэлым сьвеце. Амбітныя пляны КГБ сягалі да сусьветнага панаваньня, а не толькі ў Расеі. Далей...

7/9/2023 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КАНФЭРЭНЦЫЯ ВОЛЬНЫХ БЕЛАРУСАЎ

У суботу 22-га кастрычніка ў Жэшуве (Польшча) адбылася аднадзённая канфэрэнцыя пад назвай “Вайна ва Украіне. Дэакупацыя Беларусі”. Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў Беларусі (у тым ліку руху “Вольная Беларусь”), Украіны, Ічкерыі, Летувы сабрала некалькі дзясяткаў асобаў, якія выступілі па праблемах акупаванай Беларусі і вайны ва Украіне. Непасрэдны арганізатар канфэрэнцыі Аляксей Францкевіч — кіраўнік Дабрачыннага Фонду “Свабодная Беларусь”.

У працэсе выступаў і дыскусіяў абазначылася агульная платформа канфэрэнцыі, выказаная і падтрыманая ўсімі ў некалькіх важных палажэньнях.

Адзначана, што напад Расеі на Украіну, а таксама расейская акупацыя Беларусі і калабаранцкія дзеяньні рэжыму Лукашэнкі трэба ўспрымаць як агульную агрэсію Расеі супраць украінскага і беларускага народаў. Далей...

24/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ВІНШУЕМ З ДОБРАЙ ПАДЗЕЯЙ!

Прэмія міру ў час акупацыі для беларуса, што ўвязьнены ў лукашысцкай турме ў гэты жахлівы пякельны час, калі нішчаць і зьневажаюць наш добры вялікі Беларускі народ, гэта ёсьць разумны і прыхільны крок з боку Нарвэжскага Нобэлеўскага Камітэту ў Осла.

Віншуем Алеся Бяляцкага з Нобэлеўскай прэміяй і прызнаньнем Беларусі. Верым у сьветлую будучыню Беларускай нацыі. Далей...

8/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АБ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ, БЕЛАРУСКАЙ АСЬВЕЦЕ І УМАЦАВАНЬНІ САМАІДЭНТЭФІКАЦЫІ БЕЛАРУСАЎ ЗА МЯЖОЙ

Заява

У выніку расейскай акупацыі Беларусі, перасьледу і рэпрэсіяў беларусаў з боку антынароднага рэжыму Лукашэнкі, за мяжой апынуліся сотні тысячаў беларусаў, што ўцяклі ад сьмерці, ад турмы, ад нападаў, зьдзекаў і катаваньняў. Гэта розныя людзі, сярод якіх шмат русіфікаваных, з каланіяльнай і яшчэ нават савецкай псіхалогіяй, якія, аднак, не адмаўляюцца ад Беларусі і ад Беларускай нацыі.

У эміграцыі нам, беларусам, вельмі важна, каб у новых незнаёмых умовах ня страціць самых сябе, свой беларускі дух, сваю мову і культуру; а тым беларусам, што з волі абставінаў падвергліся русіфікацыі, тым трэба дапамагчы вярнуцца да роднай беларускай мовы і да роднай Бацькаўшчыны Беларусі. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


АБ ЗМАГАНЬНІ СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫІ І АБ ПАДТРЫМЦЫ ЗМАГАРНАЙ УКРАІНЫ

Заява

Агрэсія, якую распачала імпэрыялістычная Расея супраць Украіны і Беларусі, пагражае ўсёй Эўропе. Першай ахвярай стала Беларусь, якая пасьля задушэньня народных пратэстаў 2020 года супраць антыбеларускага рэжыму была пад выглядам манёўраў без супраціву акупаваная расейскім войскам 17-га студзеня 2022 года пры садзеяньні антынароднага рэжыму Лукашэнкі.

Праз месяц, 24-га лютага, расейскія агрэсары напалі на Украіну таксама з тэрыторыі акупаванай Беларусі. Яны распачалі варварскую вайну супраць украінскага народа – вайну на вынішчэньне дзяржавы і народу. На працягу больш чым двухсот дзён расейския агрэсары разбураюць гарады, катуюць і масава забіваюць мірнае насельніцтва, жанчын і дзяцей. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ПРА ВЫНІКІ ВАЛЬНАГА СОЙМУ АБ СТРУКТУРЫ РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Вальны Сойм Нацыянальна-Вазвольнага Руху “Вольная Беларусь” выбраў выканаўчы ворган Руху — Каардынуючую Управу, у якую ўвайшлі:

Андрэй Вітовіч*
Віктар Каралькоў (Кіраўнік Управы)
Алесь Паўловіч**
Ларыса Самсонава
Алена Самусева (Сакратар Управы)
————————-
(Заўвага: */** — псэўданімы) Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ТЛУМАЧЭНЬНЕ АБ ДАЛУЧЭНЬНІ ДА РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Суполкі Руху зьяўляюцца тэрытарыяльнымі структурамі. Яны лічацца асновай Руху. Кожная суполка мае адпаведны назоў.

Заявы аб прыёме ў суполку Руху пішуцца непасрэдна на імя Старшыні суполкі (альбо агулам у суполку) . У заяве павінна быць Імя і Прозьвішча заяўніка, ягоны паштовы адрас, нумар тэлефону, злектронная пошта, ўзрост заяўніка. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


СТАТУТ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

1. Вызначэньне

1.1. — Рух “Вольная Беларусь” (поўная назва “Нацыянальна-Вызвольны рух “Вольная Беларусь”) – гэта дэмакратычнае, салідарнае, нацыянальна-вызвольнае грамадзка-палітычнае рушэньне беларусаў, якое створана і дзейнічае дзеля вызваленьня Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад антыбеларускага рэжыму ўлады, усталяванай ў 1994 годзе.

1.2. — Рушэньне накіравана на захаваньне і разьвіцьцё нацыянальнай самаідэнтычнасьці беларусаў шляхам нацыянальна-культурнага асьветніцтва і адукацыі ў Бацькаўшчыне і за мяжой — усюды, дзе ёсьць беларусы.

1.3. — Рушэньне грунтуецца на беларускай нацыянальнай ідэі “Адраджэньне”, яднаецца на “Палітычных прынцыпах” арганізацыі і задачах Руху “Вольная Белароусь”, шануе ідэалы волі і незалежнасьці Беларусі, сцьверджаныя 25 Сакавіка 1918 года і 25 Жніўня 1991 года.
У арганізацыйных дачыненьнях Рух кіруецца гэтым Статутам. Далей...

7/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ АБ ВАЛЬНЫМ СОЙМЕ РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

2-га кастрычніка ў Варшаве адбыўся ўстаноўчы сход (Вальны Сойм) дэмакратычнага Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”. Рух запачаткаваны раней Беларускім Нацыянальным Сакратарыятам Руху “Вольная Беларусь”. Рушэньне існавала ў неструктураванай сутнасьці. 2-га кастрычніка закладзены асновы яго структурызацыі. 24 дэлегаты і сябры суполак Руху (у асноўным з Польшчы) плюс “анлайн” пацьвердзілі Палітычныя Прынцыпы арганізацыі і прынялі Статут Руху.

Былі заслуханыя палітычныя даклады (Паўла Вусава і Зянона Пазьняка), прынятыя рэзалюцыі аб барацьбе з акупацыйным рэжымам у Беларусі і аб падтрымцы змагарнай Украіны, аб разьвіцьці беларускага нацыянальна-культурнага асьветніцтва. Далей...

5/10/2022 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ІНФАРМАЦЫЯ ДА САМІТУ НАТО

14-га чэрвеня 2021 года ў штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі пад старшынствам Генэральнага сакратара НАТО адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў НАТО. На Саміце, сярод іншага, будуць абмяркоўвацца пытаньні Ўсходняй Эўропы.

У сувязі з гэтым неабходна давесьці да ведама кіраўнікоў дзяржаваў НАТО беларускую пазыцыю аб ліквідацыі антынароднай тэрарыстычнай улады Лукашэнкі ў Беларусі.

1. Ніякія самыя жорсткія эканамічныя санкцыі Захаду не ліквідуюць рэжым Лукашэнкі, якога ў гэтай сітуацыі будзе ўтрымліваць пуцінская Расея, і гэта ёсьць у межах расейскіх фінансавых магчымасьцяў. Далей...

11/6/2021 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ІNFORMATION F0R THE NATO SUMMIT

June 14, 2021 the summit of chiefs of the NATO states and governments will take place at the NATO headquarters in Brussels chaired by the NATO General Secretary. The questions of Eastern Europe are on the agenda of the summit.

Thereby it should be made clear to the chiefs of the NATO states the Belarusian position on the issue of the elimination of the anti-popular terrorist Lukashenka regime in Belarus.

1. It is impossible to eliminate the Lukashenka regime by any most tough Western sanctions because Putin’s Russia will support the Lukashenka regime. Russia has the financial capacity to do this. Далей...

11/6/2021 › Навіны, Змаганьне за Беларусь, English

Камэнтаваць


МЭМАРАНДУМ АБ ТЭРАРЫСТЫЧНАЙ УЛАДЗЕ*


(*Гэты мэмарандум пасланы ў структуры кіраўніцтва Эўразьвязу і АБСЭ дзеля інфармацыі аб ацэнках і пазыцыі беларускага нацыянальна-вызвольнага змаганьня супраць прамаскоўскага тэрарыстычнага рэжыму ў Беларусі.)
————–

Аўтарытарны пэрсаналісцскі рэжым Лукашэнкі, устаноўлены ў Беларусі 26 гадоў таму пры дапамозе Расеі, сканцэнтраваў у сваіх руках неабмежаваную ўладу ў дзяржаве. Улада Лукашэнкі на сёньняшні дзень зьяўляецца адной са злавесных зьяваў ў гісторыі антынародных рэжымаў ў Эўропе. Існаваньне такой сістэмы ўлады ёсьць выклікам для Эўрапейскай цывілізацыі.

Палітычная дзейнасьць Лукашэнкі і незаконнае ўтрыманьне ім пасады прэзідэнта накіравана на выкарыстаньне дзяржавы і грамадзтва для ўласных інтарэсаў і патрэбаў бліжэйшага атачэньня.

Характэрнасьцю рэжыму зьяўляецца яго агрэсіўная антынацыянальнасьць. Улада Лукашэнкі арыентуецца на Маскву і вядзе палітычную вайну супраць беларускай нацыі. Далей...

10/6/2021 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на Дзяды

3 лістапада, у нядзелю, у Менску адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды.
Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсьця а 12.00. Шэсьце пройдзе па пр. Незалежнасьці-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 –плянуецца мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах (адносна мітынгу чакаем рашэньня аблвыканкаму). Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. Далей...

28/10/2019 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК : Лошыца стукае ў сэрцы

(Выступ на Дзяды на месцы савецкіх расстрэлаў у Лошыцы)

Працягваюцца восеньскія Дзяды. Мы з вамі каля Лошыцкага крыжа, пастаўленага Беларускім Народным Фронтам у памяць аб расстраляных беларусах. Побач, у 80-х гадах, знаходзіўся вялікі яр, у якім раней, перад вайной (канкрэтна ў 1937 годзе) расейскія энкавэдзісты расстрэльвалі людзей. Далей...

12/11/2017 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня

Сёньня (05.12.2007) выйшла з друку новая кніга Зянона Пазьняка “Развагі. Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня”. Гэтае выданьне зьяўляецца першай часткай трохтомнага цыклю, астатнія тамы павінны пабачыць сьвет у наступным годзе.

Кніга выдадзеная ў цьвёрдай вокладцы, мае больш за 300 старонак, сотні ўнікальных здымкаў і копіяў дакумэнтаў і самвыдатаўскага друку. Артыкулы, якія зьмешчаныя ў выданьні, ахопліваюць пэрыяд ад 1990 да 1996 году, да пачатку эміграцыі старшыні БНФ. Далей...

17/12/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Галіна Пазьняк: “Беларусь у сэрцы”

Кніжка Галіны Пазьняк „Беларусь у сэрцы”, побач з працамі Сяргея Навумчыка, адно з першых выданьняў, дзе прадстаўлены разгорнутыя (хоць і фрагмэнтарна) ўспаміны пра рух Беларускага Адраджэньня ў канцы 80- і 90-х гадах мінулага стагоддзя, пра беларускіх адраджэнцаў і барацьбу, якая прывяла да аднаўленьня і ўсталяваньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Далей...

11/12/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Папярэджаньне чыноўнікам (6)

У папярэднім інфармацыйным матэрыяле “Папярэджаньне чыноўнікам (5)” мы расказалі пра непрыязныя стаўленьні да беларускай мовы дырэктаркі адной вясковай школы Салігорскага раёну. Далей...

30/11/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Папярэджаньне чыноўнікам (5)

З выступу на Сойме намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Юрыя Беленькага: “У адной са школ у вялікай вёсцы паблізу Салігорска маладая настаўніца атрымала загад адміністрацыі ўпарадкаваць фонд школьнай бібліятэкі. Далей...

13/11/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Папярэджаньне чыноўнікам (4)

Расейскі імпэрыяліст нахабна лезе на Беларусь. Рэжым сваёй палітыкай русіфікацыі адчыніў свабодны ўваход расейсай агэнтуры ва ўсе ўзроўні ўладных ворганаў, якія гнуць расейскую палітыку. Далей...

8/8/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Папярэджаньне чыноўнікам (3)

Выказваем падзяку сябрам і прыхільнікам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ за актыўную працу ў справе абароны нашай беларускай мовы. Прадаўжаецца рассылка чыноўнікам матэрыяла “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. bsn57a.doc
Папярэджаньне атрымалі: Далей...

10/7/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь



« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2024
П А С Ч П С Н
« Люты    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024