Прэмія міру ў час акупацыі для беларуса, што ўвязьнены ў лукашысцкай турме ў гэты жахлівы пякельны час, калі нішчаць і зьневажаюць наш добры вялікі Беларускі народ, гэта ёсьць разумны і прыхільны крок з боку Нарвэжскага Нобэлеўскага Камітэту ў Осла.

Віншуем Алеся Бяляцкага з Нобэлеўскай прэміяй і прызнаньнем Беларусі. Верым у сьветлую будучыню Беларускай нацыі.

Акупацыя і зьдзек над народам шмат чаму навучылі ўжо беларусаў і тых, што ў турме і тых хто яшчэ не ў турме.

Наш народ пройдзе праз пакуты і злачынствы варвараў, праз здраду й шыпеньне няверных сяброў, праз акупацыю і варожы забор, і прышласьць Яго будзе прыўкраснай.

Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

7 кастрычнік 2022 г.

Зянон Пазьняк (ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту руху “Вольная Беларусь” і ад караўніцтва КХП — БНФ.)