Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

Сёньня вялікі дзень нашай гісторыі — 25 Жнівень — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Віншую ўсіх сяброў-беларусаў зь велічнай датай.

Незалежнасьць ёсьць і будзе, нягледзячы на тое, што ворагі і здрайцы захапілі цяпер нашу краіну. Гэта часова. Мацуйма сілы і хай яны множацца, як тарфяны пажар незаўважна для ворага. Настане час і калі будзем гатовыя, затрубіць труба Архангела і ад нечысьці мокрага месца не застанецца.

Хай вольная, сьветлая, сьвятая Беларусь заўсёды жыве ў нашых сэрцах.

Няхай жыве 25-ты Жнівень! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

25 Жнівень 2022 г. Зянон Пазьняк

25/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Віншаваньне і зварот беларускага нацыянальнага палітыка Юрыя Беленькага.

25 жніўня 2022 году спаўняецца 31 год Незалежнасьці Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=EE1y6ZE3iiE

25/8/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ УКРАІНЫ

Дарагія ўкраінцы!

Віншую нашых сяброў і добрых суседзяў украінцаў зь вялікім нацыянальным сьвятам Незалежнасьці Украіны. Тады, у далёкім 1991 годзе, мы, беларусы, Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” разам з Народным Рухам Украіны, разам з нашым незабыўным сябрам Вячаславам Чарнаволам змагаліся з рашысцкай імпэрыяй — СССР.

Здабыцьцё незалежнасьці ад саветаў — гэта былі найшчасьлівейшыя дні ў жыцьці. Мы ўсе жылі гэтым шчасьцем і спадзяваліся на сьветлую будучыню нашых народаў. Але пракляты расейскі цмок тады яшчэ ня здох, і вось цяпер гэтая пачвара зноў вылезла зь пекла, акупавала нашу Беларусь і напала на Украіну. Але гераічныя ўкраінцы сталі мурам і моцна бароняць сваю Украіну. Далей...

25/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЛІСТ ДЫРЭКТАРУ БЕЛСАТ

Зьмяшчаем ліст, які падрыхтавалі беларусы на трох мовах (беларускай, украінскай і польскай) да дырэктара тэлэбачаньня БЕЛСАТ. Ліст быў адасланы адрасату 30 ліпеня гэтага года.

Беларусы сабралі сто подпісаў сярод беларусаў, украінцаў і палякаў з прапановай адмовіцца ад падтрымкі палітыкі рашызму і ад ўвядзеньня рашысцкай мовы на Белсаце. Беларусы просяць у час трагедыі Беларускага народа, у час рускай акупацыі, у час рэпрэсій і перасьледу беларусаў за беларускую існасьць, не спрыяць акупацыйнай ідэалогіі рашызму-лукашызму, выключыць рашысцкую мову русіфакацыі зь Белсату, ня зьмешваць расейшчыну зь Беларускай мовай, спрыяць Беларускаму народу і вярнуць беларускі характар тэлебачаньню Белсат.

Ніжэй копіі ліста на трох мовах. Далей...

23/8/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ДА ПЫТАНЬНЯ ГІСТАРЫЧНАЙ НАЗВЕ ДЗЯРЖАВЫ

Адлюстраваньне гістарызму ў назве беларускай дзяржавы вынікае з выключна значнай і вялікай гісторыі беларускай дзяржаўнасьці і, што важна, таксама са зьместу і ідэалёгіі Беларускай нацыянальнай ідэі “Адраджэньня”, якая стварыла дзяржаву Беларусь.

“Адраджэньне” ўлічвае два гістарычныя этапы беларускай дзяржаўнасьці — Полацак (Полацкая зямля, Полацкая русь) і Вялікае Княства Літоўскае. Дзяржаватворнай этнічнай і сацыяльнай асновай у абодвух выпадках тут былі крывічы. Далей...

23/8/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ВАЖНА ЎБАЧЫЦЬ

Мяркую, што людзям, якія разьбіраюцца, карысна было паназіраць канфэрэнцыю 8-9-га жніўня ў Вільні і ўпершыню ўбачыць, што сабой ўяўляе на від групоўка каля Ціханоўскай (для якой Расея “не враг”).

Падстава голасна сьведчыла пра сваю падставу, фантомы настолькі відавочныя, што з жалем назіраеш як, здаецца разумныя беларусы, таго ня бачаць і гатовыя далей падтрымліваць чужую прымітыўную гульню (фактычна, “Лукашэнка 2,0″ нават з тымі ж “лябедзькамі” на авансцэне). Далей...

22/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НАЦЫЯНАЛЬНЫ ШЫБАЛЕТ

Для ўкраінцаў цяпер гэта адказ на пытаньне : “ЧЫЙ КРЫМ?” Усе ворагі Ўкраіны на гэтым пытаньні паляцца імгненна, бо яно вымагае адказу па сутнасьці.

За часы савецкай акупацыі Чэхаславаччыны ў 1968 годзе нацыянальны шыбалет для грамадзянаў акупаванай краіны гучэў так: “СВАБОДА ЁСЬЦЬ?” Пытаньне без варыянтаў.

8-9 жніўня, праглядаючы выступы пярэстай публікі з асяроддзя групоўкі каля Ціханоўскай, я пачуў сэнтэнцыю: “Расія нам не враг”. Хтосьці папляскаў у ладкі і ніхто не супярэчыў. І тут я ўбачыў (гэта ж так проста) — вось ён беларускі нацыянальны шыбалет (ён вынесены ў прынцып “Вольнай Беларусі”, п. 4) па якім усё мераецца ва ўмовах расейскай акупацыі Айчыны, зьнішчэньня Беларускай нацыі, рускага фашызму і маскоўскай вайны. Пытаньне: “РАСЕЯ ВОРАГ?” Па адказе будзе зразумела, хто перад намі. Далей...

19/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “ШТАБ-ОФІС” ПАВІНЕН ЗЬНІКНУЦЬ

“Штаб-Офіс” заявіў пра стварэньне “пераходнага кабінэту”. Аднак справа зроблена так, што з так званага “пераходнага кабінэту” рэальна нічога ня будзе. Усё складзена насуперак правілам і нават насуперак здароваму сэнсу. Але з гэтым пагадзіліся самы ўдзельнікі “кабінэту”.

Абсурд выглядае наступным чынам. Склад “кабінэту” фармальна прызначае, зьмяняе і адклікае С. Ціханоўская (рэальна — групоўка вакол яе). Пры гэтым удзельнікі “кабінэту” пішуць Ціханоўскай справаздачы, а Ціханоўская будзе мець права “вета” (да гэтага трэба было дадумацца). Фінансаваньне разьмяркоўвае фармальна таксама Ціханоўская (рэальна — Франак Вячорка). Адбываецца яно так: “кабінэт” (альбо іншая структура) піша заяўку на грант “куды трэба”. “Адкуль трэба” — звоняць у “штаб-офіс” і пытаюць, ці можна даць. З “штаб-офісу” Франак адказвае “так” альбо “не”. Далей...

15/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: “Панове, не чытайце паскудзтва.”

Тэлефон. Пачаліся званкі. Ізноў Юра Дракахруст у жоўтым друку нагадзіў на ўсіх — на мяне, на Сахашчыка, прыплёў Навумчыка. У маладосьці ён быў прыстойны хлапец. Я нават яго ў Аргкамітэт БНФ прапанаваў. І ён нядрэнна выглядаў, пакуль нацыянальная беларуская ськіраванасьць Народнага Фронту ня стала ўпоперак ягонаму выхаваньню. Ён пакінуў БНФ, пайшоў у журналістыку (хоць сам не журналіст) і з таго часу рэгулярна папісвае супраць адраджэнцаў. Далей...

12/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Памяці Захарэвіч Сьвятланы Леанідаўны (1941 – 5.08.2022г.)

Дарагія сябры!

5 жніўня 2022 г. памерла Сьвятлана Леанідаўна Захарэвіч, сябра Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньня” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.

Сьвятлана Леанідаўна ў БНФ “Адраджэньне” з самага пачатку яго ўтварэньня. Самааддана і самаахвярна працавала ў структурах БНФ “Адраджэньня” і КХП-БНФ, актыўна ўдзельнічала ў акцыях, інфармацыйнай і агітацыйнай працы. Любоў да Беларусі, да беларускай мовы і культуры была неад’емнай сутнасьцю яе жыцьця.

Мы, яе сябры, будзем памятаць дарагую Сьвятлану Леанідаўну, сапраўдную патрыётку Радзімы-Беларусі, чыя сьціпласьць, адказнасьць, чыстае сэрца, душэўнасьць заўсёды выклікала павагу.

Кіраўніцтва і сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ
9.08.2022 г.

9/8/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПРА КАНФЕРЭНЦЫЮ ЦІХАНОЎСКАЙ

Выбарачна праглядзеў выступы і гаворкі на канферэнцыі «офіса» 8-га жніўня ў Вільні. Тое, што было ўбачана і пачутае, – гэта жахліва. Вось які сурагат усплывае на паверхню, калі ў краіне зьнішчылі нацыянальны палітычны клас.

Групнікі нават у гэтых умовах акупацыі і вайны зноў паўтарылі ўсе свае калабаранцка-расейскія догмы.
Напачатку паказалі фантастычны рэкламны ролік, дзе было паведамлена пра неверагодныя заслугі «офіса» і (між іншым), што групоўка вакол Ціханоўскай стварыла полк Каліноўскага і полк «Пагоня» (цікава, як гэта ўспрымуць самы ваяры). Далей...

9/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРАРАСЕЙСКІ АГЕНТУРНЫ ТУПІК У ПАЛІТЫЦЫ І НЕАБХОДНАСЬЦЬ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ БЕЛАРУСІ

1-га жніўня з Адэсы паплыў першы вадаплаў з украінскай кукурузай. Стамбульскія пагадненьні паміж Расеяй і Украінай пры гарантыях Захаду і пры ўдзеле ААН і Турцыі пачалі дзейнічаць насуперак таго, што йдзе вайна і насуперак вопыту, што з Расеяй нельга дамаўляцца. Сумняваюся, што расейцы не застануцца тут тым, чым яны ёсьць, але пакуль што вадаплавы паплылі, і ніхто гэтаму не зьдзіўляецца (нават у эўрадруку) і асабліва не абмяркоўвае.

Гэта зразумела, бо інакш трэба б было прызнаць заганнай і шкоднай сваю тупіковую палітыку эканамічных санкцыяў. Таму і так званыя беларускія “дэмсмі”, што на датацыі Захаду, пра тое маўчаць.

А маўчаць вось пара што. Зерне з Адэсы для краінаў Афрыкі, Азіі, Бэльгіі, Нідэрландаў і т. п. паплыло таму, што былі выкананыя патрабаваньні Пуціна: Далей...

6/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЭЦЮД АБ АДКАЗНАСЬЦІ

Агентурны “палітканцэрт”, які наладзілі каманды са зьменай груповак, выглядае сапраўды камічна. Але калі, пасьмяяўшыся, гланеш на тое сур’ёзна, то робіцца ня добра ад усьведамленьня таго, да якога нізу апусьцілася беларуская палітыка пасьля рэжымнага вынішчэньня нацыянальнага складніка.

Не засталося ніякага ўцямнага ўяўленьня пра лёс дзяржавы і нацыі. І з аднаго, і з другога боку на паверхні плаваюць і правяць паказушны баль варожая агентура, палітгандляры, зрусіфікаваныя сацыяльныя энтузіясты. Беларусь тут толькі на языку, а калі чаго дакладна яны хочуць, дык гэта — хіба, толькі грошай з чужой халявы.

Здаецца, што грызьня ў лагеры агентурнай пены стала нават выходзіць за рамкі правілаў.

Сёньня, 5 жніўня, на Юцюбе зьявіўся запіс відэа-дыялогу паміж Ціханоўскай і… Азаронкам. Побач з Ціханоўскай сядзеў агент і прафэсійны дыплямат В. Кавалеўскі і назіраў за пагромам Ціханоўсквй, ведаючы, зразумела, што тут парушаныя няпісаныя правілы ў палітычных адносінах. Далей...

6/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


« В ПРЕДДВЕРИИ ОФИСА»

Нядаўна ў Вільні ўпершыню (відаць перад «канферэнцыяй») запрасілі ў «офіс» Ціханоўскай беларускія арганізацыі, якіх раней не заўважалі. І вось сьведкі, што пабывалі ў таямнічым «офісе» расказалі пра таямнічыя справы.

«Калі раптам вы даведаецеся адрэсу «офіса» і захочыце туды патрапіць, — кажуць беларусы Вільні, — не радуйцеся раней часу, у вас нічога не атрымаецца. Найперш вас сустрэне ахова. Далей...

5/8/2022 › Навіны

Камэнтаваць


МАСКВА ХОЧА ЗАМЯНІЦЬ ГРУПОЎКУ ВАКОЛ ЦІХАНОЎСКАЙ НА ІНШУЮ АГЕНТУРУ ПАД ВЫГЛЯДАМ СТВАРЭНЬНЯ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ

(Ліст сябрам Адраджэньня)

Такія намеры абумоўлены тупіковым становішчам штабной групы, расчараваньнем у асяроддзі прыхільнікаў і (галоўнае) — крытычным асэнсаваньнем (з боку разумных беларусаў) шкоднасьці існаваньня такой групоўкі. Настроі замежжа (і ў Беларусі таксама) пачалі хіліцца ў бок нацыянальных каштоўнасьцяў. У выніку агентура стала працаваць на апераджэньне. Узьніклі “форумы” так званых “дэмсілаў” і адмоўныя ацэнкі на гэтых “форумах” офіса Ціханоўскай. (Спосаб агентурнага вырашэньня сваёй праблемы) Далей...

3/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2022
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь