Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ЭЦЮД АБ АДКАЗНАСЬЦІ

Агентурны “палітканцэрт”, які наладзілі каманды са зьменай груповак, выглядае сапраўды камічна. Але калі, пасьмяяўшыся, гланеш на тое сур’ёзна, то робіцца ня добра ад усьведамленьня таго, да якога нізу апусьцілася беларуская палітыка пасьля рэжымнага вынішчэньня нацыянальнага складніка.

Не засталося ніякага ўцямнага ўяўленьня пра лёс дзяржавы і нацыі. І з аднаго, і з другога боку на паверхні плаваюць і правяць паказушны баль варожая агентура, палітгандляры, зрусіфікаваныя сацыяльныя энтузіясты. Беларусь тут толькі на языку, а калі чаго дакладна яны хочуць, дык гэта — хіба, толькі грошай з чужой халявы.

Здаецца, што грызьня ў лагеры агентурнай пены стала нават выходзіць за рамкі правілаў.

Сёньня, 5 жніўня, на Юцюбе зьявіўся запіс відэа-дыялогу паміж Ціханоўскай і… Азаронкам. Побач з Ціханоўскай сядзеў агент і прафэсійны дыплямат В. Кавалеўскі і назіраў за пагромам Ціханоўсквй, ведаючы, зразумела, што тут парушаныя няпісаныя правілы ў палітычных адносінах.

“Няпісаныя правілы” такія: прыстойны палітык, які валодае аўтарытэтам, пасадай, добрай апініяй, займае вядомае становішча і г. д., не павінен апускацца да сустрэчы і дыялогу з адыёзнай, адвязанай, неадэкватнай, фіглярскай і эпатажнай фігурай ці з палітычным клоўнам, тыпу Жырыноўскага. Сэнсу ў размове з клоўнам няма.

Нагадаю 90-я гады. Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі. На тэлебачаньне запрасілі ўсіх кандыдатаў за адзін стол. У тым ліку Ельцына і Жырыноўскага. Ельцын не прыйшоў. Жырыноўскі “выкабеньваўся” і аж сьлінай пырскаў на пустое крэсла Ельцына. У выніку — выйграла пустое крэсла Ельцына. Тут прыклад правільных куртуазыйных паводзінаў Ельцына і ягонай каманды.

Яшчэ можна было б зразумець сітуацыю, калі б на размову з фіглярам пагадзіўся б спадар Кавалеўскі ці спадар Франак. Але яны (спадзяюся, усё разумеючы) падставілі пад пагром Ціханоўскую, ведаючы, што ёй складана думаць і цяжка фармуляваць думкі.

Гэта “званочак”, пра які я нагадваю ад пачатку: за ўсё будзе адказваць Ціханоўская. Незалежна ад таго, як скончыцца камэдыя групавых перамен. А калі прысмаліць, то і здадуць яе, як Зяньковіч здаў віртуальных “змоўшчыкаў” у віртуальнай камэдыі “Пераварот”.

5 жнівень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК

6/8/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2022
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024