Нядаўна ў Вільні ўпершыню (відаць перад «канферэнцыяй») запрасілі ў «офіс» Ціханоўскай беларускія арганізацыі, якіх раней не заўважалі. І вось сьведкі, што пабывалі ў таямнічым «офісе» расказалі пра таямнічыя справы.
«Калі раптам вы даведаецеся адрэсу «офіса» і захочыце туды патрапіць, — кажуць беларусы Вільні, — не радуйцеся раней часу, у вас нічога не атрымаецца. Найперш вас сустрэне ахова.
Офіс надзейна схаваны ў адным з бізнес-цэнтраў Вільні. І зайшоўшы туды праз «брамку-званілку», вы ні да якай спадарыні Ціханоўскай не патрапіце. Нехта скажа, а што тут такога, зайшоў у ліфт і едзь на патрэбны табе паверх. Як бы ні так. Аказваецца ліфт запраграмаваны толькі пад пэўных карыстальнікаў і калі ў вас няма карткі з чыпам ад ліфта, вы яго ня выклічыце. А калі і пашчасьціць у ліфт сесьці, (скажам, падлавіць момант, калі хтосьці выйдзе зь яго) вы таксама нікуды не заедзеце. Патрэбная тая ж самая запраграмаваная картка, толькі з дапамогай якой вы зможыце націснуць патрэбную лічбу на неабходны паверх. А так проста ў вас няма ніякіх шансаў.
Але, скажам, нейкім цудам удалося вам патрапіць на той паверх, дзе разьмяшчаецца “рэзідэнцыя” . Ня радуйцеся, ніхто вас нікуды ня пусьціць. На ўваходзе ў «офіс» таксама стаіць ахоўнік, які строга кантралюе ўсіх прыходзячых.
Але , скажам, і на гэты раз атрымаўся цуд і вам дазволілі зайсці ў офіс. На пачатку давядзецца зноў прайсьці праз металашукальнік і кантроль аховы. Пасьля мусіце сябе запісаць, што вы там зьявіліся. Але свабодна пахадзіць па офісе вам таксама не дадуць. «Офіс» разгароджаны турнікетамі. Каб прайсці з адной часткі ў другую, зноў патрэбная нейкая чыпавая карта, якую трэба прыкласці і тады закруціцца вяртушка і ты накіруешся бліжэй да «мадам».
Нарэшце ўсе (чалавек 20) патрапілі ў пусты пакой. Сядзяць, чакаюць. Праз нейкі час прыходзіць Ціханоўская і пытае «какіе есть вапросы». Той-сёй пачынае задаваць «вапросы». Ціханоўская слухала, а Франак запісваў на паперку. Пасьля гэтага яны разьвіталіся і пайшлі.»
Так што, калі па-праўдзе, то цікава было.
4 жнівень 2022 г. Вільня. «Аглядальнік офісаў»