Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСКАЯ ДАЎНЯЯ МУЗЫКА Ў ВАРШАВЕ

У эміграцыі найцяжэй творчым людзям. Нацыянальны тэатр увогуле ня можа існаваць на чужыне (бяз гледача тэатр не жыве). Цяжка мастаку, пісьменьніку і паэту, бо пісаць трэба дзеля народа, а ты не ў сваіх. Супраціўляюцца пустаце музыканты. Але й тут, каб разьвівацца і творча ацалець патрэбны свай слухач і свой глядач.

24-га чэрвеня ў Беларускім моладзевым зборы ў Варшаве (плошча Канстытуцыі, 6) сабраліся музыканты аматары сярэднявечнвй беларускай музыкі гурта “ЯВАРЫНА”. Зьехаліся ў Варшаву з розных канцоў Эўропы, каб паіграць сярод сваіх. Далей...

26/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: БЯЗМОЗГЛЫЯ РАШЭНЬНІ

Сёньня, 19-га чэрвеня, Дзень нараджэньня вялікага нацыянальнага і сусьветнага пісьменьніка, вялікага Беларуса Васіля Быкава. Хвала ягонаму жыцьцю, творчасьці і памяці. Але гаварыць тут буду пра іншае.

Расейская агентура ФСБ, што даўно і глыбока атабарылася ва Украіне, нахабна і ўпарта стварае для Украіны ворагаў у Беларусі, скарыстоўваючы, як і ўсюды, абмежаваных асоб ва ўкраінскай дзяржаўнай адміністрацыі і “нацыяналізаваных саўкоў”. Далей...

19/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ШЛЯХ ДА ІСНАВАНЬНЯ

Пасьля расейскай вайсковай акупацыі Беларусі тэзіс аб вызваленьні ад фашыстоўскага антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі (як мэта непасрэднага дзеяньня) — траціць сэнс, бо ліквідаваць рэжым сатрапа можна толькі вызваліўшыся з-пад расейскай акупацыі.

Вызваленьне Беларусі цяпер напрасткі зьвязана з парамогай Украіны ў вайне з Расеяй. Беларусам трэба ўсімі сіламі дапамагаць украінцам і найперш — непасрэдным удзелам у ваенных дзеяньнях на баку Украіны. Далей...

17/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ ПРА БЕЛАРУСЬ І ЭЎРОПУ

Яшчэ адзін характэрны аспэкт пратэстаў 2020-га года. Беларусы, нягледзячы на русіфікацыю і варварскі ўплыў Расеі, паказалі ў выступах сваю звыклую высокую культуру, аптымізм і інтэлігентнасьць. Гэта былі дэманстрацыі сьветлых людзей. Выходзілі сотні тысячаў, але не было ўчынена ніякой матэрыяльнай шкоды гораду з боку дэманстрантаў, тым больш ніякіх зьнішчэньняў, ніхто нідзе не пабіў шыбы (наадварот шыбы білі міліцыя і ОМОН). Дабраахвотныя памочнікі хадзілі з паліэтыленавымі мяшкамі сярод дэманстрантаў і забіралі сьмецьце. Горад быў чысты. Ніхто не станавіўся на лавачку ў абутку, бо так прывучаныя зь дзяцінства ў сваім памяшканьні. Іграла музыка і чуліся сьпевы. Далей...

15/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ

У сувязі з акупацыяй Беларусі расейскім войскам, агрэсіяй Масквы супраць Ўкраіны і ўдзелам беларускіх дабраахвотнікаў у ваенных дзеяньнях на баку Украіны (найперш полк імя Каліноўскага) Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь” паведамляе, што сакратаром па ваенных справах ад БНС зьяўляецца Андрэй Вітовіч. Э-ПО: bvr.bns@proton.me

Беларускіх вайскоўцаў у эміграцыі (асабліва афіцэраў) якія жадаюць дапамагаць ўкраінцам у барацьбе супраць расейскіх агрэсараў просьба звязвацца праз гэтую э-по.

(12-06-2022)
БНС “Вольная Беларусь”

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/pavedamlenne-6

14/6/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Разбор прапаганды супраць Зянона Пазьняка (Частка 2)

Беларускі палітык і аналітык Юры Беленькі працягвае разбор спецпрапаганды супраць Зянон Пазьняка.
На канкрэтных прыкладах аналізуюцца прыёмы і метады прапаганды ў СМІ.
У дэталях раскрываецца механізм расколу Беларускага Народнага Фронту ў 1999 годзе, роля Вячоркі і Нямеччыны ў асобе Ганса-Георга Віка.

https://www.youtube.com/watch?v=-bGXIg84sIU

12/6/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ПРА РАШЫЗМ І АГЕНТУРУ

За 34 гады ў палітыцы ў мяне накапіўся вопыт амаль штодзённага назіраньня, як працуе прапагандысцкая сістэма расейскага паклёпу і прыніжэньня палітычна ненавісных для Масквы людзей. Даўно трэба б было апісаць гэтую сістэму маскоўскай ілжы, каб людзі лепш арыентаваліся ў інфармацыі, але, калі па шчырасьці, проста няма жаданьня займацца і апісваць гэтае “скопішча зла”. Праўда, зло не зьнікае і будзе атручваць прастору, пакуль застанецца Расея, яе прапаганда і службы спэцыяльнага прызначэньня.

Штодзённасьць рускай цемры

Калі параўнаць савецкі пэрыяд з пазьнейшым лукашызмам, то, у прынцыпе, нічога не зьмянілася. Вар’іруюцца толькі прыёмы нішчэньня беларушчыны, у залежнасьці ад абставінаў. Пры камуністах напады прапаганды былі больш палітызаваныя, пагрозьлівыя і просталінейныя, ужывалася шмат ярлыкоў з мэтай палітычна дыскрэдытаваць асобу ў вачах па-савецку думаючых людзей, якіх было тады калі ня большасьць, то вельмі шмат. Далей...

11/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА АКУПАЦЫЮ БЕЛАРУСІ І СТАРУЮ ЭЎРОПУ

(Ліст да сяброў Народнай партыі (КХП-БНФ) і Вольнай Беларусі.)

17-га студзеня 2022 года пачалася расейская акупацыя Беларусі. Нават толкам не папярэдзіўшы свайго сатрапа Лукашэнку, маскоўцы сталі ўводзіць войскі ў Беларусь і займаць тэрыторыю. Публічна, каб ня выклікаць супраціву народа, казалі, што будуць адбывацца сумесныя вайсковыя вучэньні.

Ужо другі год у Беларусі працягваецца жорсткі пагром народа. Рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы кінуў у турмы тысячы беларусаў (быў пэрыяд, што да пяцідзесяці тысячаў сядзела за кратамі за ўдзел у дэманстрацыях). У турмах і арыштах людзей катавалі. На вуліцах хапалі за нацыянальныя беларускія колеры ў адзеньні, за беларускую мову, за беларускую кнігу, за “падабайку” для Беларусі ў Інтэрнэце. Групы пагромшчыкаў, створаныя ў міліцыі, па сёньняшні дзень урываюцца ў дамы беларусаў, выламваюць дзьверы, хапаюць людзей, крушаць мэблю, сантэхніку, абсталяваньне, а завёзшы арыштаваных у пастарунак, катуюць. Зьнішчаная грамадзянская супольнасьць, зачынена каля сямісот беларускіх арганізацыяў сацыяльна-культурнага кірунку; рэжым прымае рашэньні аб расстрэлах людзей за намеры супраціву прамаскоўскаму рэжыму. Любога беларуса могуць схапіць на вуліцы, зьбіць і кінуць за краты па падазрэньню альбо нагавору. Далей...

5/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


НЕЛЬГА ДАЗВАЛЯЦЬ ГРУПНІКАМ СЯДАЦЬ БЕЛАРУСАМ НА ГАЛАВУ

З прамаскоўскай агентурай трэба змагацца ўсімі наяўнымі сродкамі, дэзавуяваць іхную дзейнасьць. Кожная Беларуская арганізацыя мусіць быць актыўнай і таксама пісаць ў міжнародныя арганізацыі. Інакш кухаркі сядуць людзям на галаву. Гэты ліст (вытрымку зь якога тут зьмяшчаю ніжэй) накіраваны ў ААН і ўсюды, куды трэба.
Стварайце ўсюды суполкі “Вольнай Беларусі”! Далей...

5/6/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА РАСЕЙСКУЮ АКУПАЦЫЮ І ВАЙНУ. ТРАВЕНЬ 2022 г.

(Ліст да адраджэнцаў і сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ)

На тым тыдні (канец траўня) Злучаныя Штаты Амэрыкі выказалі думку: зьняць на паўгода эканамічныя санкцыі зь Беларуськалію ўзамен за згоду антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі прапусьціць эшалоны ўкраінскага збожжа ў балтыйскія парты праз Беларусь. План выдатны з падтэкстам і пабочным уплывам на стан вайны (я ўжо пісаў пра “сэпарацыю” “сіямскіх бандытаў”) і, адпаведна, ён зручны для Беларусі, Украіны і Эўропы.

Трэба сказаць, што рэакцыя з боку Расеі (дзе сэнс зразумелі) была хуткай. Відаць задзейнічалі ўсе свае магчымасьці на Захадзе, каб гэты план утапіць. Нават яшчэ савецкую гэбоўскую агентуру паднялі на паверхню (Г. Кісінджэра і інш.). Далей...

2/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Галіна ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСКІЯ ВАЛАНЦЁРЫ ЎКРАІНСКАГА ФРОНТУ

Тут расповяд у форме інтэрв’ю пра беларускую валанцёрскую групу ў Нью Ёрку патрыётаў і сяброў беларускага Адраджэньня — Андруся, Віктара і Валеры (празьвішчы не называю зь меркаваньняў ваеннага часу). Інтэрв“ю запісана з Андрусём.

Расейская акупацыя Беларусі і напад Расейскай Федэрацыі на Украіну — дзікая ваварская сярэднявечная вайна з боку рускіх супраць украінцаў, вынішчэньне ўкраінскага насельніцтва, жудасныя злачынствы расейскай ваеншчыны супраць чалавецтва скаланулі сэрца і розум многім звычайным людзям, найперш украінцам і беларусам, дазволілі ім наўпрост убачыць пачварнага расейскага монстра, які ненавідзіць вольныя народы, нацыі і культуру. Эўропа зноў ўгледзіла крывавае аблічча дзяржаўнага рускага нацызма, які паўстаў разам з ідэалогіяй і агрэсіяй “руского міра”.

Акупацыя і вайна выявілі сапраўдную цану людзям. Шмат якія беларусы, знаходзячыся пад гнётам беззаконьня і рэпрэсій антынароднага рэжыму, зьдзеку і вынішчэньня, знайшлі ў сабе сілы для супраціву акупантам і волю дзеля дапамогі ўкраінцам. Далей...

2/6/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Варожая спецпрапаганда супраць Зянона Пазьняка

Беларускі палітык Юры Беленькі на прыкладах раскрывае мэтодыку варожай спецпрапаганды супраць Зянона Пазьняка.

https://www.youtube.com/watch?v=oYDRR6Vqgyc

1/6/2022 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2022
П А С Ч П С Н
« Тра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь