Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Запрашаем на беларускую багаслужбу ў Вільні

21 траўня ў суботу ў Вільні ў грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве (Аўшроc Варту 7 в/ Aušros Vartų 7b) адбудзецца набажэнства на беларускай мове ва ўсходнім абрадзе. Пачатак а 12.00.

Беларускія грэка-каталіцкія службы ў Вільні – Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (sniezhny.com)

Шчыра запрашаем.

Aliaksandr Adamkovich

19/5/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ АБ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАВОДЗІНАХ

·
Прарасейская групоўка (што пад шырмай Латушкі-Ціханоўскай) цяпер узмоцнена мімікрыруе. Зьявілася рыторыка асуджэньня вайны і агрэсіі Расеі супраць Украіны. Старанна пазьбягаюць, аднак, наўпроставых ацэнак Пуціна і злачынстваў Расеі супраць чалавецтва. Карыстаюцца абагуленай тэрміналогіяй і эўфемізмамі, вельмі імкнуцца пранікнуць ва Ўкраіну і зачапіцца ва ўкраінскай тэматыцы.

Зноў аднавіліся паездкі па замежжы і сустрэчы з кіроўнымі асобамі краінаў. Уражаньня гэта ўжо ня робіць, тут гучыць звыраднелая рыторыка пра эканамічныя санкцыі супраць Беларусі альбо прамаўляюцца глупствы, напрыклад (цытата) — ” во многом благодаря белорусам прекратілось нападеніе на Кіев со стороны Беларусі, то есть россійская армія не почувствовала себя комфортно на белорусскіх землях.” Далей...

17/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АБЛІЧЧА ЗЬВЕРА

На працягу студзеня-лютага 2022 года (да 24. 02. 2022) руская агентура на Украіне і за мяжой інтэнсіўна распрацоўвала тэму, што Расея не зьбіраецца (ня ў стане, не плянуе, ня будзе і т. п.) нападаць на Украіну, што Пуцін блефуе, каб шантажаваць Захад і г. д. Асаблівы посьпех у такой прапагандзе мелі замежныя экспэрты-агенты супэр-класу, у эрудыцыю і перакананасьць якіх шмат хто верылі безаглядна. (Вельмі стараўся Андрэй Іларыёнаў)
17-га студзеня 2022 года пачалася акупацыя Беларусі рускім войскам. Захад не зварухнуўся. “Экспэрты-агенты” працягваюць баяць пра блеф Пуціна. І гэта тады, калі на вачах ўсяго атлантычнага сьвету адбывалася геапалітычная катастрофа — расейскі вайсковы захоп Беларусі. Далей...

10/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Палітычныя памылкі Захаду ў адносінах да Расеі і Беларусі

Беларускі палітык Юры Беленькі распавядае пра палітычныя памылкі Захаду ў адносінах да Расеі і Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?app=desktop&v=gX2vXqTrvtU&fbclid=IwAR34r3SEBoJp7S65UCQFhiSoK_fXGhEzyiuk6F1V12fqB9r5cvF2SJlAfps

7/5/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЛУКАШЫСЦКАЕ ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ ЭЛІТ ДАРМА НЕ МІНУЛА

Гарбатага і магіла ня выправіць. Моцная народная мудрасьць. Расейскі мордар акупаваў Беларусь, нішчыць Беларусь і Украіну, а публіка, выкармленая лукашызмам, што ўцякла за мяжу, займаецца толькі адным — утапіць Лукашэнку і абавязкова разам зь Беларусяй. Пра Беларусь яны ня думаюць. Пуцін тут іх не цікавіць. Яго няма нават у рыторыцы. Яны думаюць, што можна збавіцца ад Лукашэнкі, ня рушачы Пуціна, ня збавіўшыся ад Расеі.

Да антыбеларускай практыкі Латушкі-Ціханоўскай, здаецца, далучыліся ўжо іншыя групы былых лукашыстаў (якія, як вядома, “геапалітыкай не займаюцца”). Замест таго, каб выкрываць дзеяньні акупантаў, што напалі на Украіну, што захапілі і нішчаць нашу Айчыну, яны заняліся пошукам доказаў “удзелу Беларусі” у вайне. Гэта для іх галоўнае. Гэта ёсьць іхны прыярытэт. Злачынствы акупантаў — па баку. Масква пляскае ў ладкі. Маўляў, старайцеся, дурні беларускія, старайцеся. Ніякага паняцьця пра нацыянальныя інтарэсы ў вас няма.

6-05-2022 Зянон Пазьняк

6/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. Аб вызначэньні статуса акупаванай краіны для Беларусі

Геапалітычная катастрофа, якая адбылася пасьля расейскага захопу Беларусі і ўвядзеньня расейскага акупацыйнага войска на беларускую тэрыторыю (17-01-2022), выклікала рашысцкі напад Расейскай Федэрацыі на Ўкраіну, паставіла пад пагрозу Польшчу, Летуву, Латвію і ў цэлым Эўропу, але на Захадзе тое якбы яшчэ да канца не разумеюць, хоць вайна ўжо пачалася і Беларусь (яе тэрыторыю) Расея ўключыла ў стратэгічную зону сваёй агрэсіі.

Сумна на такое глядзець, але трэба ўсімі сіламі папраўляць становішча. Першым чынам неабходна дамагацца міжнароднага рашэньня аб вызначэньні статуса акупаванай краіны для Беларусі. Рашэньне можа прыняць Міжнародны Суд ААН, што знаходзіцца ў Гаазе. Па Статуту МС з такім зваротам могуць выступаць дзяржаўныя ўстановы акупаванай краіны. Але непрызнаны марыянэткавы антынародны рэжым Лукашэнкі ёсьць пасобнікам акупантаў. Далей...

2/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“АДНЫМ ВАЙНА — ДРУГІМ ВОЙНАЧКА”

(Народная прымаўка)

Пасьля нядаўняга фальшывага апавяшчэньня сп. Латушкам ангельскіх палітыкаў (аб нібыта ўдзеле беларускага войска ў вайне супраць Украіны), на партале “Свабода” зьявілася такая інфармацыя (цытата):

“Падчас візыту ў ЗША Сьвятлана Ціханоўская перадала амэрыканскім палітыкам дакумэнты з доказамі саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне, а таксама інфармацыяй пра лазейкі, якімі карыстаюцца беларускія ўлады для абыходу санкцыяў.” Далей...

2/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2022
П А С Ч П С Н
« Кра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь