Зянон ПАЗЬНЯК: МІЖ ІНШЫМ

24 мая 2022 г.

НавіныЗянон Пазьняк

“Дэмсмі” працягваюць папулярызаваць і друкаваць “знаёмца” з ворганамі КГБ і бізнэсоўца, які зьвязаны з “невероятными” і намагаецца пранікнуць ў батальён Каліноўскага. Гэтага беларусаненавісьніка ведаюць даўно. Цяпер ён, мімікрыруючы, нават публічна пацьвердзіў сваю “дружбу” з КГБ (думаючы, што нейкага ашукае).

Раней бізнэсовец быў журналістам. У 2010 годзе пад выглядам уцякацтва ён апынуўся разам з жонкай (якую “там дзе трэба” таксама “ведаюць”) на Захадзе, дзе заняўся тэатральным бізнэсам. Арганізавалі сцэнічны калектыў, дзе робяць антыэстэтычнвыя, антымастацкая пастаноўкі, разьлічаныя на збочанае лявацкае ўспрыняцьце (на Захадзе цяпер такое звычайна). Да беларускага мастацтва гэта дачыненьня ня мае.

Тым часам выказана прыхільнасьць да прарасейскага штабізму прарасейскіх груповак. Асобы штабісцкай арыентацыі займаюцца ў агульным трольнай дзейнасьцю, гадзяць на Беларускае нацыянальнае Адраджэньне і на беларускую барацьбу.

Калі расейскі мордар здохне (а ён здохне), асобы кшталту гэтага “тэатрала” нідзе не схаваецца. Вельмі добра мы іх ведаем.

** Жыве Беларусь! Слава Украіне!**