Гарбатага і магіла ня выправіць. Моцная народная мудрасьць. Расейскі мордар акупаваў Беларусь, нішчыць Беларусь і Украіну, а публіка, выкармленая лукашызмам, што ўцякла за мяжу, займаецца толькі адным — утапіць Лукашэнку і абавязкова разам зь Беларусяй. Пра Беларусь яны ня думаюць. Пуцін тут іх не цікавіць. Яго няма нават у рыторыцы. Яны думаюць, што можна збавіцца ад Лукашэнкі, ня рушачы Пуціна, ня збавіўшыся ад Расеі.
Да антыбеларускай практыкі Латушкі-Ціханоўскай, здаецца, далучыліся ўжо іншыя групы былых лукашыстаў (якія, як вядома, “геапалітыкай не займаюцца”). Замест таго, каб выкрываць дзеяньні акупантаў, што напалі на Украіну, што захапілі і нішчаць нашу Айчыну, яны заняліся пошукам доказаў “удзелу Беларусі” у вайне. Гэта для іх галоўнае. Гэта ёсьць іхны прыярытэт. Злачынствы акупантаў — па баку. Масква пляскае ў ладкі. Маўляў, старайцеся, дурні беларускія, старайцеся. Ніякага паняцьця пра нацыянальныя інтарэсы ў вас няма.
6-05-2022 Зянон Пазьняк