Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СХАВАНАЯ НЕБЯСЬПЕКА?

Становішча прымушае з засьцярогай глядзець на тое, чаму акупанты замінавалі лясы ў Гомельскай вобласьці (дакладней, уваходы ў лясы), а самы ў тых лясах засталіся, схавалі сваю цяжкую зброю. Туды (у лясы) увесь час едуць акупанцкія машыны, падвозяць паліва. Далей...

30/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: З РАНЕЙШАГА, ЯКОЕ ЁСЬЦЬ ЦЯПЕРШЧЫНАЙ

У 2014 годзе, калі змагаўся Кіеўскі майдан супраць зграі Януковіча і калі рыхтаваўся расейскі напад на Украіну, і калі адбыўся гэты напад, палітыкі нашай Народнай Партыі (КХП – БНФ) дэталёва аналізавалі абставіны і пэрспэктывы падзей ва Усходняй Эўропе (Беларусь, Украіна, Польшча).

У той год я напісаў каля дзясятка прац на тэму вайны на усходзе Эўропы, пра палітыку Расеі, Украіны, Беларусі і Захаду. Гэтыя працы былі зьмешчаны ў Сеціве на рэсурсах Народнай Партыі, пасланыя ва Ўкраіну, і потым уключаны ў чацьверты том аўтарскага зборніка «Цяжкі час» (Варшава — Нью Ёрк, «Беларускія Ведамасьці», — 2018 г.).

Асаблівасьць чалавечага ўспрыняцьця такая, што чалавек, як правіла, не ўспрымае таго, што выходзіць за рамкі ягонага розуму і вопыту (калі тое не стала чыньнікам масавай інфармацыі і прапаганды). З 24 лютага гэтага года пачалася другая (знішчальная) фаза вайны Расеі супраць Украіны. Мы ня ўбачылі, фактычна, нічога новага, пра што ўжо намі ні было сказана і што б было невядома восем гадоў таму. Аднак узьнікла новая сітуацыя. Украінцы ўмацавалі войска, здольнае аказваць супраціў, і другое – рэальна занепакоіўся Захад, які стаў падтрымліваць Украіну. Далей...

30/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Чарнобыль - фізічнае зьнішчэньне беларускай Нацыі

26 красавіка 1986 году адбылася Чарнобыльская катастрофа.
Чарнобыль быў адмыслова выкарыстаны Расеяй як інструмент фізічнага зьнішчэньня беларускай Нацыі.

https://www.youtube.com/watch?v=Oo-6EykAk3Q

26/4/2022 › Навіны

Камэнтаваць


ЯК ЗЬНІШЧЫЦЬ МОРДОР: Зянон Пазьняк, Роман Скрыпін, Сяржук Сай

Зянон Пазьняк - сімвал беларускага супраціву масковії, сапраўдны лідар Беларусі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэння» (БНФ).

Сяржук Сай (беларускі актывіст, США, @Менавіта Online).

Раман Скрыпін (журналіст, Украіна, @skrypin.ua)

https://www.youtube.com/watch?v=YFruVVztE2Q

24/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Лідар КХП-БНФ Зянон Пазьняк у эфіры Еўрарадыё разважае пра вайну ва Украіне і нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусі.

Стрым. Інтерв’ю на Эўрарадыё 22 красавіка 2022 г.

https://www.youtube.com/watch?v=qz8QgNO7ipE

22/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


З РАНЕЙШАГА, ЯКОЕ ЁСЬЦЬ ЦЯПЕРШЧЫНАЙ

У 2014 годзе, калі змагаўся Кіеўскі майдан супраць зграі Януковіча і калі рыхтаваўся расейскі напад на Украіну, і калі адбыўся гэты напад, палітыкі нашай Народнай Партыі (КХП – БНФ) дэталёва аналізавалі абставіны і пэрспэктывы падзей ва Усходняй Эўропе (Беларусь, Украіна, Польшча).

У той год я напісаў каля дзясятка прац на тэму вайны на усходзе Эўропы, пра палітыку Расеі, Украіны, Беларусі і Захаду. Гэтыя працы былі зьмешчаны ў Сеціве на рэсурсах Народнай Партыі, пасланыя ва Ўкраіну, і потым уключаны ў чацьверты том аўтарскага зборніка «Цяжкі час» (Варшава — Нью Ёрк, «Беларускія Ведамасьці», — 2018 г.). Далей...

22/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Aliaksandr Adamkovich: Запрашаем на беларускую Велікодную багаслужбу ў Вільні

23 красавіка ў суботу ў Вільні ў грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве (Аўшроc Варту 7 в/ Aušros Vartų 7b) адбудзецца Велікоднае набажэнства на беларускай мове ва ўсходнім абрадзе. Пачатак а 12.00.

Шчыра запрашаем.

20/4/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЛЯЎДЭТУР ЕЗУС ХРЫСТУС!

Дарагія землякі, дарагія сябры, паважаныя Беларусы! Віншую нас ўсіх з Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым! Хрыстос уваскрос!

У цяжкі час для беларусаў адбываецца сёлета Вялікдзень — 17- га і 24-га красавіка. Рускі “мордар” ашуканствам, са згоды здраднікаў народа, увёў сваё войска на тэрыторыю Беларусі і акупаваў нашу краіну. Прыйшла небясьпека, пра якую мы казалі і якой баяліся ўсе гэтыя 27 гадоў пад уладай антыбеларускага рэжыму. І вось тое адбылося. Укрыжавалі Айчыну. І потым — напалі на ўкраінскі народ. Далей...

17/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: “Зрабіць усё, каб Украіна перамагла”

Беларускі палітык Юры Беленькі аналізуе трагедыю пад Смаленскам (10 красавіка 2010), у якой загінула польская палітычная эліта, дзяржаўны пераварот у Беларусі (11-12 красавіка 1995) і вайну ва Украіне: усе гэтыя падзеі — заканамерны вынік

https://www.youtube.com/watch?v=5ETrWJlNU2A

13/4/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА НАЎЗДАГОН

Калі каму цікава як працуе ФСБ і “рускі мір”, то ўдагонку да артыкула РАСЕЙСКІ “МОРДАР” ПАВІНЕН БЫЦЬ РАЗБУРАНЫ прапаную паглядзець краем вока некалькі відэа.

Я ўжо пісаў, што на пачатку “дэмсмі” выступілі з рэклямай новага рускага сьцяга з сіняй паласой. Найшлі нават ў Бэрліне нейкую дзяўчынку, якую прадставілі як аўтарку сьцяга (яна і кажа, што сама прыдумала такі сьцяг). Паведамілі, што ў рускай інтэрнэт-супольнасьці зьявіліся ўжо нават іншыя аўтары новага сінепалоснага рускага сымбаля і т. п. А тут і Белсат ўсё так “по-русскі представіл”. Словам, хваля, паднятая агентурай (якая хоча захаваць Расею) пакацілася. Далей...

9/4/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Слава героям!

Мы кажам — рашысты, бандыты, бесы, — пра маскалёў, што забіваюць цывільнае насельніцтва Украіны. А вось жа такія ж самыя абмаскаленыя падонкі ёсьць і ў нас (можа нават зь вёскі якія вырадкі). Рашызм — гэта рускі фашызм, які суправаджаецца сацыяльна-псіхічнай дэградацый асобы.

Тры героі-партызаны, якіх затрымалі на чыгунцы “супрацоўнікі” “губазіку”, не аказвалі супраціўленьня, але, затрымаўшы, міліцыянеры мэтанакіравана расстралялі іх ў каленныя суставы, каб зрабіць навечна калекамі. Гэта паведамілі чыгуначнікі. (https://t.me/belzhd_live/1498) Далей...

8/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі: Пра расейскі нацызм

Юры Беленькі: “Расея сьведама зьнішчае цывільнае насельніцтва Украіны”
Беларускі палітык Юры Беленькі аналізуе трагедыю ў Бучы ды агучвае яе глыбінныя прычыны.

https://www.youtube.com/watch?v=r3lCbsA8g5w

8/4/2022 › Навіны

Камэнтаваць


Зенон Позняк: путін, лукашенко та російські мародери

5 КАНАЛ Украіна даў актуальнае інтэрвю Зянона Пазьняка аб пазыцыі беларускага народа адносна злачыннай вайны фашысцкага рэжыму масковіі супраць украінскага народа і УКРАІНЫ.

https://www.youtube.com/watch?v=qQGRS_XkDJs

7/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


СУД НАД РОСІЙСЬКИМИ ЗЛОЧИНАМИ ПРОТИ ЛЮДСТВА

(Відкритий лист)

Я закликаю політиків, державні та політичні структури Європейського Союзу та України подати позов до Міжнародного суду ООН у Гаазі про відкриття кримінальної справи та розслідування геноциду народу України та конкретно розправи над мирними жителями міста Буча Київської області з боку російської армії.

Звертаюся від Партії, яку я очолюю, і особисто від себе, тому що я відчуваю моральне право людини, яка все життя боролася проти російського великодержавного комуно-фашизму, і наша боротьба привела до незалежності та ліквідації комунізму в Білорусі. Далей...

6/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: СУД НАД РАСЕЙСКІМІ ЗЛАЧЫНЦАМІ СУПРАЦЬ ЧАЛАВЕЦТВА

Зьвяртаюся да палітыкаў, да дзяржаўных і палітычных структураў Эўразьвязу і Украіны з уражлівай просьбай падаць іск у Міжнародны Суд ААН у Гаазе аб узбуджэньні крымінальнай справы і правядзеньні сьледзтва аб генацыдзе народа ва Украіне, зьдзейсьненага расейскім войскам і канкрэтна аб масавых забойствах мірных жыхароў у горадзе Буча Кіеўскай вобласьці.

Я зьвяртаюся ад Партыі, якую ўзначальваю, і асабіста ад сябе, бо адчуваю маральнае права чалавека, які ўсё жыцьцё змагаўся з расейскім вялікадзяржаўным камуна-фашызмам, і гэтая нашая барацьба прывяла да незалезнасьці краіны і ліквідацыі камунізму ў Беларусі. Далей...

6/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Dr. Zianon Pazniak: THE TRIAL OF THE RUSSIAN CRIMINALS WHICH HAVE PERPETRATED CRIMES AGAINST HUMANUTY

(The open letter)

I request the politicians as well as state and political structures of the EU and Ukraine to file a lawsuit to the International Court of Justice in the Hague in order to institute criminal proceedings and undertake an investigation of the genocide of civilians in Ukraine perpetrated by the Russian occupation army and specifically the mass killings of civilians in Butcha (Kyiv region).

I make this call in the name of the Party of which I am a Chairman as well as personally because I have a moral right to do it as a person which fought the whole life against the Russian imperialist communism-fascism, and our struggle has lead to the proclamation of the independence of Belarus and to the elimination of communism in our country. Далей...

6/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк, English

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДЭМАКРАТЫЧНАЯ “ПРЫВАБНАСЬЦЬ” РАСЕЙСКАЙ АГЕНТУРЫ

Расейская акупацыя Беларусі і агрэсія супраць Украіны адчыніла супярэчнасьці — паказала прагніласьць ваеннай арганізацыі расейскай арміі і выявіла разбуральную сілу гібрыднай вайны ў дэзінфармацыі і прапагандзе.

Зьнішчальна спрацавала Расея па Беларусі. За дваццаць гадоў марыянетачнага рэжыму Лукашэнкі былі разбураны асновы нацыянальнай дзяржавы і нацыянальнай культуры, што дало магчымасьць Маскве (сумесна зь немцамі) разбурыць беларускую нацыянальную апазыцыю (Народны Фронт), стварыць у 2020 годзе прамаскоўскую апазыцыю рэжыму і вывезьці яе за мяжу дзеля прамаскоўскай дзейнасьці ў эміграцыі пад відам змаганьня з Лукашэнкам. Далей...

6/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РАСЕЙСКІ “МОРДАР” ПАВІНЕН БЫЦЬ РАЗБУРАНЫ

Чаго толькі не прыдумвала канторская цемра супраць беларусаў. Асабліва выгаляліся ў прафанацыі Пагоні і Нацыянальнага Сьцяга. Тут былі і “бусьлікі”, і “зубрыкі”, і “пахне чабор”, і нават “джынсавыя порткі” замест Беларускага сьцяга (калі хто памятае гэбоўска-мілінкевічаўскую кампанію “рэвалюцыя-джынс”). Тады яшчэ жывы Аляксандар Літвіненка, калі ўбачыў тую джынсавую “анучу”, і, ведаючы як рэжым лукашыстаў зьневажае нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, назваў беларусаў “нацией болванов”, якая топча сваё. Крыўдна, магчыма, каму-небудзь чуць, але падстаўная апазыцыя балваноў сапраўды была. Далей...

1/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2022
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь