Зянон ПАЗЬНЯК: Слава героям!

8 красавіка 2022 г.

НавіныЗянон Пазьняк

Мы кажам — рашысты, бандыты, бесы, — пра маскалёў, што забіваюць цывільнае насельніцтва Украіны. А вось жа такія ж самыя абмаскаленыя падонкі ёсьць і ў нас (можа нават зь вёскі якія вырадкі). Рашызм — гэта рускі фашызм, які суправаджаецца сацыяльна-псіхічнай дэградацый асобы.

Тры героі-партызаны, якіх затрымалі на чыгунцы “супрацоўнікі” “губазіку”, не аказвалі супраціўленьня, але, затрымаўшы, міліцыянеры мэтанакіравана расстралялі іх ў каленныя суставы, каб зрабіць навечна калекамі. Гэта паведамілі чыгуначнікі. (https://t.me/belzhd_live/1498)

Абавязкова трэба даведацца прозьвішчы падонкаў, што гэтае злачынства зрабілі. Кара ня мусіць іх абмінуць.

А вось прозьвішчы партызанаў:

Гэтыя людзі змагаліся супраць акупантаў эа вольную Беларусь і вольную Украіну. Слава героям. Памятайма пра іх, пра іхняе здароўе і свабоду. Свабоду — якая для іх будзе ў вольнай Беларусі.

8-04-2022. Зянон Пазьняк