Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА НАЎЗДАГОН

9 апреля 2022 г.

Навіны

Калі каму цікава як працуе ФСБ і “рускі мір”, то ўдагонку да артыкула РАСЕЙСКІ “МОРДАР” ПАВІНЕН БЫЦЬ РАЗБУРАНЫ прапаную паглядзець краем вока некалькі відэа.

Я ўжо пісаў, што на пачатку “дэмсмі” выступілі з рэклямай новага рускага сьцяга з сіняй паласой. Найшлі нават ў Бэрліне нейкую дзяўчынку, якую прадставілі як аўтарку сьцяга (яна і кажа, што сама прыдумала такі сьцяг). Паведамілі, што ў рускай інтэрнэт-супольнасьці зьявіліся ўжо нават іншыя аўтары новага сінепалоснага рускага сымбаля і т. п. А тут і Белсат ўсё так “по-русскі представіл”. Словам, хваля, паднятая агентурай (якая хоча захаваць Расею) пакацілася.

На першым відэа Вы ўбачыце, што тут не дзяўчынка Кая з Бэрліна, а сур’ёзная справа. Даўно ствараецца легіён “Свабода Расеі”, ў які ўваходзяць таксама беларусы (і можна здагадацца, што гэта за “беларусы”).

У іх ужо і шэўроны сінепалосыя (ня дурні ж сядзяць у ФСБ). Яны дбаюць пра захаваньне імпэрыі пасьля Пуціна. Імэрыя, вядама ж мае быць свабоднай і “дэмакратычнай” і г.д. — ўсё што мы ўжо па некалькі разоў “праходзілі” ў гісторыі маскоўскай Арды. Другое відэа зь Белсат (як маладыя кажуць, “туфту”) можна ўжо і не глядзець. зп.

  1. відэа “Свабода Расеі” https://www.youtube.com/watch?v=795cehZi5Po

  2. відэа Белсат https://www.youtube.com/watch?v=YlzDmud5gFk

  3. тэкст https://www.svaboda.org/a/31779579.html