Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЖЫВЕ ВОРША!

Сёньня знакамітая дата - 506-я гадавіна перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага над Масквой у знакамітай бітве пад Воршай (1514 г.). Бітва надоўга стрымала агрэсію Масквы на нашых усходніх межах. Маскоўцаў перамаглі ўтрая меншымі сіламі і пры гэтым высеклі палову іхняй 80-тысячнай арды. Бітва ўвайшла ў гісторыю і ў падручнікі па ваеннаму майстэрству. Далей...

8/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПРАЦЯГВАЕЦЦА САМАРАСКРЫЦЬЦЁ

(Ліст для сяброў КХП – БНФ)

Газпрамаўская група працягвае раскрывацца. Пра прычыны — тут не кажу, факты сьведчаць самы за сябе. Аб’явілі, што будуць ствараць партыю і прадэманстравалі відэа-запіс банкіра Бабарыкі, дзе ён пра тое кажа і паведамляе, што выбары яны прайгралі. Запіс зроблены ў траўні-чэрвені (гэта значыць было сказана наперад, і стварэньне прамаскоўскай партыі было задумана перад выбарамі, каб выкарыстаць выбарчую кампанію). Далей...

8/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


НЯ КУРАЦЬ І НЯ П’ЮЦЬ

Атрымаў паведамленьне, што некаторыя дэманстранты ў Менску, хочуць зьвярнуцца да ўсіх пратэстуючых беларусаў, каб цягам трох месяцаў перастаць ужывыць алькагольныя напіткі (гарэлку, каньякі, віно і і інш.). Маўляў, ня трэба падтрымліваць “аўтаматчыка”. А таксама яшчэ прапанвуюць кінуць курыць. Маўляў і для здароўя добра і гаду менш грошай дастанецца.
Як там наконт гадавых грошай — ня ведаю, але, гледзячы цяпер на стан нашага пратэстнага народа, — прапанова цалкам рэальная.

7 верасень 2020 г. Зянон Пазьняк

8/9/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ПРАТЭСТОЎЦАЎ

У 1994 годзе Беларусь адмовілася ад ядзернай зброі узамен за гарантыі суверэнітэту з боку ЗША Вялікабрытаніі, Расейскай Федзрацыі. Мы лічым, што дамоўленасьці мусяць выконвацца. Расея пагражае ўвесьці сілавую вайскова-паліцэйскую рэзэрву ў Беларусь, каб душыць народныя дэманстрацыі. У сувязі з такім грубым парушэньнем міжнароднага права і пагрозай суверэнітэту Беларусі, мы спадзяемся на пацьвярджэньне гарантыяў суверэнітэту Беларусі з боку вялікіх дзяржаў. Далей...

8/9/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Вайна-захоп-рэпрэсіі-выгнаньне

Пуцін любіць казаць пра працяг “векавых традыцый расейскай дзяржаўнасьці”. Насуперак звычцы, тут ён ня хлусіць. Пераемнасьць імпэрскага курса з Раманавымі і Сталіным бачная няўзброеным вокам. Возьмем, напрыклад, Каўказ і Крым. Тут нейкае дэжа-вю, падзеі на працягу двух стагоддзяў паўтараюцца як па нотах. Алгарытм палітыкі Крамля: вайна, захоп чужых тэрыторый, рэпрэсіі і выгнаньне народаў са сваіх землў. Так было і пры Раманавых, і пры Сталіне, і пры Пуціне. Далей...

8/9/2020 › Навіны

Камэнтаваць


РУХ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят “Вольная Беларусь” заклікае ствараць суполкі руху “Вольная Беларусь”. На сёньняшні дзень лёзунгі руху такія:

- Лукашэнка, прэч! (Гэта значыць – ліквідацыя ўлады Лукашэнкі);

- Новыя выбары (Гэта значыць – выбары парляманта і прэзыдэнта згодна з Канстытуцыяй 1994 года).

Характар узаемаадносін – салідарнасьць.

Стварэньне суполак — адзіна правільны мэтад у сёньняшніх умовах. Рух разьвіваецца гарызантальна. Стварайце суполкі па месцы жыхарства, ва ўніверсытэтах, прадпрыемствах, установах. Аб’ядноўвайцеся і салідарызуйцеся. Далей...

8/9/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ШКОЛА

Пачаўся школьны год пад уладай рэжыму, які зьнішчыў беларускую школу, які зьневажае беларусаў, беларускую мову і беларускую годнасьць, які забіў людзей, кінуў у турму і робіць зьверскія катаваньні. Але і ў гэтых умовах нам патрэбная наша школа, нам трэба вучыць дзяцей.

1. Патрабуйце беларускай школы, пішыце заявы, рыхтуйце сьпіскі дзяцей у беларускія класы. Дзеці павінны вучыцца па-беларуску. Дбайма пра будучыню.

2. Пры адмове ў беларускім навучаньні дзяцей, стварайце сямейныя школы (3-4 вучні) і запрашайце настаўнікаў, якіх звольніў рэжым; Далей...

8/9/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Нацыянальнае прыніжэньне

Папраўкі ў канстытуцыю Расеі гэта ня толькі труляж з абнуляжам, але і сьцьверджаньне ідэалогіі этнанацыяналізма ў якасьці дзяржаўнай. Цяпер афіцыйна насельніцтва Расеі будзе падзелена на народы першага (“дзяржаваўтвараючы”) і другога (усе астатнія) гатункі. Усе нярускія пераводзяцца ў прыніжальны статус малодшых братоў вялікага “дзяржаваўтвараючага” расейскага народу. Далей...

8/9/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РЭВАЛЮЦЫЯ СЬЦЯГА — РЭВАЛЮЦЫЯ СЬВЯТЛА

Назіраючы за падзеямі нашай нацыянальнай гісторыі, што творыцца ў нас на вачах, адчуваю і пераконваюся, што Божая Далонь і Ласка Божая распасьцерта над нашым народам.

У часы разбурэньня, нішчэньня і зла, шмат хто збаяўся, адрокся ад Боскіх дароў — ад нашай мовы, ад волі, ад праўды, ад шчасьця быць нацыяй і жыць у свабодзе.

Але йдзем. Вяртайма, што страцілі. Вяртайма, што ад нас адабралі. Вяртайма, што ў нас ўкралі. Зь Беларусяй ў сэрцы і з Духам Сьвятла йдзем да самых сябе. Далей...

6/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АСЯРОДДЗЕ

У папярэдніх артыкулах я адзначаў, хто атачае цяпер Сьвятлану Ціханоўскую ў Вільні.

Вось вынік таго атачэньня. Эстонскія сябры Беларусі арганізавалі ёй выступ на нефармальных (неафіцыйных) інтэрнэт-слуханьнях перад членамі Рады Бясьпекі ААН. Сьвятлана казала там пра выбары, рэпрэсіі, пратэсты і парушэньне правоў чалавека ў Беларусі. (Можа, ёй не паведамілі, перад кім яна будзе казаць?) Пра галоўнае пытаньне, якое якраз па профілю Рады Бясьпекі, пра пытаньне, якое трымае ў напружаньні Беларусь, — пра пагрозу суверэнітэту Беларусі і падрыхтоўку ў Расеі сілавога кантынгенту паліцэйскай “рэзэрвы”, якая будзе ўведзена па просьбе Лукашэнкі ў Беларусь для задушэньня пратэстнага руху, — пра гэта ні слова. Як быццам не існуе дзікай заявы Пуціна і пагрозы незалежнасьці Беларусі. Далей...

5/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: Пра ГБ-шныя камбінацыі: ПЛАН “Б”

Прамаскоўская сутнасьць банкіра Бабарыкі і гэбіста Цапкалы зь іхнымі “штабамі” была відавочнай адразу, у самым пачатку выбарчай кампаніі. Цяпер маскоўскія экспэрты, аналітыкі, палітолагі ўжо нічога не хаваюць, адкрываюць планы Масквы, расказваюць, якая стаўка была зроблена на Бабарыку з Цапкалам і г. д. Словам, усё тое, што ў нас у Беларусі было бачна, як на далоні.

Нечаканым сталася, аднак, так званае “аб’яднаньне штабоў” Цапкалы, Бабарыкі і Ціханоўскай, дзе мы ўбачылі, як дзьве вырабленыя канторшчыцы абкруцілі Ціханоўскую і ўрэшце яе дружна здалі ў КГБ на выдаленьне зь Беларусі. Далей...

4/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАГРОМ БЕЛАРУСІ

Пачаўся заключны пагром Беларусі. Вар’ят помсьціць беларускаму народу. З гэтага ён пачынаў у 94-м, дарваўшыся да ўлады. Гэтым ён і заканчвае ў 2020-м.

Сотні тысячаў беларусаў, якія ў жніўні выйшлі з пратэстамі супраць фальшывых выбараў і супраць яго ўлады, Лукашэнка абазваў “хуліганамі”, “адмарозкамі”, “прастытуткамі”, “наркаманамі” і загадаў ужыць сілу.

Забілі 6 чалавек, сотні пакалечылі, рабілі дзікія, нечуваныя катаваньні, схапілі і замкнулі за краты больш сямі тысячаў беларусаў.

Рэжым не ўзбудзіў ніводнай крымінальнай справы па факту забойстваў, не вядзецца сьледзтва. Усё гэта сьведчыць пра рэжым акупацыі, які вядзе ваенныя дзеяньні супраць народа, дзе ня дзейнічаюць законы, акрамя патрэбаў вайны. Далей...

3/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАГРОЗА ІНТЭРВЕНЦЫІ

Беларускі Нацыянальны Сакратарыт “Вольная Беларусь” 31-га жніўня зьвярнуўся да краінаў-гарантаў суверэнітэту Беларусі, Злучаных Штатаў Амэрыкі і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі са зваротам па забесьпячэньні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і прадухіленьні інтэрвенцыі з боку Расеі.

Зварот выкліканы заявай прэзыдэнта РФ У. Пуціна аб падрыхтоўцы рускай сілавой “рэзэрвы” для інтэрвенцыі ў Беларусь па просьбе А. Лукашэнкі. Далей...

2/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Савецкая акупацыя краін Балтыі

Асобнай часткай падпісанага 23 жніўня 1939 года ў Маскве Пакту Молатава-Рыбэнтропа быў сакрэтны пратакол, першы пункт якога акрэсьліваў сфэру інтарэсаў Савецкага Саюза ў балтыйскім рэгіёне. У арбіту савецкага ўплыву адыходзілі Фінляндыя, Эстонія,Латвія і Літва, якой павінна была адыйсьці Віленская вобласьць, што была ў складзе міжваеннай Польшчы. Заключэньне савецка-нямецкай дамовы не на жарт збянтэжыла кіраўніцтва балтыйскіх рэспублік, і на гэта былі аб’ектыўныя прычыны. Яшчэ 13 жніўня паводле загаду Народнага камісара абароны СССР Клімэнта Варашылава, у Ленінградскай вайсковай акрузе (ЛВА) пачалося стварэньне групоўкі войскаў для акупацыі балтыйскіх краін: Наўгародская армейская група была ператворана ў 8-ю армію з цэнтрам у Пскове і разам з падпарадкаванай ЛВА 7-й арміяй мела 23 стралковыя дывізіі, 10 танкавых і 2 стралкова-кулямётныя брыгады агульнай колькасьцю асабовага складу каля 440 тысяч салдат, якія мелі на ўзбраеньні больш за 3 тысячы танкаў, 3,6 тысяч гармат і 421 бранемашыну. Далей...

1/9/2020 › Навіны

Камэнтаваць


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2020
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь