Сёньня знакамітая дата - 506-я гадавіна перамогі войска Вялікага Княства Літоўскага над Масквой у знакамітай бітве пад Воршай (1514 г.). Бітва надоўга стрымала агрэсію Масквы на нашых усходніх межах. Маскоўцаў перамаглі ўтрая меншымі сіламі і пры гэтым высеклі палову іхняй 80-тысячнай арды. Бітва ўвайшла ў гісторыю і ў падручнікі па ваеннаму майстэрству.
У Беларусі 8-ы верасень — гэта сьвята Беларускай вайсковай славы. Віншую нашчадкаў слаўных ваяроў! Слава Воршы! Жыве Беларусь!
8-верасень, Зянон Пазьняк