ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ПРАТЭСТОЎЦАЎ

8 сентября 2020 г.

Навіны

У 1994 годзе Беларусь адмовілася ад ядзернай зброі узамен за гарантыі суверэнітэту з боку ЗША Вялікабрытаніі, Расейскай Федзрацыі. Мы лічым, што дамоўленасьці мусяць выконвацца. Расея пагражае ўвесьці сілавую вайскова-паліцэйскую рэзэрву ў Беларусь, каб душыць народныя дэманстрацыі. У сувязі з такім грубым парушэньнем міжнароднага права і пагрозай суверэнітэту Беларусі, мы спадзяемся на пацьвярджэньне гарантыяў суверэнітэту Беларусі з боку вялікіх дзяржаў. Дзяржавы-падпісанты гарантыяў суверэнітэту маглі б увесьці жорсткія санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі і спыніць пагрозы незалежнасьці нашай краіны.

Павінны быць лёзунгі і плякаты на гэтую тэму.

7 верасенью 2020 г. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят