Зянон ПАЗЬНЯК: РЭВАЛЮЦЫЯ СЬЦЯГА -- РЭВАЛЮЦЫЯ СЬВЯТЛА

6 верасня 2020 г.

НавіныЗянон Пазьняк

Назіраючы за падзеямі нашай нацыянальнай гісторыі, што творыцца ў нас на вачах, адчуваю і пераконваюся, што Божая Далонь і Ласка Божая распасьцерта над нашым народам.

У часы разбурэньня, нішчэньня і зла, шмат хто збаяўся, адрокся ад Боскіх дароў — ад нашай мовы, ад волі, ад праўды, ад шчасьця быць нацыяй і жыць у свабодзе.

Але йдзем. Вяртайма, што страцілі. Вяртайма, што ад нас адабралі. Вяртайма, што ў нас ўкралі. Зь Беларусяй ў сэрцы і з Духам Сьвятла йдзем да самых сябе.

Рэвалюцыя мусіць мець сваю містыку і свой ідэал. Наш ідэал — гэта вольная Беларусь. Містыка нашай свабоды — гэта Сьцяг. Наш Беларускі Боскі Сьцяг, аплочаны крывёй, што пунсавее на нашым штандары. Хай веецца над намі наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Беларускі Сьцяг! Хай лунее, як птах. Наперадзе — воля.

5 верасень 2020 г. Зянон Пазьняк

http://www.narodnaja-partyja.org/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—fr—pg/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—bk—an—01/revalucyascaga—revalucyasvatla