Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Памяці сябра

ЯЎМЕНЕНКА Мікола (1935 — 26.03.2020)

Памёр наш дарагі паплечнік па фронтаўскаму змаганьню, сябра КХП-БНФ. Сын Лагойшчыны, спадар Мікола нёс беларускую праўду сваім землякам, быў аўтарытэтам для людзей. Ён заўсёды прыяжджаў у Менск і ў сьветлыя дні патрыятычных сьвятаў і сходаў, і ў трывожны час, калі Айчына была ў небясьпецы. Свае думкі, мары і перажываньні ён ўвасабляў у вершах, беларускіх па форме і зьместу. Далей...

26/3/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ДЗЕНЬ ВОЛІ

Дарагія землякі, паважаныя беларусы!

Настае 25 Сакавік — Дзень Волі. Гэта наша вялікае нацыянальнае сьвята. 25-га Сакавіка 1918 года была аб’яўлена Незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі ў этнаграфічных межах разсяленьня беларусаў. Гэта было, фактычна, адраджэньне Вялікага Княства Літоўскага ў новай нацыянальнай назве — Беларусь. Стварэньне дзяржавы БНР засьведчыла жыцьцёдзейнасьць новай беларускай нацыі.

Віншую ўсіх беларусаў з гэтым вялікім днём. Віншую і разумею, што нельга рабіць баль у час чумы, выходзіць на вуліцы і плошчы. Каранвірус — гэта ёсьць чума 21-га стагоддзя. Таму заклікаю адзначаць сьвяты і гэты вялікі дзень у нашых душах, у сем’ях, у нашых дамах побач з блізкімі людзьмі, разам з сябрамі.

Няхай сёлета гэты гістарычны дзень стане нашым сямейным сьвятам. Няхай зьяднае ўсіх нас блізка і ідэёва. Няхай агонь волі гарыць у нашых вокнах. Няхай засьведчыць у цяжкі для Бацькаўшчыны час салідарнасьць і духоўнае адзінства нашай нацыі!

Жыве Беларусь!
Слава Айчыне!


25 Сакавік 2020 г. Зянон Пазьняк

25/3/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Актывісты партыі Пазьняка гатовыя за свой кошт утылізаваць магілёўскі помнік Леніну 

Адказны сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі паведаміў Свабодзе, што ён разам зь сябрамі гатовы ўзяцца за ўтылізацыю помніку Леніну ў Магілёве.

lbkvidavaz-pomnik-leninu.pdf

23/3/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: САМААРГАНІЗАЦЫЯ — ЧЫНЬНІК ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ

У барацьбе з пашырэньнем заразнай хваробы супраць якой няма лякарства, вельмі важнымі ёсьць прэвентыўныя сацыяльныя захады, якія можа ажыцьцявіць дзяржаўная ўлада.

Нажаль ўсё разьвіваецца па тым графіку, пра які пісалася ў папярэднім матар’яле. Каранвірус завезьлі ў Нью-Ёрк з Эўропы (вядома нават празьвішча асобы). Павольна колькасьць інфікаваных ўтрымлівалася ў горадзе у межах некалькіх дзясяткаў і дасягнула 60-ці. Але потым за тры-чатыры дні падскочыла да 600 (у 10 разоў). За адны апошнія суткі гэтая лічба павялічылася ўжо ўтрая (цяпер паўтары тысячы). Рост, відаць, будзе працягвацца па гэтым графіку. Далей...

20/3/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ДРАМАТЫЧНЫ ПАВАРОТ

Небясьпека пандэміі каранавіруса ў тым, што яна пачынаецца паступова зь нязначнай колькасьцю захварэлых і мінімумам памерлых. У той час калі рэальна інфікаваных, але ня бачных, ў дзясяткі, ато і ў сотні разоў больш. Потым адбываецца раптоўная ўспышка і хуткі рост у геаметрычнай прагрэсіі. У гэты пэрыяд супрацьстаяць пандэміі вельмі цяжка. У непадрыхтаваных краінах можа адбыцца сацыяльная катастрофа і страта да 30-ці адсоткаў насельніцтва, ато й болей. (Улічым, што лякарства супраць каранавірусу пакуль няма.). Далей...

13/3/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Resolutions of the 12th Congress of the Conservative Christian Party - BPF

On February 22, Minsk hosted the 12th Congress of the Conservative Christian Party - Belarusian Popular Front (BPF Party) and XIV Congress of the Belarusian Popular Front “Revival”.
The Congress was given detailed analysis of the political and social situation in Belarus. Following the discussion, the resolution was adopted, three of which are published here.

It Is Necessary to Defend Belarus from Atomic Death

(Appeal)

More than 20 years ago the catastrophe on the Chernobyl nuclear power plant took place. As a result of this tragedy Belarus has suffered huge economic losses and many human lives. It will take many decades to overcome the effects of the Chernobyl catastrophe.
Nowadays one more risk hangs over the Belarusian nation and the neighboring countries – the Astravets nuclear power plant. This nuclear power plant has been invented by Russia. This Russian project wasn’t tested. The nuclear power plant on the territory of Belarus has the Russian staff. It will use the Russian fuel. It has been constructed and will function on the Russian money which has been formalized as a credit to the regime in Belarus. The Belarusian people must pay back this credit with percents. The half of the produced energy will be directed to Russia. Далей...

4/3/2020 › Навіны, English

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НЯДОБРЫЯ ПАВОДЗІНЫ

Сітуацыя, якая выяўляецца цяпер перад будучай выбарчай маніпуляцыяй, паказвае, што можа адбыцца паўтор капаніі 2010 года (магчыма нават з пагромам грамадзянскай супольнасьці).

Ідзе гульня ў перадвыбарчы адбор (т. зв. “праймэрыз”) герояў рэфэрэндумнай афёры 2004 года (аб вечным “прэзыдэнце”). Аб’яўлена, што ў час выбарчай кампаніі будуць патрабаваць няўдзелу Лукашэнкі ў выбарах. Калі патрабаваньне ня будзе выканана, тады — байкот, заклік да пратэстаў і масавыя пратэсты. Гэта такая, быццам бы “стратэгія”. Далей...

2/3/2020 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2020
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь