ЯЎМЕНЕНКА Мікола (1935 — 26.03.2020)
Памёр наш дарагі паплечнік па фронтаўскаму змаганьню, сябра КХП-БНФ. Сын Лагойшчыны, спадар Мікола нёс беларускую праўду сваім землякам, быў аўтарытэтам для людзей. Ён заўсёды прыяжджаў у Менск і ў сьветлыя дні патрыятычных сьвятаў і сходаў, і ў трывожны час, калі Айчына была ў небясьпецы. Свае думкі, мары і перажываньні ён ўвасабляў у вершах, беларускіх па форме і зьместу. Адыходзіць старэйшае пакаленьне фронтаўцаў, якія дамагліся вялікай нацыянальнай перамогі — аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў 1991 годзе. На іхнае месца стаюць маладыя патрыёты, прымаючы ад дзядоў паходню змаганьня. Слава і вечная памяць! Выказваем шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім нябожчыка.
Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ 26 сакавіка 2020 г.