Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: Фальшывыя выбары скончыліся

У рэальнасьці Лукашэнка атрымаў каля 30 адсоткаў галасоў, каля 20 – Някляеў, каля 15 – Саньнікаў і далей па зыходзячай – усе астатнія. Далей...

20/12/2010 › Навіны

 


Народная Партыя заклікае да новых выбараў без Лукашэнкі

18 сьнежня ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася сустрэча выбаршчыкаў, арганізаваная Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ. Далей...

19/12/2010 › Навіны

 


Заява перад выбарамі

Паважаныя спадарыні і спадары, дарагія сябры.
Сёньня апошні, пяты дзень так званага “папярэдняга галасаваньня”, якое антынацыянальны рэжым ператварыў у прыладу масавага прымушэньня да выбараў і ў мэтад масавай фальсіфікацыі.

Вынікі назіраньня за гэтым працэсам сяброў нашай Народнай Партыі і высновы назіральнікаў ад іншых партыяў і арганізацыяў сьведчаць, што галасаваньне адбывалася пад прымусам і гвалтам над воляй і сумленьнем выбаршчыкаў, тых групаў насельніцтва, якія непасрэдна залежныя ад рашэньняў улады і прыўладнай адміністрацыі. Далей...

18/12/2010 › Навіны

 


РЭЖЫМ ПАГЛУМІЎСЯ НАД БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДДЗЮ

У антыдэмакратычным працэсе пад назовам “папярэдняе галасаваньне” асноўнымі аб’ектамі рэжымнага глумленьня зьяўляюцца менавіта маладыя, больш таго — вельмі маладыя людзі. Далей...

18/12/2010 › Навіны

 


Сустрэча выбаршчыкаў у Менску

18 сьнежня, у суботу, а 14.00 адбудзецца сустрэча выбаршчыкаў перад будынкам Прэзыдыюма Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь – праспэкт Скарыны (Незалежнасьці), 66. Будзе абмеркаваны ход папярэдняга галасаваньня і пэрспэктывы Народнага Байкоту выбарчага фарсу. У сустрэчы прымуць ўдзел кандыдаты на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якія падтрымліваюць пазыцыю калектыўнага зьняцьця ўсіх кандыдатаў з фальшывых выбараў.
Запрашаем прыняць удзел у сустрэчы выбаршчыкаў.

Інфармацыйная камісія
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

17 сьнежня 2010 г.

18/12/2010 › Навіны

 


19-ГА СЬНЕЖНЯ ГАЛАСАВАЦЬ НЯ ПОЙДУЦЬ

Адным з самых вядомых эпізодаў вайны бальшавікоў супраць сялянства (“калектывізацыя” 1929-32 гг.) быў публічны выступ Сталіна, галоўнага арганізатара гэтай крымінальнай вайны. Далей...

17/12/2010 › Навіны

 


Агляд замежнага друку

Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”.
15 сьнежня 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” пісала пра лёс амэрыканскага фотажурналіста Кэвіна Картэра. Далей...

17/12/2010 › Навіны

 


ВЫБАРЫ ВЯЛІКАГА ХАМА

Палажэньне аб папярэднім галасаваньні разглядаецца звычайна ў заканадаўстве як выключны выпадак для непрадбачаных сытуацыяў асобных выбаршчыкаў (калі выбаршчык у дзень галасаваньня будзе адсутнічаць па месцы жыхарства). Цёмны рэжым, аднак, ператварыў папярэдняе галасаваньне ў прыладу і мэтад масавай фальсіфікацыі выбараў, арганізаваў тут паралельнае галасаваньне, на якое выбаршчыкаў заганяюць і прымушаюць галасаваць. Далей...

16/12/2010 › Навіны

 


УВАГА! АДЧЫНЕНА НОВАЯ СТАРОНКА КХП – БНФ “НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ”

1-га верасьня гэтага года ў дзень уступленьня ў сілу лукашысцкага закону аб кантролі над Інтэрнэтам былі зьнішчаныя (фармальна невядома кім) усе старонкі Народнага Фронту, што знаходзіліся на сэрверы Алеся Вінакурава, (чатыры “сайты”). Перад гэтым па іншых прычынах перасталі існаваць яшчэ дзьве старонкі i . Страчана істотная для нас плошча інфармацыі ў Сеціве.
Цяпер мы адчыняем навую старонку Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ пад назовам “НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ”. Адрас СТАР – http://www.narodnaja-partyja.org/ (Неўзабаве будзе, таксама, адчынены новы афіцыйны “сайт” Зянона Пазьняка.) Далей...

16/12/2010 › Навіны

 


КЛОУНЫ АДПРАЦОЎВАЮЦЬ ЧАРГОВЫ ФАРС, АЛЕ БУДЗЕ БАЙКОТ

З рэгіёнаў Беларусі, нават зь вялікіх гарадоў у сталіцу прыязджаюць людзі, часам нават заангажаваныя ў палітычную дзейнасьць. Сустракаючыся з калегамі і сябрамі, яны гукаюць: “У вас тут усё кіпіць!” Маецца на ўвазе “выбарчы працэс”. Далей...

16/12/2010 › Навіны

 


Настала наша чарга супраціўляцца злу

Гэта была казачная зімовая ноч. Такія бываюць цяпер рэдка. Мягкі, пушысты сьнег запоўніў горад, цалкам зьмяніўшы гарадзкі краявід. Усё стала чыстым, белым, вясёлым. Далей...

14/12/2010 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку

Французкая газэта “Le Monde”.
11 сьнежня 2010 г. Французкая газэта “Le Monde” апублікавала артыкул пад тытулам “Міхаіл Гарбачоў: Расея коціцца ў катастрофу”. Далей...

13/12/2010 › Навіны

 


Паляваньне за беларускімі галовамі

У першыя дні сьнежня адбылася прыкметная падзея, якую яшчэ ня ўсе заўважылі, — замежная кампанія зьдзейсьніла захоп беларускага рынку працы. Далей...

11/12/2010 › Навіны

 


Адваротны бок мэдалю

10 сьнежня – Міжнародны Дзень правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень на працягу шэрагу гадоў уручаецца прэстыжная Прэмія імя Андрэя Сахарава пад тытулам “За свабоду думкі”. Далей...

11/12/2010 › Навіны

 


Угрум-рака альбо заканчэньне набліжаецца

Над “собраніем” Лукашэнкі цяжка завісала глухая цішыня. Можа гэта і ёсьць тая “стабільнасьць”, да якой лукашэнкаўскі рэжым імкнуўся ўсе гэтыя 16 гадоў? Далей...

9/12/2010 › Навіны

 


Агляд замежнага друку

Румынская газэта “Adevarul”.
4 сьнежня 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” спаслалася на газэту “Московскій комсомолец”, якой даў інтэрвію генсек камартыі Малдовы і былы прэзыдэнт гэтай краіны Ул. Варонін. Далей...

9/12/2010 › Навіны

 


Улёткі за байкот

Улётка першая

Пасьля правалу рэжыму
прыйдзе новая сьветлая Беларусь

Нармальных выбараў у Беларусі няма ўжо 15 гадоў. Лукашэнка і не хавае гэтага, пэрыядычна заяўляе для друку, што дае ўказаньні якую лічбу “прагаласаваўшых” за яго напісаць. Далей...

8/12/2010 › Навіны

 


СПАЧУВАНЬНЕ

Выказваю глыбокае спачуваньне сябру Сойма Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ спадару Алегу Борыну ў сувязі з горам, якое напаткала яго, – сьмерцю маці.
Добра разумею гэтую цяжкасьць перажываньня і растаньня з самым блізкім і дарагім чалавекам. Спачуваю і няхай ўсё будзе годна на гэтым апошнім яе шляху.

Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі – БНФ

8/12/2010 › Навіны

 


Расейская імпэрыя. Факты і падзеі №17

Выканаўца абавязкаў кіраўніка футбольнай асацыяцыі Англіі Роджэр Бэрдэн адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах сталага кіраўніка арганізацыі ў знак пратэсту супраць рашэньня ФІФА аддаць чэмпіянат сьвета 2018 года Расеі. Далей...

8/12/2010 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: Фарс ужо пачаўся

(Выступ на сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага
Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

Пачалася і ўжо больш чым два тыдні доўжыцца агітацыйная выбарчая кампанія, якая не выявіла ніякіх нечаканасьцяў. Усё рухаецца па сцэнары рэжыму, які, трэба адзначыць, складзены цяпер больш падступна і хітрэй, чым у 2006 годзе. Далей...

6/12/2010 › Навіны

 


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2010
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь