Сустрэча выбаршчыкаў у Менску

17 снежня 2010 г.

Навіны

18 сьнежня, у суботу, а 14.00 адбудзецца сустрэча выбаршчыкаў перад будынкам Прэзыдыюма Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь – праспэкт Скарыны (Незалежнасьці), 66. Будзе абмеркаваны ход папярэдняга галасаваньня і пэрспэктывы Народнага Байкоту выбарчага фарсу. У сустрэчы прымуць ўдзел кандыдаты на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якія падтрымліваюць пазыцыю калектыўнага зьняцьця ўсіх кандыдатаў з фальшывых выбараў. Запрашаем прыняць удзел у сустрэчы выбаршчыкаў.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

17 сьнежня 2010 г.