![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
3 лістапада ў Менску член Управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сп-ня Ала Гуцава распаўсюджвала запрашэньні на шэсьце і мітынг, якія адбудуцца 5 лістапада і будуць прысьвечаны Дню Памяці Дзяды. 5/11/2017 › Навіны Зянон Пазняк: Дыягназ ім пастаўлены даўно Інтэрв’ю газэце “Народная Воля” 3/11/2017 › Навіны Юры Беленькі:Шэсьце ў Курапаты на Дзяды - гэта шэсьце да Незалежнасьці Беларусі 3/11/2017 › Навіны Зянон Пазьняк: Курапаты найважнейшае сакральнае месца беларускай гісторыі https://www.youtube.com/watch?time_continue=3&v=j-bA6U8QPfw 2/11/2017 › Навіны Мэмарыяльныя шэсьце і мітынг на Дзяды 5 лістапада (нядзеля) 2017 г. адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. Збор удзельнікаў а 11.30 каля Гадзіньнікавага завода (ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Пачатак шэсьця а 12.00. Шэсьце пройдзе па пр. Пераможцаў-вул. Каліноўскага-вул. Гамарніка-вул. Мірашнічэнкі. 15.00 – 17.00 – мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ. 2/11/2017 › Навіны Сёньня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэньня выдатнага беларускага мастака і патрыёта-фронтаўца Яўгена Сяргеевіча Куліка (1937-2002) аўтара эталона Дзяржаўнага гэрбу Пагоня Рэспублікі Беларусь. Усе мы, хто сустрэўся зь ім, хто быў побач у фронтаўскім змаганьні, можам з гонарам сказаць: “Я ведаў Яўгена Куліка!” 2/11/2017 › Навіны «СБ» пра эканамічную канцэпцыю Апазыцыі БНФ: «Шматплянавая і дэталёва прапрацаваная» У «Бібліятэцы Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другі». Прапануем фрагмэнты з кнігі. Ня тое каб часта, але рэгулярна старшыня Савету міністраў Вячаслаў Кебіч у кулуарах Вярхоўнага Савету вымаўляў, што «хоць сёньня» мог бы прапанаваць Юрыю Беленькаму пасаду міністра фінансаў, а Ўладзімеру Заблоцкаму — увогуле крэсла свайго намесьніка. Выказваўся Вячаслаў Францавіч як пра высокакваліфікаваных эканамістаў і пра некаторых іншых дэпутатаў парлямэнцкай Апазыцыі БНФ. 2/11/2017 › Навіны 22 ліпеня 2017 г. партал tut.by апублікаваў матэрыял: “Як вучыць дзяцей на мове?” Бацькі кажуць, што не хапае садкоў і школ, Мінадукацыі — жадаючых” Абмеркаваньне праблемаў беларускамоўнай адукацыі праводзілася ў Таварыстве беларускай мовы. У размове ўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі. (https://news.tut.by/society/552343.html) Ірына Булаўкіна, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі, сказала, што ва ўстанове «таксама перажываюць», што колькасць тых, хто вучыцца па-беларуску, скарачаецца і дадала: 1/11/2017 › Навіны, Polski
Запрашаем 5 лістапада (у нядзелю) 2017 г. на шэсьце і мітынг у Курапатах, прымеркаваных да восеньскага сьвята памяці продкаў “Дзяды”. Збор а 11-30 каля Гадзіннікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Маецца дазвол Мінгарвыканкама. 31/10/2017 › Навіны Сяргей Навумчык: Мушу абвергнуць Мушу абвергнуць словы былога міністра МЗС Пятра Краўчанкі, сказаныя на канфэрэнцыі “Менскага дыялёгу” – “”Помню, как вставали депутаты БНФ и кричали: «Вось нам трэба ядзерная зброя, каб інакш размаўляць наконт Вільні». Пришлось остужать эти горячие головы” (цытую па публікацыі TUT.BY). Гэта – няпраўда. Такога ніколі не было. 30/10/2017 › Навіны Сяргей Навумчык: Дзень, калі Кебіч падтрымаў Пазьняка. Але маўкліва З кнігі “ДЗЕВЯНОСТА ДРУГІ” Яшчэ ў канцы жніўня 1991-га, адразу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраінай і Беларусяй, Крэмль вуснамі прэзыдэнцкага прэсавага сакратара заявіў пра магчымасьць тэрытарыяльных прэтэнзій да новаўтвораных дзяржаваў. Да падзелу земляў не дайшло, але на пачатак 1992 году Масква ўжо выкарыстоўвала шырокі арсэнал ціску — палітычнага, вайсковага, але найперш эканамічнага. 30/10/2017 › Навіны Расейцы катуюць захопленага ў Беларусі Паўла Грыба Паўла пакінулі пад арыштам да 4 студзеня, хоць бацькі і адвакат затрыманага прасілі перавесьці яго хаця б пад хатні арышт – яму, інваліду зь дзяцінства, патрэбна пастаянная інтэнсіўная тэрапія. 25/10/2017 › Навіны РАЗЬВІТАНЬНЕ : Валянцін Андрэевіч Семяняка (13.08.1947 — 11.10. 2017) Адзінаццатага кастрычніка пасьля цяжкай і працяглай хваробы, якая пасьля Чарнобылю нішчыць ўсіх беларусаў, памёр Валянцін Андрэевіч Семяняка -ветэран Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” кіраўнік Янаўскай арганізацыі КХП — БНФ. Адышоў на той сьвет добры працавіты Беларус, патрыёт нашай Айчаны, дзеля якой ён жыў і змагаўся. Спачуваньне родным і блзкім. Вечны спакой яго шчырай душы. Зянон Пазьняк 25/10/2017 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПАДЗЕІ: КАСЬЦЮШКА, КАТАЛЁНІЯ Сёньня, 21 кастрычніка, адбыліся дзьве падзеі, якія, як любяць казаць палякі, “будзяць кантравэрсіі”. Першая — гэта адчыненьне помніка Андрэю-Тадэвушу Касьцюшку ў Швайцарыі. Тут, праўда, падзея ўрачыстая, важная для беларусаў, прабівалася з цяжкасьцямі, характарызуецца прыватнай ахвярнай ініцыятывай беларускіх энтузіястаў (найперш сп. Аляксандра Сапегі) і таму сёньня (у дзень адкрыцьця) ня час і ня месца для крытыкі (якая была б патрэбнай, але пазьней). Віншую швайцарскіх беларусаў з давядзеньнем добрай справы да заканчэньня. 23/10/2017 › Навіны Мой зварот своечасовы. Шануйма нашу беларускую мову. Гэта зварот да людзей, якія пішуць, апэляцыя да асобаў публічных. І ў сувязі з гэтым тут мае развагі. Наша прыгожая мова ў небясьпецы з шэрагу прычын. Найперш з прычыны антыкультурнай палітыкі антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі, у выніку якой, практычна, ліквідавана беларуская школа і вышэйшая адукацыя на беларувкай мове. 20/10/2017 › Навіны Сёньня, 19 кастрычніка, 29 гадавіна вялікай падзеі — утварэньня Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту. Народны Фронт зьмяніў Беларусь, адчыніў нацыі дарогу ў будучыню. Віншую ўсіх фронтаўцаў і патрыётаў Беларусі. Рыхтуймася да 30-й юбілейнай даты Фронта. 19 кастрычніка 2017 г. Зянон Пазьняк 20/10/2017 › Навіны
Пададзена заяўка ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам на правядзеньне 5 лістапада (у нядзелю) 2017 г. з 11.30 ад Гадзіньнікавага завода традыцыйнага шэсьця і мітынга ў Курапатах, прымеркаваных да восеньскага сьвята памяці продкаў “Дзяды”. Заяўка пададзена Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ. 20/10/2017 › Навіны Усталявалныя вялікія крыжы ў Курапатах
20/10/2017 › Навіны Імітацыя і прафанацыя (відэа-адрас) Разумныя людзі ў Расеі (там ёсьць і такія) саркастычна называюць тое, што павінна адбыцца ў РФ 18 сакавіка 2018 года, “выбарамі Пуціна”. Ім і дзесяткам мільёнаў тых грамадзян (якія можа не валодаюць сарказмам, але інстынктыўна ўжо да сутнасьці дайшлі) зразумела, што хадзіць на выбарчы фарс бессэнсоўна, што “элекцыя імпэратара” ужо забэтанавана і бязь іхняга ўдзелу. 20/10/2017 › Навіны (Кастрычніцкі Сойм 2017 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 8 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Дзеім далей”. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. 12/10/2017 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
