РАЗЬВІТАНЬНЕ : Валянцін Андрэевіч Семяняка (13.08.1947 -- 11.10. 2017)

24 октября 2017 г.

Навіны

Адзінаццатага кастрычніка пасьля цяжкай і працяглай хваробы, якая пасьля Чарнобылю нішчыць ўсіх беларусаў, памёр Валянцін Андрэевіч Семяняка -ветэран Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” кіраўнік Янаўскай арганізацыі КХП — БНФ. Адышоў на той сьвет добры працавіты Беларус, патрыёт нашай Айчаны, дзеля якой ён жыў і змагаўся. Спачуваньне родным і блзкім. Вечны спакой яго шчырай душы.

Зянон Пазьняк Старшыня КХП — БНФ