Запрашаем 5 лістапада (у нядзелю) 2017 г. на шэсьце і мітынг у Курапатах, прымеркаваных да восеньскага сьвята памяці продкаў “Дзяды”. Збор а 11-30 каля Гадзіннікавага завода (станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”). Маецца дазвол Мінгарвыканкама.
Чаму мы ўшаноўваем памяць продкаў і чаму трэба памятаць нашых Дзядоў?
Таму што нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і наш розум ад нашых Дзядоў. Яны нам кажуць: Трымайцеся свайго, яно для нас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашу мову, нашу культуру – тут наш розум і наша моц. Бараніце нашы каштоўнасьці ад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду. Нашыя нацыянальныя каштоўнасьці належаць нам і нашым будучым пакаленьням.
Хвала продкам! Слава нашым Дзядам! Жыве Беларусь!
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ.