Расейцы катуюць захопленага ў Беларусі Паўла Грыба

24 октября 2017 г.

Навіны

Паўла пакінулі пад арыштам да 4 студзеня, хоць бацькі і адвакат затрыманага прасілі перавесьці яго хаця б пад хатні арышт – яму, інваліду зь дзяцінства, патрэбна пастаянная інтэнсіўная тэрапія. Але расейскія праваахоўнікі лічаць, што ў Грыба «няма цяжкіх захворваньняў, якія перашкаджалі б ўтрымліваць яго пад вартай». Украінскіх лекараў да яго не пусьцілі, таксама не дазволілі перадаць лекі.

Тым часам Украіна так і не атрымала тлумачэньняў ад афіцыйнага Менску наконт выкраданьня Грыба. Больш за месяц таму МЗС Беларусі заяўляў, што «вывучае сытуацыю». Украінцам афіцыйна рэкамэндавалі адмовіцца ад паездак у Расею празь Беларусь.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/hryba-zapadozryli-u-teraryzmie/28803803.html

Супраць маладога чалавека расейскія захопнікі высунулі абсурдныя і дзікія абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэракта ў расейскай школе. Але ёсьць яшчэ адзін аспэкт гэтай справы. На фотаздымку бачныя цяжкія праявы хранічнай хваробы Паўла Грыба, пра якую ад самага пачатку драмы паведамляў ягоны бацька. Дзеяньні расейцаў падпадаюць пад кваліфікацыю “катаваньні”. Бо адмова ў адэкватнай мэдычнай дапамозе зьняволенаму кваліфікуецца менавіта так.

Імпэрыя зла ў дзеяньні.

Алесь Хадасевіч