![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Зянон ПАЗЬНЯК: СПРАВАЙ МУСІЦЬ ЗАНЯЦЦА ПРАКУРАТУРА І СЬЛЕДЧЫ КАМІТЭТ Чарговае публічнае прызнаньне Лукашэнкі аб ягонай антызаконнай дзейнасьці ёсьць сур’ёзным парушэньнем з гледзішча права. Гэтак жа як і ягоныя ранейшыя прызнаньні аб маніпуляцыі вынікамі выбараў і інш. Нагадаю сутнасьць. Прэс-служба ўзурпатара паведаміла, што размаўляючы са слухачамі Акадэміі кіраваньня, Лукашэнка заявіў, што ім створана група кадравага рэзэрву намэнклятуры колькасьцю ў 850 чалавек. Пэрсанажы гэтай групы надзелены ім пэўнымі паўнамоцтвамі абароны перад законам і валодаюць пэрсанальным імунітэтам. Без асабістага дазволу Лукашэнкі “іх нельга затрымліваць, арыштоўваць”. “Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць”, — патлумачыў сатрап. 20/10/2019 › Навіны Віншую дарагіх сяброў-фронтаўцаў і ўсіх беларускіх адраджэнцаў з 31-мі ўгодкамі стварэньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Гісторыя сталася тады для нас літасьцівай і дазволіла нам цуд — цуд пазбаўленьня ад камунізму і цуд здабыцьця незалежнасьці Беларусі. Дазволіла, бо мы надта хацелі, мы імкнуліся, мы змагаліся, мы гэтым жылі, не шкадуючы сілаў для нашай дарагой Бацькаўшчыны. Слава Табе Госпадзе! 19 кастрычніка 2019 года Зянон Пазьняк 20/10/2019 › Навіны Некаторыя беларусы не перастаюць зьдзіўляцца тупой (як яны думаюць) дэмагогіі прадажнікаў Беларусі, якія паўтараюць, як заведзеныя, што, маўляў, суверэнітэту не здадуць і ніякай палітычнай інтэграцыі з Расеяй ня будзе, аб’яднаюць толькі эканомікі. Кожны ведае, што так званае “аб’яднаньне эканомікі”, гэта і ёсьць страта суверэнітэту і канец незалежнасьці меншай краіны (палітычная дэклярацыя становіцца тады толькі фармальнасьцю). Тым ня менш, змоўшчыкі ўсяроўна ўпарта паўтараюць сваю прыдумку, не спыняючыся. 19/10/2019 › Навіны, Зянон Пазьняк “Татарскі народ падышоў да самага ўскрайку…” Прэзыдыюм Усетатарскага грамадзкага цэнтру (ВТОЦ) распаўсюдзіў адкрыты ліст на імя старшыні Саюза пісьменьнікаў Татарстана Данілы Саліхава і членаў арганізацыі, у якім запрасіў іх на Дзень памяці палеглых пры захопе горада войскамі Івана Жахлівага. 19/10/2019 › Навіны Пасьля таго, як украінскі бок пад ціскам Крамля пайшоў на імплемэнтацыю так званай “формулы Штайнмаера” і пагадзіўся на разьвядзеньне войскаў – толькі каб Уладзімір Зяленскі быў уганараваны сумніўным гонарам паціснуць руку Уладзіміра Пуціна, — расейскі бок пачаў ад формулы ўпэўнена адпаўзаць на заранёў падрыхтаваныя рубяжы. 19/10/2019 › Навіны У РФ працягвае расьці колькасьць жабракоў Згодна сьвежых дадзеных цалкам лаяльнага да дзейснай улады Росстата: доля беднага насельніцтва ў РФ у параўнаньні з 2018 годам павялічылася і ў адносных, і ў абсалютных велічынях. 19/10/2019 › Навіны Выказваем нашы шчырыя спачуваньні навуковаму кіраўніку Народнага Мэмарыялу Курапаты сп-ні Кляшторнай Маі Тодараўне ў сувязі з напаткаўшым яе горам — сьмерцю мужа. Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 16 кастрычніка 2019 г. 16/10/2019 › Навіны ІНТЭНСІФІКАЦЫЯ АКУПАЦЫЙНАЙ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫКІ
13 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Старшыня запрапанаваў Сойму абмеркаваць і прыняць дзьве заявы і прыступіць да падрыхтоўкі да важнейшага мерапрыемства – мэмарыяльных шэсьця і мітынгу-рэквіема на сёлетнія Дзяды. З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронту. Ён выклаў асноўныя палажэньні дзьвюх заяваў КХП-БНФ – “Спыніць антызаконны працэс “інтэграцыі” Беларусі ў Расею” і “Аб статыстычных маніпуляцыях улады над насельніцтвам, аб фальсіфікацыях апытаньня людзей і аб непрызнаньні вынікаў перапісу насельніцтва 2019 года ў Беларусі”. 16/10/2019 › Навіны Спыніць антызаконны працэс “інтэграцыі” Беларусі ў Расею (Заява) Працягваюцца таемныя змоўніцкія перамовы за зачыненымі дзьвярыма ў Маскве аб інтэграцыі Беларусі ў склад Расеі. Ускоснымі шляхамі грамадзкасьць Беларусі даведалася, што на бліжэйшы час Масква плянуе “адкусваць” беларускі сувэрэнітэт па кавалачках. Пад рознымі фармулёўкамі Масква здольная накінуць гэты плян сваім нелегітымным васалам у кіраўніцтве Бнларусі. 14/10/2019 › Навіны З 4-га па 30-га кастрычніка 2019 г. у Беларусі праходзіць афіцыйны перапіс насельніцтва. Падбор пытаньняў перапіснай анкеты абумоўлены дзьмюма задачамі прарасейскай ўладнай сістэмы ў Беларусі. Першая – стварэньне аргумэнтацыі для асіміляцыйнай палітыкі і русіфікацыі краіны. Другая – здабыцьцё падрабязных зьвестак аб сацыяльна-эканамічным, культурным, ідэёва-палітычным, сямейным, сьветапоглядным і іншым прыватным стане асобы дзеля кантролю ўлады над насельніцтвам. 14/10/2019 › Навіны Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ падала заяўку ў Менгарвыканкам і Менскі аблвыканкам на правядзеньне традыцыйных мэмарыяльных мерапрыемстваў на Дзяды 3 лістапада. Плануецца правядзеньне шэсьця і мітынга ў традыцыйным фармаце. Інфармацыяная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 11/10/2019 › Навіны 4 кастрычніка пачынаецца чарговая маніпуляцыя антынароднай улады. Перапіс насельніцтва за часы антыбеларускага рэжыму — гэта заўсёды гібрыдная апэрацыя супраць народу. Рэальна — гэты перапіс ёсьць фальшыўка, як і выбары. Прытым яна робіцца ўжо на стадыі складаньня пытаньняў. Пра астатняе можна нават не казаць. Тут ніякага кантролю. Вось, напрыклад, пытаньне пра мову. (Яно для акупацыйнай улады ў перапісе галоўнае). Пытаньне № 12. «Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раньнім дзяцінстве)?» Тут мы бачым фабрыкацыі, зробленыя па асімілятапскай формуле “статус-кво”, якая паклікана прыняць за норму вынікі акупанцкай русіфікатарскай палітыкі. 3-га кастрычніка 2019 г. Зянон Пазьняк 5/10/2019 › Навіны Іхны “Сукін сын” даў загад засадзіць Курапацкі лес кустамi Іхны “Сукін сын” даў загад засадзіць Курапацкі лес кустамі, каб не было відаць Крыжоў Народнага Мэмарыялу і Крыжа Пакуты. Вы толькі паглядзіце на гэтых ідыётаў з лясгаса, якія выконваюць загад. https://charter97.org/ru/news/2019/10/2/350497/ 5/10/2019 › Навіны Радыё Свабода: Вялікае інтэрвію зь Зянонам Пазьняком 3/10/2019 › Навіны АДКРЫТЫ ЛІСТ ДЭПУТАТАМ СЕЙМА І ДЗЕЯЧАМ УРАДУ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ АTVIRAS LAIŠKAS Паважаныя спадарыні і спадары. У Беларусі стала вядома пра ідэёвую ініцыятыву асобных дэпутатаў Сейма Літоўскай Рэспублікі аб перадачы парэштак Кастуся Каліноўскага ў Рэспубліку Беларусь. Гэтая ідэя стала прычынай зьяўленьня нечаканага ліста шэрагу дзеячоў культуры Беларусі да Ураду і Сейма Літоўскай Рэспублікі з просьбай перадаць парэшткі Каліноўскага ў Беларусь. 27/9/2019 › Навіны Сярод чужых войнаў, зьдзерства ворагаў, падзелу Беларусі і акупацыяў дзень17 верасьня 1939 года стаў выпадкам, калі гісторыя на імгненьне павярнулася да нас тварам. Гэтая падзея ад нас не залежыла, але рэальна яна аб’яднала нацыю і ўратавала адзінства краіны, хоць, як і ўсё дагэтуль, каштавала нам вялікай ахвярнай крыві і тысячаў ахвярных жыцьцяў. У гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя самай чорнай падзеяй быў Рыжскі падзел 1921 года, калі аслабленая краіна была ліквідавана, падзелена і нацыю мэтанакіравана нішчылі з абодвух бакоў. Калі б не вайна — пэрспэктывы нацыянальна выжыць і аднавіць дзяржаўную незалежнасьць у беларусаў ужо амаль не было б. 26/9/2019 › Навіны Дзьмітры Гурневіч: “ПАЗЬНЯК: КАЛІНОЎСКІ — НАШ СЬЦЯГ, І ЁН МАЕ БЫЦЬ ТАМ, ДЗЕ БЫЎ ЎЗЬНЯТЫ” У інтэрнэце пачалі зьбіраць подпісы за перапахаваньне Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Сярод тых, хто падпісаў зварот, — пісьменьнікі Сьвятлана Алексіевіч і Ўладзімер Арлоў, гімнастка Меліціна Станюта, гісторык Алесь Краўцэвіч, бізнэсовец Юрый Зісер, музыка Лявон Вольскі і іншыя. — Ці бачыце вы аргумэнты за перапахаваньне Каліноўскага ў Беларусі? — Не. Гэтага катэгарычна нельга рабіць. Гэта неразумная і антыкультурная справа. Сьмерць Каліноўскага ў Вільні зьвязаная зь ягонай дзейнасьцю. Гэта «Яська, гаспадар з-пад Вільні». Ён у Вільні дзейнічаў, у Вільні былі кансьпіратыўныя кватэры, ён там быў зьнішчаны і закапаны на гары Гедзіміна. Ягоная сьмерць у гэтым месцы — сакральная. Туды беларусам трэба хадзіць калі не на каленях, то хаця б пешшу. І гэтая магіла павінна быць там. Я вельмі абураны гэтай ідэяй, яна крайне неразумная. 26/9/2019 › Навіны https://www.youtube.com/watch?v=nI3CdwAetoE Садом ўжо існуе. Гэтае відэа запісана шэсьць гадоў таму. Такое адбываецца зараз ва ўсім сьвеце і пачынаецца ў Польшчы. Цемра выходзіць з падпольля. Паглядзіце, што чакае чалавецтва, калі ня будзе барацьбы са злом, калі дэмакратыя ператвараецца ў калыску Сатаны. 26/9/2019 › Навіны Ваявалі за Латвію. Стомпацкі бой
Увосень 1944 года, калі ўсходнюю частку Латвіі зноў акупавала Чырвоная армія, у гушчар лесу падаліся тыя мужчыны, што не хацелі ваяваць на баку чырвоных. Многія зь іх пазьбегнулі і баявой службы ў нямецкай арміі. Так Вільгэльмс Кэйшс з Сурыкавацкага павета Абрэнскай акругі ў 1943 годзе, калі пачалася нямецкая мабілізацыя, выразна сказаў свайму старэйшаму сыну Яну: “Ты будзеш ваяваць не за немцаў, не за расейцаў, а толькі за свабоду Латвіі”. Пазьбегнуўшы мабілізацыі ў нямецкую армію, Яніс Кэшс не пайшоў і ў Чырвоную армію, а ўвосень 1944 года падаўся ў лес, дзе пачалі арганізоўвацца латышскія нацыянальныя партызаны. 13/9/2019 › Навіны Statement of the Soim of the Conservative Christian Party – Belarusian People’s Front. The Current Belarusian Regime Has Declared That It Is Working On “the Program Of the Implementation Of “the Union Treaty” With the Russian Federation” The last time the official representatives, the office-holders of the senior posts in the state administration of Belarus, in particular Mr. Aliaksandr Lukashenka and Mr. Siarhey Rumas, are making the official statements on the State administration activity which is kept secret from the people. The state administration is acting together with its counterpart of the Russian Federation on the program of the implementation of “the 1999 Union Treaty” with Russia. (This “Union Treaty” is illegal, unconstitutional and never recognized in the world). 13/9/2019 › Навіны, English |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
