Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СУПРОЦЬДЗЕЯНЬНЕ ПЛАНУ ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА

(Ліст да сяброў КХП – БНФ)

Авантура групы Газпрама і заклік Ціханоўскай да людзей масава прыходзіць на фальшывае галасаваньне 9 жніўня звужае магчымасьці байкоту галасаваньня. Аднак рэалізацыя пазыцыі байкоту застаецца палітычна моцнай і неабходнай. Далейшыя падзеі будуць толькі пацьвярджаць неабходнасьць байкоту.

Патрэбныя дзеяньні

1. Ня ўдзельнічаць у папярэднім галасаваньні.
2. Наладзіць назіраньне і грамадзкі кантроль за папярэднім галасаваньнем.
3. Катэгарычна нельга ўдзельнічаць у галасаваньні 9-га жніўня. 9-га жніўня ня йдзіце галасаваць!
4. Наладзіць шчыльны грамадзкі кантроль і назіраньне над прыходам і непрыходам на галасаваньне 9-га жніўня. Зафіксаваць яўку і неяўку ў пратаколах назіраньня. Далей...

23/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ПЛАН ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА

Масква (якая, у адрозьненьне ад 2010 года, цяпер дзейнічае схавана на выбарах у Беларусі) правяла эфэктную маніпуляцыю, і становішча кардынальна перамянілася. Сьвятлану Ціханоўскую і яе групу аб’ядналі з групамі банкіра Бабарыкі і гэбіста Валеры Цапкалы і рэальна засьведчылі агульную пазыцыю групоўкі Газпрама. На першым этапе галоўнае ў тым, што Ціханоўская адмовілася ад байкоту фальшывых выбараў і стала заклікаць людзей на масавае галасаваньне.

20-га ліпеня Сьвятлана Ціханоўская ў запланаваным выступе па радыё агучыла праграмныя палажэньні групоўкі Газпрама і свае пажаданьні. Чытаньне і аналіз праграмнага выступу паказвае, што калі б, напрыклад, яна перамагла на гэтых фальшывых выбарах, то дзеяньні яе былі б наступныя:

1. На пачатку (мінімум на паўгода) застанецца дзейнічаць канстытуцыя дыктатуры 1996 года (а значыцца прызнаюцца вынікі лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года).

2. Застаецца ўся адміністрацыя і чыноўнікі лукашысцкай сістэмы (вертыкаль).

3. У гэтай сітуацыі Ціханоўская будзе валодаць усімі паўнамоцтвамі заканадаўства лукашысцкай дыктатуры. Без групы падтрымкі такое валоданьне ўладай ажыцьцявіць няпроста. Каманда ў яе чужая (дакладней газпрамаўска-маскоўская).

4. На працягу шасьці месяцаў, валодаючы неабмежаванымі паўнамоцтвамі, Ціханоўская і група вакол яе (якая будзе ўсё вызначаць) рыхтуюць новыя выбары прэзідэнта згодна з Канстытуцыяй дыктатуры 1996 года (!) і адначасна разам з выбарамі праводзяць рэфэрэндум па вяртаньні і прэпарацыі Канстытуцыі 1994 года (якую незаконна ліквідаваў Лукашэнка). Далей...

22/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПЗЬНЯК: НЯ ЙДЗІЦЕ ГАЛАСАВАЦЬ НА ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ!

Гэты мой зварот да ўсіх людзей, што падтрымалі рух “Стоп, таракан!” і стаялі ў чэргах падпісацца за Ціханоўскую.

Выбараў у Беларусі няма. Як лічацца галасы — ніхто ня ведае. Пратаколы галасаваньня падпісваюцца ў адміністрацыі. Там “малююць” галасы, якія патрэбныя Лукашэнку. Таму хадзіць на такія выбары і галасаваць — гэта значыць сябе не паважаць. Далей...

20/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫБАРАЎ НЯМА!

Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі трымаецца на фальшывай сістэме выбараў, якую ён стварыў.

Фактычна, выбараў няма. Няма бачнага кантролю за падлікам галасоў. Пратаколы галасаваньня перапісваюцца ў адміністрацыі, дзе ўпісваюць патрэбныя рэжыму вынікі галасаваньня, незалежна ад таго, як галасавалі выбаршчыкі. Фальсіфікацыя забясьпечвае Лукашэнку 75-85 адсоткаў галасоў. Гэтак цягнецца ўжо 25 гадоў. Далей...

20/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


НІХТО — НА ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ!

Не хадзіце на фальшывыя выбары! Не галасуйце! Выбараў няма!

Кандыдаты ў прэзыдэнты, здымайцеся з фальшывых выбараў!

Негаласаваньне народа засьведчыць узурпацыю ўлады Лукашэнкам. Ён будзе арыштаваны і адхілены ад улады пад ціскам грамадзтва воляй народа.

Жыве Беларусь!

19 ліпень 2020 г.

Зянон Пазьняк

20/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АДХІЛЕНЬНЕ АД УЛАДЫ

Аўтарытарны антыбеларускі рэжым у Рэспубліцы Беларусь стварыў такую сістэму ўлады, дзе зьмена яе шляхам выбараў немагчымая.

Народ, практычна, адхілены ад выбару, уплыву і кантролю над аўтарытарнай уладай.

Так доўжыцца ўжо 26 гадоў. Краіна ў небясьпецы. Грамадзтва заведзена ў тупік. Усе дзяржаўныя рашэньні залежаць ад адной псіхічна неадэкватнай асобы на ўзурпаванай пасадзе прэзыдэнта. Далей...

20/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “Я ПАЙДУ ДА КАНЦА”

На жаль, адбылося тое, што магло адбыцца. Рэжым і кантора ўзялі Ціханоўскую ў абарот. Не хапіла ні волі, ні вопыту, ні разуменьня. (Палітыка — гэта альбо прафэсія альбо талент.) Ёй прапанавалі аб’яднаць выбарчую прапаганду і дзеяньні са штабамі В. Бабарыкі і В Цапкалы і яна пагадзілася.

17 ліпеня адбылася прэсавая канфэрэнцыя жонкі Цапкалы Веранікі Цапкалы, каардынатара штабу Бабарыкі Марыі Калесьнікавай і Сьвятланы Ціханоўскай. Жанчыны паўтаралі, што галоўная задача злучэньня прыцягнуць народ на галасаваньне, каб усе прыйшлі галасаваць 9-га жніўня.

“Мы будем делать всё для того, чтобы сделать эті выборы легітімнымі”, — сказала Вераніка Цапкала. (Дакладна кажу, такіх мядзьвежых памочнікаў Лукашэнкі на выбарах я яшчэ ня бачыў.) Далей...

18/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“АЎТАМАТ КАЛАШНІКАВА”

Тыя, хто ўважліва назірае за падзеямі псэўда-выбараў і ўмее думаць, напэўна заўважылі як ненатуральна хутка аб’ядналіся існуючыя кандыдаты і штабы адкінутых прэтэндэнтаў на адной задачы — на забесьпячэньні масавага фальшывага галасаваньня і недапушчэньня байкоту — галоўнай небясьпекі для ЦВК і рэжыму ўлады. Далей...

16/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАЧЫНАЕЦЦА ВАЖНЫ ЭТАП ЗМАГАНЬНЯ

(Ліст да сяброў КХП– БНФ)

Паважаныя сябры Фронту. Зразумела, што ў гэтых абставінах мы маглі толькі падштурхнуць непрыяцеляў панішчыць самых сябе. (Я ведаю, што мае тэксты чытаюць ня толькі сябры і прыхільнікі.) Пакуль што пайшло ня кепска. Газпрамаўская афёра забуксавала. Банкіра не зарэгістравалі. Цапкалу адкінулі раней.
Клеркі

“Мы перамаглі!” — лямантуюць са штабу банкіра, — “Лукашэнка баіцца нашага прэтэндэнта!”, “Лукашэнка слабак!” — падхопліваюць так званыя “экспэрты” і г. д. Усе гэтыя інфантыльныя воклічы паказваюць, што за ўзровень выскачыў у сур’ёзную палітыку. Далей...

15/7/2020 › Навіны, Старонкі гісторыі

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЁСЬЦЬ ТОЛЬКІ ШАНСЫ — І БЕЗ ІЛЮЗІЙ

(Ліст да сяброў КХП – БНФ)

Вынік выбарчай кампаніі прадвызначаны парадыгмай узурпатара: Адступаць няма куды — улада альбо сьмерць. Гэта азначае, што выбарнасьць для ўзурпатара будзе забясьпечвацца любой цаной. Выснова гэтая крыху захісталася, калі зьявіўся пратэстны рух Ціханоўскага “Стоп, таракан!”. Але пасьля арышту Ціханоўскага і беларускіх патрыётаў усё вярнулася да злавеснай парадыгмы. 76 адсоткаў за ўзурпатара ўжо нават агучана. Далей...

12/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ПАМЯЦІ СЯБРА

САРАПЕНЯ Пётр Андрэевіч (1944 – 8.7.2020)

У Віцебску пасьля доўгай хваробы памёр сп. Пётр Сарапеня, сябра КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Спадар Пётр стаў у шэрагі Беларускага Народнага Фронту з першых дзён народнага рушаньня ў 1988 годзе, быў удзельнікам Устаноўчага Зьезду БНФ “Адраджэньне” ў Вільні. На працягу дзесяцігоддзяў змаганьня ён рабіў штодзённую фронтаўскую працу на роднай Віцебшчыне. Гэта быў надзейны, моцны духам чалавек, сапраўдны беларускі змагар, нястомны работнік на нашай ніве. Далей...

12/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “И ЗА РОДНУЮ БЕЛОРУССИЮ”

У сьвежаветравых 60-х гадах я ведаў аднаго савецкага генэрала-расейца, які круціўся каля Саюзу пісьменьнікаў (нешта нават пісаў па-руску). Ён быў паказным патрыётам. Бывала пачне на банкеце гаварыць, трымаючы кілішак, і абавязкова скончыць шчырым гуканьнем: “І за родную Белоруссію!”

Мае сябры з акадэмічнага асяродка толькі пасьмейваліся лагодна. Людзі адукаваныя — ведалі што тое значыць. Для такіх расейска-савецкіх “за родную Белоруссію” было, як “за родную Ставропольшчіну”. Ніякога беларускага сэнсу тут не існавала. Далей...

8/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


“СДЕЛАНО В СССР”

Гэтыя прадукты савецкай гэбізацыі і русіфікацыі не перастаюць зьдзіўляць. Некаторыя праштамапаваныя так, што выпраўленьню не падлягаюць. Нават беларускія расейцы часам аказваюцца больш гнуткімі. Звычайная карцінка ў пачатку 90-х. Дэпутацкі прыём. Адчыняюцца дзьверы і з парогу:
– Здравствуйте, Зенон Станиславович. Я вот, видите ли русак, ёщо не совсем хорошо размавляю по-белоруски, но детей своих я уже отдал в белорусскую школу. Пусть учаться.”

– Так говорите так, как Вам удобно. Нет же проблем.

– Понимаю. Но надо. Ёсть независимая Беларусь и надо уважать язык страны. Далей...

8/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Сібірска-Уральскі Дзяржаўны Саюз

У цяперашні час урад Расейскай Фэдэрацыі праводзіць рабаўнічую палітыку ў адносінах да азіяцкай часткі ўласных земляў. Нафта і газ, каля 100% якіх здабываецца менавіта ў Сібіры і на Урале, ідуць у валадараньне “белай” Расеі і масава накіроўваюцца замяжу, а грошы, атрыманыя ад іх продажу, асядаюць у кішэнях маскоўскіх чыноўнікаў і дэпутатаў. Тое ж самае адбываецца з усімі карыснымі выкапнямі поўначы: жалезнай рудой, баксітамі, каштоўнымі мэталамі і таксама каштоўным усходнім лесам. Далей...

8/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ЯНУ ДЗЯРЖАЎЦАВУ — 70 ГОД

Ад душы віншуем сп. Яна Дзяржаўцава зь юбілеем!

На такіх людзях, як спадар Ян, трымаецца справа нашага нацыянальнага адраджэньня на Віцебшчыне. Сябра КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, ён на працягу доўгіх гадоў аддае ўсе сілы, ўсю сваю творчую энэргію для працы на беларускай ніве. Далей...

7/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ГЭТА “ЯНЫ”

І ўсё ж-такі, якая варажнеча пхнецца ў прэзыдэнт-дыктатары. Выкінулі Цапкалу, дык ён адзеў савецкае ваеннае рызьзё (знайшоў жа недзе) і пайшоў да савецкага танка ды сказаў панегірык савецкай акупацыі ў трагічны для Менска дзень. (3-га ліпеня 1944 года адбылося зьнішчальнае бамбаваньне пакінутага немцамі Менска савецкімі самалётамі.) Потым Цапкала заявіў, што Расея можа “дапамагчы” на выбарах у Беларусі. Далей...

6/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Пуцін пагражае вайной

Пуцін прыгразіў забраць у суседніх дзяржаў “падарункі ад расейскага народу”. “Калі рэспубліка ўвайшла ў склад СССР, але атрымала ў свой багаж вялізную колькасьць расейскіх земляў, традыцыйных расейскіх гістарычных тэрыторый, а потым вырашыла выйсьці са складу гэтага Саюза, то тады выходзіла б з чым прыйшла. І не цягнула б з сабой падарункі ад расейскага народу!”. Далей...

6/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ПАМЯЦІ СЯБРА

ТУМІЛОВІЧ ГЕОРГІ (1931 — 30.05.2020)

Мы даведаліся сумную навіну. Не жыве сп. Георгі Туміловіч, удзельнік фронтаўскага змаганьня за Беларусь старэйшага пакаленьня, сябра КХП-БНФ. З прычыны пандэміі мы нават не змаглі правесьці яго ў апошні шлях.

Спадар Георгі высока трымаў наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг на кожнай дэманстрацыі, быў верным і надзейным сябрам для кожнага патрыёта. Нават цяжкая хвароба не зламіла яго, ён працягваў рабіць свой асабісты ўнёсак у барацьбу за Волю.

Няхай будзе Табе пухам родная зямля, дарагі Георгі.

Сябры і кіраўніцтва КХП-БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
2 ліпеня 2020 г.

6/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Апытаньне

(Сябрам КХП – БНФ)

Паважаныя сябры. З прычыны абставінаў мы вымушаныя зьвяртацца ў адкрытым Сеціве. Нам нехапае інфармацыі для прыняцьця важных рашэньняў. Просьба да ўсіх старшыняў раённых радаў і суполак правесьці апытаньне сярод насельніцтва. Высьветліць адно пытаньне: Паколькі справядлівых дэмакратычных выбараў няма ці варта галасаваць?
Адказы: 1. Пайду галасаваць. 2. Не пайду галасаваць.
Інфармацыю перадаць Адказнаму сакратару Управы да 9-га ліпеня.

Заўвагі: — Апытаньне дапаможа выявіць тэндэнцыю.
— Праводзіць апытаньне не наўпрост, а ў форме размовы на розныя тэмы. Гэта каб запабегчы рэпрэсій, бо ніякія законы ўжо ня дзейнічаюць.
— Пазначыць колькасьць апытаных і ўзрост людзей у лістах.

2 ліпень 2020 г Зянон Пазьняк.
Юры Беленькі

http://www.narodnaja-partyja.org/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–fr–pg/00–Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja–bk–an–01/apytanne

5/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКА ПА ПСЭЎДАВЫБАРАХ

(Ліст сябрам КХП – БНФ)

Паважаныя сябры, хацеў бы падтрымаць нас у замацаваньні беларускіх канструктыўных ідэй у ходзе гэтай псэўдавыбарчай барацьбы ў Беларусі. Такія пэрспэктывы разгортваюцца з прычыны прадбачаных абставінаў, у якіх мусіць працягвацца наша добрая роля.

Вы бачыце, што закон парушаецца і будзе парушацца на любым этапе, дзе дзеяньне ўлады схаванае і непадкантрольнае грамадзянам. Адкрытая толькі фрэквэнцыя і прыход-непрыход на выбарчыя ўчасткі, які можна кантраляваць выбаршчыкам. Чакаецца, што тут рэжым можа супрацьставіць сілу, але і гэта фальшывыя выбары не ўратуе.

Масавы байкот галасаваньня становіцца ўсё больш запатрабаваным. Далей...

2/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2025
П А С Ч П С Н
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2025