Сібірска-Уральскі Дзяржаўны Саюз

8 июля 2020 г.

Навіны

У цяперашні час урад Расейскай Фэдэрацыі праводзіць рабаўнічую палітыку ў адносінах да азіяцкай часткі ўласных земляў. Нафта і газ, каля 100% якіх здабываецца менавіта ў Сібіры і на Урале, ідуць у валадараньне “белай” Расеі і масава накіроўваюцца замяжу, а грошы, атрыманыя ад іх продажу, асядаюць у кішэнях маскоўскіх чыноўнікаў і дэпутатаў. Тое ж самае адбываецца з усімі карыснымі выкапнямі поўначы: жалезнай рудой, баксітамі, каштоўнымі мэталамі і таксама каштоўным усходнім лесам.

У час, калі ў сталіцы і Пецярбурзе будуюцца адзін за адным хмарачосы, сібірскія і ўральскія сёлы і гарады літаральна задыхаюцца ад браку сродкаў. У вёсках такіх вядучых вобласьцяў, як Ямала-Нянецкая і Ханты-Мансійская АА, ня кажучы ўжо пра раёны на ўсход, няма ніякай інфраструктуры і дзяржаўных ворганаў, уключна з бальніцамі, аддзеламі паліцыі і будынкамі пажарнай службы. Шматлікія гарады ператварыліся ў заняпалыя вёскі вакол вялізазных прамысловых комплексаў. Я сам жыву ў такім дэградуючым месцы. Магнітагорск у савецкі пэрыяд быў месцам, куды імкнуліся людзі з усіх суседніх рэгіёнаў, каб зарабіць грошы. Насельніцтва другога па памерах горада Чалябінскай вобласьці ў пэрыяд яго росквіту налічвала больш за паўмільёна чалавек. Зараз мой гарадок – тыповы Мухасранск, зь якога ўцякаюць усе, хто мае такую магчымасьць. А тыя, каму не пашчасьціла мець карані ў іншых частках нашай неабдымнай, вымушаны працаваць на вялізным мэталургічным камбінаце. Іншых працоўных месцаў у населеным пункце проста няма. А каля 5 гадоў таму тут зачынілася другое ва ўсім горадзе ВНУ. У Магнітагорску людзі не дажываюць і да 60 гадоў. Асноўная прычына сьмерці – анкалагічныя захворваньні, выкліканыя каласальнай колькасьцю шкодных рэчываў у мясцовай атмасфэры. І гэта – у месцы, дзе яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя былі адкрыты вялізныя радовішчы жадезнай руды! І самае страшнае, што падобных населеных пунктаў ва ўсёй “чорнай” Расеі – сотні!

Моладзі няма месца ні ў Сібіры, ні на Урале. Людзі новага пакаленьня масава ўцякаюць у буйныя гарады эўрапейскай часткі Расеі, або, калі не пашэнціць, у абласныя цэнтры, дзе яшчэ ёсьць хаця б нейкая магчымасьць выжыць.

Можна канстатаваць наступнае: на сёньняшні дзень усе землі, што знаходзяцца далей за Уральскі хрыбет, — калоніі Масковіі, якія сталіся яе сыравінным прыдаткам. Сталічныя ўлады не прызнаюць тых, хто жыве ва ўсходніх краях, людзьмі ў поўным сэнсе гэтага слова – як перасяленцаў з гістарычнай Расеі, так і прадстаўнікоў карэнных народаў. Мясцовае самакіраваньне прадстаўлена ўсё тымі ж злодзейскімі чыноўнікамі з Эўропы, асноўная мэта якіх – асабістае ўзбагачэньне. Землі, у чыіх нетрах знаходзяцца вялізныя багацьці, загніваюць у галечы на радасьць расейскім алігархам…

І вось ужо даволі доўгі час я задаюся адным-адзіным пытаньнем: колькі нам, жыхарам усходу, быць слугамі і, фактычна, рабамі захаду? Як доўга мы будзем аддаваць гады свайго жыцьця і рэсурсы, якія па праву належаць нам, дзеля росквіту тых, хто жыве па-за Уральскімі гарамі? Вобласьці Урала, Сібіры і Далёкага Усходу павінны атмыаць незалежнасьць; адлучыцца ад пабудаванай на чалавечай крыві Расеі і ствараць свой лёс самастойна. І, я ў гэтым абсалютна ўпэўнены, ужо праз 20-30 гадоў пасьля атрыманьня сувэрэнітэту жыцьцё у вызваленай ад каланіяльнага прыгнёту краіне стане сапраўдным раем на зямлі, і мы дамо фору самым багатым краінам заходняй Эўропы. Няхай жыве незалежны Сібірска-Уральскі Дзяржаўны Саюз! Жыве сьветлая будучыня!

Андрэй Раманаў

Крыніца: http://freeural.org/sibir-i-ural-put-k-nezavisimosti-ot-moskvy/?fbclid=IwAR3xdooTwRb1nfbDMZdjci8hI9bUB3f2FYXPih9VhmMC4CwgB_iQfvJSPVo