(Сябрам КХП – БНФ)
Паважаныя сябры. З прычыны абставінаў мы вымушаныя зьвяртацца ў адкрытым Сеціве. Нам нехапае інфармацыі для прыняцьця важных рашэньняў. Просьба да ўсіх старшыняў раённых радаў і суполак правесьці апытаньне сярод насельніцтва. Высьветліць адно пытаньне: Паколькі справядлівых дэмакратычных выбараў няма ці варта галасаваць? Адказы: 1. Пайду галасаваць. 2. Не пайду галасаваць. Інфармацыю перадаць Адказнаму сакратару Управы да 9-га ліпеня.
Заўвагі: — Апытаньне дапаможа выявіць тэндэнцыю. — Праводзіць апытаньне не наўпрост, а ў форме размовы на розныя тэмы. Гэта каб запабегчы рэпрэсій, бо ніякія законы ўжо ня дзейнічаюць. — Пазначыць колькасьць апытаных і ўзрост людзей у лістах.
2 ліпень 2020 г Зянон Пазьняк. Юры Беленькі