![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Юры Беленькі: Разбор прапаганды супраць Зянона Пазьняка (Частка 2) Беларускі палітык і аналітык Юры Беленькі працягвае разбор спецпрапаганды супраць Зянон Пазьняка. https://www.youtube.com/watch?v=-bGXIg84sIU 12/6/2022 › Навіны Зянон Пазьняк: ПРА РАШЫЗМ І АГЕНТУРУ За 34 гады ў палітыцы ў мяне накапіўся вопыт амаль штодзённага назіраньня, як працуе прапагандысцкая сістэма расейскага паклёпу і прыніжэньня палітычна ненавісных для Масквы людзей. Даўно трэба б было апісаць гэтую сістэму маскоўскай ілжы, каб людзі лепш арыентаваліся ў інфармацыі, але, калі па шчырасьці, проста няма жаданьня займацца і апісваць гэтае “скопішча зла”. Праўда, зло не зьнікае і будзе атручваць прастору, пакуль застанецца Расея, яе прапаганда і службы спэцыяльнага прызначэньня. Штодзённасьць рускай цемры Калі параўнаць савецкі пэрыяд з пазьнейшым лукашызмам, то, у прынцыпе, нічога не зьмянілася. Вар’іруюцца толькі прыёмы нішчэньня беларушчыны, у залежнасьці ад абставінаў. Пры камуністах напады прапаганды былі больш палітызаваныя, пагрозьлівыя і просталінейныя, ужывалася шмат ярлыкоў з мэтай палітычна дыскрэдытаваць асобу ў вачах па-савецку думаючых людзей, якіх было тады калі ня большасьць, то вельмі шмат. 11/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА АКУПАЦЫЮ БЕЛАРУСІ І СТАРУЮ ЭЎРОПУ (Ліст да сяброў Народнай партыі (КХП-БНФ) і Вольнай Беларусі.) 17-га студзеня 2022 года пачалася расейская акупацыя Беларусі. Нават толкам не папярэдзіўшы свайго сатрапа Лукашэнку, маскоўцы сталі ўводзіць войскі ў Беларусь і займаць тэрыторыю. Публічна, каб ня выклікаць супраціву народа, казалі, што будуць адбывацца сумесныя вайсковыя вучэньні. Ужо другі год у Беларусі працягваецца жорсткі пагром народа. Рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Масквы кінуў у турмы тысячы беларусаў (быў пэрыяд, што да пяцідзесяці тысячаў сядзела за кратамі за ўдзел у дэманстрацыях). У турмах і арыштах людзей катавалі. На вуліцах хапалі за нацыянальныя беларускія колеры ў адзеньні, за беларускую мову, за беларускую кнігу, за “падабайку” для Беларусі ў Інтэрнэце. Групы пагромшчыкаў, створаныя ў міліцыі, па сёньняшні дзень урываюцца ў дамы беларусаў, выламваюць дзьверы, хапаюць людзей, крушаць мэблю, сантэхніку, абсталяваньне, а завёзшы арыштаваных у пастарунак, катуюць. Зьнішчаная грамадзянская супольнасьць, зачынена каля сямісот беларускіх арганізацыяў сацыяльна-культурнага кірунку; рэжым прымае рашэньні аб расстрэлах людзей за намеры супраціву прамаскоўскаму рэжыму. Любога беларуса могуць схапіць на вуліцы, зьбіць і кінуць за краты па падазрэньню альбо нагавору. 5/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк НЕЛЬГА ДАЗВАЛЯЦЬ ГРУПНІКАМ СЯДАЦЬ БЕЛАРУСАМ НА ГАЛАВУ З прамаскоўскай агентурай трэба змагацца ўсімі наяўнымі сродкамі, дэзавуяваць іхную дзейнасьць. Кожная Беларуская арганізацыя мусіць быць актыўнай і таксама пісаць ў міжнародныя арганізацыі. Інакш кухаркі сядуць людзям на галаву. Гэты ліст (вытрымку зь якога тут зьмяшчаю ніжэй) накіраваны ў ААН і ўсюды, куды трэба. 5/6/2022 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА РАСЕЙСКУЮ АКУПАЦЫЮ І ВАЙНУ. ТРАВЕНЬ 2022 г. (Ліст да адраджэнцаў і сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ) На тым тыдні (канец траўня) Злучаныя Штаты Амэрыкі выказалі думку: зьняць на паўгода эканамічныя санкцыі зь Беларуськалію ўзамен за згоду антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі прапусьціць эшалоны ўкраінскага збожжа ў балтыйскія парты праз Беларусь. План выдатны з падтэкстам і пабочным уплывам на стан вайны (я ўжо пісаў пра “сэпарацыю” “сіямскіх бандытаў”) і, адпаведна, ён зручны для Беларусі, Украіны і Эўропы. Трэба сказаць, што рэакцыя з боку Расеі (дзе сэнс зразумелі) была хуткай. Відаць задзейнічалі ўсе свае магчымасьці на Захадзе, каб гэты план утапіць. Нават яшчэ савецкую гэбоўскую агентуру паднялі на паверхню (Г. Кісінджэра і інш.). 2/6/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Галіна ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСКІЯ ВАЛАНЦЁРЫ ЎКРАІНСКАГА ФРОНТУ Тут расповяд у форме інтэрв’ю пра беларускую валанцёрскую групу ў Нью Ёрку патрыётаў і сяброў беларускага Адраджэньня — Андруся, Віктара і Валеры (празьвішчы не называю зь меркаваньняў ваеннага часу). Інтэрв“ю запісана з Андрусём. Расейская акупацыя Беларусі і напад Расейскай Федэрацыі на Украіну — дзікая ваварская сярэднявечная вайна з боку рускіх супраць украінцаў, вынішчэньне ўкраінскага насельніцтва, жудасныя злачынствы расейскай ваеншчыны супраць чалавецтва скаланулі сэрца і розум многім звычайным людзям, найперш украінцам і беларусам, дазволілі ім наўпрост убачыць пачварнага расейскага монстра, які ненавідзіць вольныя народы, нацыі і культуру. Эўропа зноў ўгледзіла крывавае аблічча дзяржаўнага рускага нацызма, які паўстаў разам з ідэалогіяй і агрэсіяй “руского міра”. Акупацыя і вайна выявілі сапраўдную цану людзям. Шмат якія беларусы, знаходзячыся пад гнётам беззаконьня і рэпрэсій антынароднага рэжыму, зьдзеку і вынішчэньня, знайшлі ў сабе сілы для супраціву акупантам і волю дзеля дапамогі ўкраінцам. 2/6/2022 › Навіны Юры Беленькі: Варожая спецпрапаганда супраць Зянона Пазьняка Беларускі палітык Юры Беленькі на прыкладах раскрывае мэтодыку варожай спецпрапаганды супраць Зянона Пазьняка. https://www.youtube.com/watch?v=oYDRR6Vqgyc 1/6/2022 › Навіны ПАЗНЯК – Лукашэнка і арышт, Ціханоўская і КДБ, Шушкевіч і Курапаты, канец Расіі і эскадрон смерці
00:20 – ідыёты, трыбунал для Лукашэнкі https://www.youtube.com/watch?v=Ygw_oNGn3dA 29/5/2022 › Навіны “Дэмсмі” працягваюць папулярызаваць і друкаваць “знаёмца” з ворганамі КГБ і бізнэсоўца, які зьвязаны з “невероятными” і намагаецца пранікнуць ў батальён Каліноўскага. Гэтага беларусаненавісьніка ведаюць даўно. Цяпер ён, мімікрыруючы, нават публічна пацьвердзіў сваю “дружбу” з КГБ (думаючы, што нейкага ашукае). 24/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: АДМЯНІЦЬ ЭКАНАМІЧНЫЯ САНКЦЫІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ У Злучаных штатах і ў ААН узьнікла практычная ідэя — адмяніць на паўгода санкцыі супраць Беларуськалія ўзамен за магчымасьць транзыту ўкраінскага збожжа праз Беларусь у парты Балтыйскага мора. З прычыны вайны і блакіроўкі маскоўцамі ўкраінскіх партоў на Чорным моры Украіна ня можа прадаць 20 мільёнаў тон збожа згодна даваенных гандлёвых дамоваў у краіны Азіі і Афрыкі. Гэта пагражае частковым голадам для аднаго мільярду насельніцтва на Зямлі. Адпаведна сітуацыя можа выклікаць масавую міграцыю з галодных раёнаў Афрыкі і Азіі ў Эўропу і пагражаць камфорту краін Эўразьвязу. Санкцыі супраць Беларуськалія (важнага сусьветнага пастаўшчыка) вельмі ўскладнілі абстаноўку з угнаеньням ў шмат якіх краінах (у тым ліку і ў Эўразьвязе). 24/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Запрашаем на беларускую багаслужбу ў Вільні 21 траўня ў суботу ў Вільні ў грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве (Аўшроc Варту 7 в/ Aušros Vartų 7b) адбудзецца набажэнства на беларускай мове ва ўсходнім абрадзе. Пачатак а 12.00. Беларускія грэка-каталіцкія службы ў Вільні – Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (sniezhny.com) Шчыра запрашаем. Aliaksandr Adamkovich 19/5/2022 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ЗАЦЕМКІ АБ ПАЛІТЫЧНЫХ ПАВОДЗІНАХ · Зноў аднавіліся паездкі па замежжы і сустрэчы з кіроўнымі асобамі краінаў. Уражаньня гэта ўжо ня робіць, тут гучыць звыраднелая рыторыка пра эканамічныя санкцыі супраць Беларусі альбо прамаўляюцца глупствы, напрыклад (цытата) — ” во многом благодаря белорусам прекратілось нападеніе на Кіев со стороны Беларусі, то есть россійская армія не почувствовала себя комфортно на белорусскіх землях.” 17/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк На працягу студзеня-лютага 2022 года (да 24. 02. 2022) руская агентура на Украіне і за мяжой інтэнсіўна распрацоўвала тэму, што Расея не зьбіраецца (ня ў стане, не плянуе, ня будзе і т. п.) нападаць на Украіну, што Пуцін блефуе, каб шантажаваць Захад і г. д. Асаблівы посьпех у такой прапагандзе мелі замежныя экспэрты-агенты супэр-класу, у эрудыцыю і перакананасьць якіх шмат хто верылі безаглядна. (Вельмі стараўся Андрэй Іларыёнаў) 10/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Юры Беленькі: Палітычныя памылкі Захаду ў адносінах да Расеі і Беларусі Беларускі палітык Юры Беленькі распавядае пра палітычныя памылкі Захаду ў адносінах да Расеі і Беларусі. 7/5/2022 › Навіны ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЛУКАШЫСЦКАЕ ЗЬНІШЧЭНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ ЭЛІТ ДАРМА НЕ МІНУЛА Гарбатага і магіла ня выправіць. Моцная народная мудрасьць. Расейскі мордар акупаваў Беларусь, нішчыць Беларусь і Украіну, а публіка, выкармленая лукашызмам, што ўцякла за мяжу, займаецца толькі адным — утапіць Лукашэнку і абавязкова разам зь Беларусяй. Пра Беларусь яны ня думаюць. Пуцін тут іх не цікавіць. Яго няма нават у рыторыцы. Яны думаюць, што можна збавіцца ад Лукашэнкі, ня рушачы Пуціна, ня збавіўшыся ад Расеі. Да антыбеларускай практыкі Латушкі-Ціханоўскай, здаецца, далучыліся ўжо іншыя групы былых лукашыстаў (якія, як вядома, “геапалітыкай не займаюцца”). Замест таго, каб выкрываць дзеяньні акупантаў, што напалі на Украіну, што захапілі і нішчаць нашу Айчыну, яны заняліся пошукам доказаў “удзелу Беларусі” у вайне. Гэта для іх галоўнае. Гэта ёсьць іхны прыярытэт. Злачынствы акупантаў — па баку. Масква пляскае ў ладкі. Маўляў, старайцеся, дурні беларускія, старайцеся. Ніякага паняцьця пра нацыянальныя інтарэсы ў вас няма. 6-05-2022 Зянон Пазьняк 6/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк. Аб вызначэньні статуса акупаванай краіны для Беларусі Геапалітычная катастрофа, якая адбылася пасьля расейскага захопу Беларусі і ўвядзеньня расейскага акупацыйнага войска на беларускую тэрыторыю (17-01-2022), выклікала рашысцкі напад Расейскай Федэрацыі на Ўкраіну, паставіла пад пагрозу Польшчу, Летуву, Латвію і ў цэлым Эўропу, але на Захадзе тое якбы яшчэ да канца не разумеюць, хоць вайна ўжо пачалася і Беларусь (яе тэрыторыю) Расея ўключыла ў стратэгічную зону сваёй агрэсіі. Сумна на такое глядзець, але трэба ўсімі сіламі папраўляць становішча. Першым чынам неабходна дамагацца міжнароднага рашэньня аб вызначэньні статуса акупаванай краіны для Беларусі. Рашэньне можа прыняць Міжнародны Суд ААН, што знаходзіцца ў Гаазе. Па Статуту МС з такім зваротам могуць выступаць дзяржаўныя ўстановы акупаванай краіны. Але непрызнаны марыянэткавы антынародны рэжым Лукашэнкі ёсьць пасобнікам акупантаў. 2/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк “АДНЫМ ВАЙНА — ДРУГІМ ВОЙНАЧКА” (Народная прымаўка) Пасьля нядаўняга фальшывага апавяшчэньня сп. Латушкам ангельскіх палітыкаў (аб нібыта ўдзеле беларускага войска ў вайне супраць Украіны), на партале “Свабода” зьявілася такая інфармацыя (цытата): “Падчас візыту ў ЗША Сьвятлана Ціханоўская перадала амэрыканскім палітыкам дакумэнты з доказамі саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне, а таксама інфармацыяй пра лазейкі, якімі карыстаюцца беларускія ўлады для абыходу санкцыяў.” 2/5/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: СХАВАНАЯ НЕБЯСЬПЕКА? Становішча прымушае з засьцярогай глядзець на тое, чаму акупанты замінавалі лясы ў Гомельскай вобласьці (дакладней, уваходы ў лясы), а самы ў тых лясах засталіся, схавалі сваю цяжкую зброю. Туды (у лясы) увесь час едуць акупанцкія машыны, падвозяць паліва. 30/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: З РАНЕЙШАГА, ЯКОЕ ЁСЬЦЬ ЦЯПЕРШЧЫНАЙ У 2014 годзе, калі змагаўся Кіеўскі майдан супраць зграі Януковіча і калі рыхтаваўся расейскі напад на Украіну, і калі адбыўся гэты напад, палітыкі нашай Народнай Партыі (КХП – БНФ) дэталёва аналізавалі абставіны і пэрспэктывы падзей ва Усходняй Эўропе (Беларусь, Украіна, Польшча). У той год я напісаў каля дзясятка прац на тэму вайны на усходзе Эўропы, пра палітыку Расеі, Украіны, Беларусі і Захаду. Гэтыя працы былі зьмешчаны ў Сеціве на рэсурсах Народнай Партыі, пасланыя ва Ўкраіну, і потым уключаны ў чацьверты том аўтарскага зборніка «Цяжкі час» (Варшава — Нью Ёрк, «Беларускія Ведамасьці», — 2018 г.). Асаблівасьць чалавечага ўспрыняцьця такая, што чалавек, як правіла, не ўспрымае таго, што выходзіць за рамкі ягонага розуму і вопыту (калі тое не стала чыньнікам масавай інфармацыі і прапаганды). З 24 лютага гэтага года пачалася другая (знішчальная) фаза вайны Расеі супраць Украіны. Мы ня ўбачылі, фактычна, нічога новага, пра што ўжо намі ні было сказана і што б было невядома восем гадоў таму. Аднак узьнікла новая сітуацыя. Украінцы ўмацавалі войска, здольнае аказваць супраціў, і другое – рэальна занепакоіўся Захад, які стаў падтрымліваць Украіну. 30/4/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк Юры Беленькі: Чарнобыль - фізічнае зьнішчэньне беларускай Нацыі 26 красавіка 1986 году адбылася Чарнобыльская катастрофа. https://www.youtube.com/watch?v=Oo-6EykAk3Q 26/4/2022 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
