Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазняк: Беларусь трэба вызваляць, пакуль ідзе вайна

Беларусам трэба ўсімі сіламі дапамагаць палку Каліноўскага і ўкраінцам. Гэта наш адзіны шанец. Полк павінен вырасці ў брыгаду і ў дывізію. Інтэрв’ю Сяргея Пелясы (Белсат) з Зянонам Пазняком.

https://www.youtube.com/watch?v=1gM6GmMej9Q

30/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ON THE FASCIST REPRESSIONS IN BELARUS (Statement)

The Lukashenka regime established by Moscow in Belarus is an undemocratic, anti-Belarusian, fascist and repressive regime. The illegitimate chief of the state power Mr. Aliaxandr Lukashenka is a henchman of Mr. Putin and a criminal number 2. During 28 years of his power Mr. Lukashenka has carried on the policy of russification of Belarus and annihilated the Belarusian nation using several invented call names of the Belarusians: as “the extremists”, “the opposition”, “the protesters”, “the troublemakers”, “the swindlers”, “the parasites” etc.

September 20, 2022 Mr. Lukashenka has expressed his support of the Russian aggression against Ukraine and the Russian occupation of Belarus. He has announced that the “conscious Belarusians” are his personal enemies and the enemies of his power. Далей...

25/9/2022 › Навіны, English

Камэнтаваць


Mr. W. PUTIN IS THREATING WITH THE NUCLEAR CATASTROPHE (Statement)

September 22, 2022 Mr. Putin has made a desperate statement expressing a threat to the nations and the world. He has used the rhetoric with a threat to use the nuclear weapon and alluded to a possibility to the nuclear power station in Ukraine to be exploded. Далей...

25/9/2022 › Навіны, English

Камэнтаваць


АБ ЯДЗЕРНАЙ ПАГРОЗЕ ПУЦІНА (Заява)

21-га верасьня Пуцін выступіў з роспачнай заявай, пагражаючы народам і сьвету. У рыторыцы зноў прагучэла пагроза ўжыць ядзерную зброю і намёк на падрыў атамнай электрастанцыі ва Украіне.
Падрыў украінскай АЭС — гэта авантура, якую Пуцін можа ажыцьцявіць, спрабуючы зьняць з сябе адказнасьць. Тут пагроза рэальная. Разбурэньне АЭС можа стаць для Эўропы большай катастрофай, чым выбух шматлікіх атамных бомбаў. Пуцін намякае пра “розу ветров”, якая “может развернуться в их (Захада) сторону”. Так прагаворваецца новы Чарнобыль.
Усё гэта паказвае на тое, што супраць сусьветнага злачынцы мусяць быць прынятыя тэрміновыя і вырашальныя меры з боку цывілізаванага сьвету.

22 верасень 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
(ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
Руху “Вольная Беларусь”)

23/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АБ ХАРАКТАРЫ ФАШЫСЦКІХ РЭПРЭСІЯЎ У БЕЛАРУСІ (Заява)

Рэжым, усталяваны ў Беларусі пры дапамозе Масквы, ёсьць антыдэмакратычны, антыбеларускі, фашысцкі рэпрэсіўны рэжым. Паплечнік Пуціна і злачынца №2 нелегітымны кіраўнік улады Лукашэнка 28 гадоў праводзіў палітыку маскоўскай русіфікацыі Беларусі і нішчыў беларускую нацыю пад рознымі прыдуманымі фармулёўкамі, тыпу “экстрэмісты”, “апазыцыя”, “дэманстранты”, “парушальнікаў парадку”, “нацмэны”, “бэчэбэшнікі”, “жульё”, “дармаеды” і т. п.

20-га верасьня, падтрымліваючы агрэсію Расеі супраць Украіны і акупацыю Беларусі, ён адкрыта заявіў, што яго ворагамі і ворагамі яго ўлады зьяўляюцца “сьвядомыя” беларусы.

У перакладзе са слэнгу Лукашэнкі, сьвядомыя беларусы — гэта тыя беларусы, якія сьведама лічаць сябе беларусамі і прызнаюць нацыянальныя каштоўнасьці. Практычна, гэта бальшыня беларускай нацыі. Узурпатар адкрыта засьведчыў аб сваёй палітыцы генацыду супраць этнічных беларусаў. Далей...

22/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: АТРУТНАЯ ПРЫВАБНАСЬЦЬ ДЭЗІНФАРМАЦЫІ

А г у л ь н а я а ц э н к а

Дэзінфармацыя выкарыстоўвае эмоцыі і грунтуецца на пачуцьцях. Дэзінфарматары імкнуцца зразумець і злавіць агульнае пачуцьцё, на якое можа адклікнуцца пэўная група людзей, і тады ўпуск дэзінфармацыі ў грамадзтва — справа тэхнікі і магчымасьцяў сродкаў распаўсюду інфармацыі.

Дэзінфармацыя аб адносінах да асобаў, да падзей, да эміграцыі, да палітычнай зьявы і г. д. пабудавана на такім прынцыпе. Далей...

21/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: НАШ СЬВЕТАЗАРНЫ СЬЦЯГ

Віншую сяброў-адраджэнцаў, Дэпутатаў Незалежнасьці, ўсіх землякоў-беларусаў са Сьвятам Беларускага нацыянальнага дзяржаўнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга! Віншую са сьвятам, якое ў вольнай Беларусі будзе дзяржаўным сьвятам.

Беларускі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг ёсьць моцны магутны герой беларускага Адраджэньня і нацыянальнага змаганьня з ворагамі нацыі і свабоды. Кроў беларусаў, пралітая за Яго гонар і Яго чыстасьць — незапомная і навечна ўмешчана на сьвятым Яго палатне.

Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

19 верасень 2022 год Зянон Пазьняк

19/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА АТАКУ НА САХАШЧЫКА

Людзі, якія адпадаюць, адмаўляюцца і выходзяць прэч з рэжымнай сістэмы, як правіла, зазнаюць перасьлед з боку сістэмы, часам вельмі жорсткі.

Акупацыя Беларусі расейскім войскам і напад маскоўцаў на Украіну прымусілі нават людзей, да гэтага часу лаяльных да прадажнай улады, рабіць выбар. Але толькі адзінкі засьведчылі яго публічна. Адпаведна яны апынуліся ў турме альбо ў эміграцыі.

Падпалкоўнік Валеры Сахашчык стаў дэсідэнтам сістэмы, але шлейф сістэмы будзе цягнуцца за ім і душыць сьведчаньнем павязанасьці зь яе існаваньнем. Далей...

16/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: “Хай дух Воршы ўваскрэсьне”

https://www.youtube.com/watch?v=9poe7xQ7dO4

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зборка артыкулаў Зянона Пазьняка (28 чэрвеня - 22 жніўня 2022)

МІМІКРЫЯ ПСЭЎДАПАЛІТЫКІ
І БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫ РУХ

Сярод думаючых беларусаў, здаецца, ужо не засталося асобаў, якія б ня ўбачылі і не зразумелі, што выбарчы праект 2020 года з Бабарыкам-Цапкалам і Ціханоўскімі — гэта шматхадовы эфэсбоўскі план Крамля, аформлены праз Газпрам і яго арганізацыі ў Беларусі. Сутнасьць праекту — стварэньне ўмоваў для фармальна дэмакратычнай замены нелегітымнага Лукашэнкі на іншага, дэмакратычна абранага стаўленьніка Крамля. Для Масквы гэта было важна, каб зрабіць анэксію Беларусі з апорай на легітымную прамаскоўскую ўладу і на легітымнага прэзыдэнта. Лукашэнка тым часам псаваў чысьціню афёры і ня ўпісваўся ў міжнароднае права. Далей...

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Да ўдзельнікаў 34-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ,
Дэпутат Незалежнасьці.

3 верасень 2022 г.
Варшава
——————————

Да ўдзельнікаў 34-й Сустрэчы
Беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Дарагія землякі, паважаныя беларусы Амэрыкі і Канады, паважаныя госьці, спадарыні і спадары, вітаю Вас на 34-й Сустрэчы беларусаў тут, у горадзе Саўт-Рывэры, у разбудову якога шмат працы ўклалі беларускія эмігранты мінулых часоў.

Гэта вельмі добрая традыцыя, калі беларусы амэрыканскага замежжа зьбіраюцца разам. Далей...

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАСОПІС АДРАДЖЭНЬНЯ

Часопісам “Беларускія Ведамасьці” я цяпер карыстаюся як энцыкляпэдыяй беларускага палітычнага змаганьня канца 20-га і пачатку 21 стагоддзяў. Адчуваю, што чым далей аддаляецца час, тым больш узрастае для мяне інфармацыйная роля гэтага выданьня.

Успамінаю, што калісьці гадоў 10 таму, Вітаўт Кіпель неяк сказаў у сваім выступе, што “Беларускія Ведамасьці” — гэта цяпер адзіны адраджэнскі часопіс, і роля яго ў гісторыі будзе толькі ўзрастаць. Далей...

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ДА ПЫТАНЬНЯ АБ ПРЭЗЫДЭНЦТВЕ

Ідэя ўвесьці прэзыдэнцтва ў БССР узьнікла ў ЦК КПБ у траўні 1991 года і зыходзіла ад першага сакратара ЦК КПБ Анатоля Малафеева. Камуністы падрыхтавалі тры законапраекты аб прэзыдэнцкай уладзе і перадалі ў Вярхоўны Савет.

Па маім успрыняцьці, гэта было тады для нас, дэпутатаў Фронту, найцяжэйшае змаганьне, якое доўжылася на Сэсіі з дня ў дзень на працягу двух тыдняў. Будучы ў мізэрнай меншасьці, мы, тым ня менш, перамаглі тады камуністаў інтэлектуальна, тактычна і нашай воляй. Планы камуністаў былі праваленая, увесці прэзыдэнцтва не ўдалося. У траўні 1991 года дыктатура не атрымалася. Далей...

8/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РАСЕЙСКАЯ МОВА — ГАЛОЎНАЯ ЗБРОЯ РАСЕЙСКАГА ФАШЫЗМУ

Ідэалёгіяй сучаснага расейскага фашызму ёсьць “русский мир” (рускі сьвет). Нецярпімасьць і агрэсія, якія суправаджаюць гэтую ідэалёгію, існавалі заўсёды, яшчэ з часу маскоўскай арды, але сама ідэалёгія ўзьнікла разам з імпэрыяй, існавала пад рознымі назвамі — “самодержавие, православие, народность”, “чорная сотня”, “строительство коммунизма” і цяпер — “русский мир”.

Як і ўсе сацыялістычныя і фашысцкія ідэалёгіі, “русский мир” пагрунтаваны на псэўданавуцы і зыходзіць з прэтэнзіі расейцаў ўладарыць над сьветам, захопліваць чужыя тэрыторыі ды загадваць іншым, як яны мусілі б жыць, а пры нязгодзе — душыць, рабаваць і зьнішчаць. Далей...

5/9/2022 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


БНС — МАТАР“ЯЛЫ

Вытрымка з артыкула
“МІМІКРЫЯ ПСЭЎДАПАЛІТЫКІ
І БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНЫ РУХ”
(. . . . )
…У бліжэйшы час Беларускі Нацыянальны Сакратарыят руху “Вольная Беларусь” шырэйшым колам (і шырэйшым сходам) будзе разглядаць праграмныя палажэньні і дзеяньні дзеля існаваньня беларускай нацыі ва ўмовах акупацыі і вайны. Далей...

5/9/2022 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2022
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь