АБ ЯДЗЕРНАЙ ПАГРОЗЕ ПУЦІНА (Заява)

23 верасня 2022 г.

НавіныЗянон Пазьняк

21-га верасьня Пуцін выступіў з роспачнай заявай, пагражаючы народам і сьвету. У рыторыцы зноў прагучэла пагроза ўжыць ядзерную зброю і намёк на падрыў атамнай электрастанцыі ва Украіне. Падрыў украінскай АЭС — гэта авантура, якую Пуцін можа ажыцьцявіць, спрабуючы зьняць з сябе адказнасьць. Тут пагроза рэальная. Разбурэньне АЭС можа стаць для Эўропы большай катастрофай, чым выбух шматлікіх атамных бомбаў. Пуцін намякае пра “розу ветров”, якая “может развернуться в их (Захада) сторону”. Так прагаворваецца новы Чарнобыль. Усё гэта паказвае на тое, што супраць сусьветнага злачынцы мусяць быць прынятыя тэрміновыя і вырашальныя меры з боку цывілізаванага сьвету.

22 верасень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК (ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту Руху “Вольная Беларусь”)