Зянон ПАЗЬНЯК: НАШ СЬВЕТАЗАРНЫ СЬЦЯГ

19 верасня 2022 г.

НавіныЗянон Пазьняк

Віншую сяброў-адраджэнцаў, Дэпутатаў Незалежнасьці, ўсіх землякоў-беларусаў са Сьвятам Беларускага нацыянальнага дзяржаўнага Бел-Чырвона-Белага Сьцяга! Віншую са сьвятам, якое ў вольнай Беларусі будзе дзяржаўным сьвятам.

Беларускі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг ёсьць моцны магутны герой беларускага Адраджэньня і нацыянальнага змаганьня з ворагамі нацыі і свабоды. Кроў беларусаў, пралітая за Яго гонар і Яго чыстасьць — незапомная і навечна ўмешчана на сьвятым Яго палатне.

** Жыве Беларусь! Слава Айчыне!**

19 верасень 2022 год Зянон Пазьняк