Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

КАНСТАТАЦЫЯ

29-га ліпеня гэтага года ў Беларусі былі затрыманыя 33 баевікі расейскага ваеннага фармаваньня, якое існуе пад умоўнай назва “Вагнэр”. Гэта прафэсійнае войска наёмнікаў, якое фармальна лічыцца прыватным, удзельнічае ў міжнародным тэрарызме, у войнах на Блізкім Ўсходзе і ў Афрыцы. Паведамлена таксама, што праз адкрытую мяжу з Расеяй у краіну праніклі яшчэ 200 баевікоў гэтага фармаваньня.

У сувязі з гэтым адзначаем, што Расея засьведчыла сябе як непрыяцельская дзяржава ў дачыненьні да Беларусі. Далей...

31/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗЬВІТАНЬНЕ ЗЬ МІФАМ

(Пазыцыя кандыдыта на прэзыдэнта і сацыяльная эйфарыя)

Бядой і выпрабаваньнем для нашага грамадзтва стала эпідэмія каранавіруса Ковід-19. Эпідэмічнага выпрабаваньня палітычна ня вытрымаў антыбеларускі рэжым (што яго і падкасіла).

На вірусную навалу таксама не зважае (і не зьбіраецца зважаць) Газпрам-гэбісцкая альтэрнатыва рэжыму на выбарах прэзыдэнта.

Усе перадвыбарчыя пікеты і мітынгі з ўдзелам штабістак і Ціханоўскай (гэтак жа як і сустрэчы з выбаршчыкамі ў Лукашэнкі) праходзяць з ігнараваньнем эпідэмічнай сітуацыі. Ніхто (ні штабісткі, ні Ціханоўская ні абсурдная іхняя “ахова”), ніхто ня думае пра людзей, не карыстаецца засьцерагальнымі медыцынскімі маскамі, дызэнфэктарамі і пальчаткамі. Далей...

30/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


НЕАБХОДНАСЬЦЬ БАЙКОТУ Ў ЧАС ЭЙФАРЫІ

Верагодна, што Ціханоўскую могуць зьняць з выбараў, каб ня мець лішніх клопатаў для рэжыма. Агітацыю людзей на фальшывае галасаваньне пад уплывам групоўкі Газпрама-Цапкалы яна ўжо зрабіла. Прытым гэтая групоўка правяла нават прэвентыўную прапаганду за прыход на фальшывае галасаваньне (галасаваць супроць ўсіх) у выпадку, калі Ціханоўскую сапраўды здымуць з выбарчага спаборніцтва. Вельмі паказальная пазыцыя.

Навошта гнаць людзей на фальшывае галасаваньне супраць ўсіх, калі там галасоў ня лічаць? Лагічна якраз праігнараваць такое галасаваньне, зафіксаваць няяўку, падаць дакуманты ў ЦВК і Пракуратуру ды законна запатрабаваць новыя выбары з новымі кандыдатамі. Навошта так упарта пры любых абставінах хочуць загнаць людзей галасаваць? Вынік жа такога галасаваньня вядомы — трыюмф Лукашэнкі. Далей...

28/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


М А Т А Р ‘ Я Л Ы


(для сяброў КХП – БНФ)

БАЙКОТ

Канторская прапаганда пачала наперад заклікаць людзей на фальшывае галасаваньне, калі, напрыклад, Ціханоўскую здымуць з выбараў. Тады, маўляў, усяроўна трэба йсьці галасаваць супраць усіх!
Але гэта будзе падарунак Лукашэнку. Фальсіфікацыйнай машыне, атрымаўшы галасы, застанецца толькі засьведчыць «элегантную перамогу» ўзурпатара.
Калі ня йсьці галасаваць (а гэта фіксуецца дакумэнтальна назіральнікамі), то выбары праваляцца і па закону будуць патрэбныя новыя выбары (бяз Лукашэнкі).
Таму ня слухайце прапагандыстаў, аферыстаў і аферыстак! Ня йдзіце галасаваць на фальшывыя выбары! Ніхто — на фальшывае галасаваньне! Не галасуйце!

25 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк Далей...

27/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ЭЦЮД ПРА МАНІПУЛЯЦЫІ

Тэхналёгія, якую рэалізавала Масква на выбарах ў Беларусі (”Тры жанчыны”) аказалася даволі эфектыўнай. Галоўнае, што штабісткі цалкам падмялі пад сябе Ціханоўскую, якая цягне ўсіх на фальшывае галасаваньне, абяцаючы потым расчысьціць дарогу да ўлады Бабарыкам-Цапкалам. Альтэрнатыва штабоў, абапертая на постаці Ціханоўскай выклікала эйфарыю ў абуджаным грамадзтве. Кожны спрасонку гатовы пайсьці на выбары і сказаць сваё “не” Лукашэнку, які стаў усім ненавісны. Далей...

27/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


СУПРОЦЬДЗЕЯНЬНЕ ПЛАНУ ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА

(Ліст да сяброў КХП – БНФ)

Авантура групы Газпрама і заклік Ціханоўскай да людзей масава прыходзіць на фальшывае галасаваньне 9 жніўня звужае магчымасьці байкоту галасаваньня. Аднак рэалізацыя пазыцыі байкоту застаецца палітычна моцнай і неабходнай. Далейшыя падзеі будуць толькі пацьвярджаць неабходнасьць байкоту.

Патрэбныя дзеяньні

1. Ня ўдзельнічаць у папярэднім галасаваньні.
2. Наладзіць назіраньне і грамадзкі кантроль за папярэднім галасаваньнем.
3. Катэгарычна нельга ўдзельнічаць у галасаваньні 9-га жніўня. 9-га жніўня ня йдзіце галасаваць!
4. Наладзіць шчыльны грамадзкі кантроль і назіраньне над прыходам і непрыходам на галасаваньне 9-га жніўня. Зафіксаваць яўку і неяўку ў пратаколах назіраньня. Далей...

23/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: ПЛАН ГРУПОЎКІ ГАЗПРАМА

Масква (якая, у адрозьненьне ад 2010 года, цяпер дзейнічае схавана на выбарах у Беларусі) правяла эфэктную маніпуляцыю, і становішча кардынальна перамянілася. Сьвятлану Ціханоўскую і яе групу аб’ядналі з групамі банкіра Бабарыкі і гэбіста Валеры Цапкалы і рэальна засьведчылі агульную пазыцыю групоўкі Газпрама. На першым этапе галоўнае ў тым, што Ціханоўская адмовілася ад байкоту фальшывых выбараў і стала заклікаць людзей на масавае галасаваньне.

20-га ліпеня Сьвятлана Ціханоўская ў запланаваным выступе па радыё агучыла праграмныя палажэньні групоўкі Газпрама і свае пажаданьні. Чытаньне і аналіз праграмнага выступу паказвае, што калі б, напрыклад, яна перамагла на гэтых фальшывых выбарах, то дзеяньні яе былі б наступныя:

1. На пачатку (мінімум на паўгода) застанецца дзейнічаць канстытуцыя дыктатуры 1996 года (а значыцца прызнаюцца вынікі лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года).

2. Застаецца ўся адміністрацыя і чыноўнікі лукашысцкай сістэмы (вертыкаль).

3. У гэтай сітуацыі Ціханоўская будзе валодаць усімі паўнамоцтвамі заканадаўства лукашысцкай дыктатуры. Без групы падтрымкі такое валоданьне ўладай ажыцьцявіць няпроста. Каманда ў яе чужая (дакладней газпрамаўска-маскоўская).

4. На працягу шасьці месяцаў, валодаючы неабмежаванымі паўнамоцтвамі, Ціханоўская і група вакол яе (якая будзе ўсё вызначаць) рыхтуюць новыя выбары прэзідэнта згодна з Канстытуцыяй дыктатуры 1996 года (!) і адначасна разам з выбарамі праводзяць рэфэрэндум па вяртаньні і прэпарацыі Канстытуцыі 1994 года (якую незаконна ліквідаваў Лукашэнка). Далей...

22/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПЗЬНЯК: НЯ ЙДЗІЦЕ ГАЛАСАВАЦЬ НА ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ!

Гэты мой зварот да ўсіх людзей, што падтрымалі рух “Стоп, таракан!” і стаялі ў чэргах падпісацца за Ціханоўскую.

Выбараў у Беларусі няма. Як лічацца галасы — ніхто ня ведае. Пратаколы галасаваньня падпісваюцца ў адміністрацыі. Там “малююць” галасы, якія патрэбныя Лукашэнку. Таму хадзіць на такія выбары і галасаваць — гэта значыць сябе не паважаць. Далей...

20/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫБАРАЎ НЯМА!

Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі трымаецца на фальшывай сістэме выбараў, якую ён стварыў.

Фактычна, выбараў няма. Няма бачнага кантролю за падлікам галасоў. Пратаколы галасаваньня перапісваюцца ў адміністрацыі, дзе ўпісваюць патрэбныя рэжыму вынікі галасаваньня, незалежна ад таго, як галасавалі выбаршчыкі. Фальсіфікацыя забясьпечвае Лукашэнку 75-85 адсоткаў галасоў. Гэтак цягнецца ўжо 25 гадоў. Далей...

20/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


НІХТО — НА ФАЛЬШЫВЫЯ ВЫБАРЫ!

Не хадзіце на фальшывыя выбары! Не галасуйце! Выбараў няма!

Кандыдаты ў прэзыдэнты, здымайцеся з фальшывых выбараў!

Негаласаваньне народа засьведчыць узурпацыю ўлады Лукашэнкам. Ён будзе арыштаваны і адхілены ад улады пад ціскам грамадзтва воляй народа.

Жыве Беларусь!

19 ліпень 2020 г.

Зянон Пазьняк

20/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АДХІЛЕНЬНЕ АД УЛАДЫ

Аўтарытарны антыбеларускі рэжым у Рэспубліцы Беларусь стварыў такую сістэму ўлады, дзе зьмена яе шляхам выбараў немагчымая.

Народ, практычна, адхілены ад выбару, уплыву і кантролю над аўтарытарнай уладай.

Так доўжыцца ўжо 26 гадоў. Краіна ў небясьпецы. Грамадзтва заведзена ў тупік. Усе дзяржаўныя рашэньні залежаць ад адной псіхічна неадэкватнай асобы на ўзурпаванай пасадзе прэзыдэнта. Далей...

20/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “Я ПАЙДУ ДА КАНЦА”

На жаль, адбылося тое, што магло адбыцца. Рэжым і кантора ўзялі Ціханоўскую ў абарот. Не хапіла ні волі, ні вопыту, ні разуменьня. (Палітыка — гэта альбо прафэсія альбо талент.) Ёй прапанавалі аб’яднаць выбарчую прапаганду і дзеяньні са штабамі В. Бабарыкі і В Цапкалы і яна пагадзілася.

17 ліпеня адбылася прэсавая канфэрэнцыя жонкі Цапкалы Веранікі Цапкалы, каардынатара штабу Бабарыкі Марыі Калесьнікавай і Сьвятланы Ціханоўскай. Жанчыны паўтаралі, што галоўная задача злучэньня прыцягнуць народ на галасаваньне, каб усе прыйшлі галасаваць 9-га жніўня.

“Мы будем делать всё для того, чтобы сделать эті выборы легітімнымі”, — сказала Вераніка Цапкала. (Дакладна кажу, такіх мядзьвежых памочнікаў Лукашэнкі на выбарах я яшчэ ня бачыў.) Далей...

18/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“АЎТАМАТ КАЛАШНІКАВА”

Тыя, хто ўважліва назірае за падзеямі псэўда-выбараў і ўмее думаць, напэўна заўважылі як ненатуральна хутка аб’ядналіся існуючыя кандыдаты і штабы адкінутых прэтэндэнтаў на адной задачы — на забесьпячэньні масавага фальшывага галасаваньня і недапушчэньня байкоту — галоўнай небясьпекі для ЦВК і рэжыму ўлады. Далей...

16/7/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАЧЫНАЕЦЦА ВАЖНЫ ЭТАП ЗМАГАНЬНЯ

(Ліст да сяброў КХП– БНФ)

Паважаныя сябры Фронту. Зразумела, што ў гэтых абставінах мы маглі толькі падштурхнуць непрыяцеляў панішчыць самых сябе. (Я ведаю, што мае тэксты чытаюць ня толькі сябры і прыхільнікі.) Пакуль што пайшло ня кепска. Газпрамаўская афёра забуксавала. Банкіра не зарэгістравалі. Цапкалу адкінулі раней.
Клеркі

“Мы перамаглі!” — лямантуюць са штабу банкіра, — “Лукашэнка баіцца нашага прэтэндэнта!”, “Лукашэнка слабак!” — падхопліваюць так званыя “экспэрты” і г. д. Усе гэтыя інфантыльныя воклічы паказваюць, што за ўзровень выскачыў у сур’ёзную палітыку. Далей...

15/7/2020 › Навіны, Старонкі гісторыі

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЁСЬЦЬ ТОЛЬКІ ШАНСЫ — І БЕЗ ІЛЮЗІЙ

(Ліст да сяброў КХП – БНФ)

Вынік выбарчай кампаніі прадвызначаны парадыгмай узурпатара: Адступаць няма куды — улада альбо сьмерць. Гэта азначае, што выбарнасьць для ўзурпатара будзе забясьпечвацца любой цаной. Выснова гэтая крыху захісталася, калі зьявіўся пратэстны рух Ціханоўскага “Стоп, таракан!”. Але пасьля арышту Ціханоўскага і беларускіх патрыётаў усё вярнулася да злавеснай парадыгмы. 76 адсоткаў за ўзурпатара ўжо нават агучана. Далей...

12/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ПАМЯЦІ СЯБРА

САРАПЕНЯ Пётр Андрэевіч (1944 – 8.7.2020)

У Віцебску пасьля доўгай хваробы памёр сп. Пётр Сарапеня, сябра КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Спадар Пётр стаў у шэрагі Беларускага Народнага Фронту з першых дзён народнага рушаньня ў 1988 годзе, быў удзельнікам Устаноўчага Зьезду БНФ “Адраджэньне” ў Вільні. На працягу дзесяцігоддзяў змаганьня ён рабіў штодзённую фронтаўскую працу на роднай Віцебшчыне. Гэта быў надзейны, моцны духам чалавек, сапраўдны беларускі змагар, нястомны работнік на нашай ніве. Далей...

12/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: “И ЗА РОДНУЮ БЕЛОРУССИЮ”

У сьвежаветравых 60-х гадах я ведаў аднаго савецкага генэрала-расейца, які круціўся каля Саюзу пісьменьнікаў (нешта нават пісаў па-руску). Ён быў паказным патрыётам. Бывала пачне на банкеце гаварыць, трымаючы кілішак, і абавязкова скончыць шчырым гуканьнем: “І за родную Белоруссію!”

Мае сябры з акадэмічнага асяродка толькі пасьмейваліся лагодна. Людзі адукаваныя — ведалі што тое значыць. Для такіх расейска-савецкіх “за родную Белоруссію” было, як “за родную Ставропольшчіну”. Ніякога беларускага сэнсу тут не існавала. Далей...

8/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


“СДЕЛАНО В СССР”

Гэтыя прадукты савецкай гэбізацыі і русіфікацыі не перастаюць зьдзіўляць. Некаторыя праштамапаваныя так, што выпраўленьню не падлягаюць. Нават беларускія расейцы часам аказваюцца больш гнуткімі. Звычайная карцінка ў пачатку 90-х. Дэпутацкі прыём. Адчыняюцца дзьверы і з парогу:
– Здравствуйте, Зенон Станиславович. Я вот, видите ли русак, ёщо не совсем хорошо размавляю по-белоруски, но детей своих я уже отдал в белорусскую школу. Пусть учаться.”

– Так говорите так, как Вам удобно. Нет же проблем.

– Понимаю. Но надо. Ёсть независимая Беларусь и надо уважать язык страны. Далей...

8/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


Сібірска-Уральскі Дзяржаўны Саюз

У цяперашні час урад Расейскай Фэдэрацыі праводзіць рабаўнічую палітыку ў адносінах да азіяцкай часткі ўласных земляў. Нафта і газ, каля 100% якіх здабываецца менавіта ў Сібіры і на Урале, ідуць у валадараньне “белай” Расеі і масава накіроўваюцца замяжу, а грошы, атрыманыя ад іх продажу, асядаюць у кішэнях маскоўскіх чыноўнікаў і дэпутатаў. Тое ж самае адбываецца з усімі карыснымі выкапнямі поўначы: жалезнай рудой, баксітамі, каштоўнымі мэталамі і таксама каштоўным усходнім лесам. Далей...

8/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


ЯНУ ДЗЯРЖАЎЦАВУ — 70 ГОД

Ад душы віншуем сп. Яна Дзяржаўцава зь юбілеем!

На такіх людзях, як спадар Ян, трымаецца справа нашага нацыянальнага адраджэньня на Віцебшчыне. Сябра КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”, ён на працягу доўгіх гадоў аддае ўсе сілы, ўсю сваю творчую энэргію для працы на беларускай ніве. Далей...

7/7/2020 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2020
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь